Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Сланы Ганібала
Сланы Ганібала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сланы Ганібала

Электронная книга - «Сланы Ганібала». Краткое содержание книги:

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 32
Перейти на страницу:

Насьвістваючы песеньку свайго дзяцінства, я шпацырую па сталічнай набярэжнай і не магу пазбыцца ўражаньня, што апошнім часам у Дунай — і ў Вугоршчыне, і ў Югаславіі, і ў Баўгарыі, і ў Румыніі, і ў «нашай» Малдове — найчасьцей кідаюць ня кветкі, але помнікі «правадырам працоўных».

У сапраўднасьці, прынамсі ў Вугоршчыне, было йначай — ленінаў ды ягоных пасьлядоўнікаў рознае масьці, што набліжалі сьветлую будучыню чалавецтва расстрэламі, арганізаваным голадам і бязьлітаснай эксплюатацыяй народу, цывілізавана дэмантавалі й прыбралі далей ад вачэй.

Непараўнана цяжэй дэмантаваць іхнюю спадчыну ў душах і розумах.

Наш гід Пал кажа, што яны ўжо пачалі, а ў нас усё наперадзе.

Наш стукач Саша спрабуе выступіць у абарону сацыялізму.

Сашу мы вылічылі яшчэ ў першы дзень, калі ён распытваў пра золата, валюту і пра тое, ці праўда, што БНФ атрымлівае з Ізраілю зброю.

Не да густу Сашу і гідаў аповед пра народную рэвалюцыю 1956 году, калі, годна доўжачы баявыя традыцыі жандара Эўропы, Савецкі Саюз кінуў супроць Будапэшту столькі ж танкаў, колькі ў 1940-м вёў на Парыж Гудэрыян. Трохі супакойвае стукача паведамленьне, што новыя вугорскія ўлады вырашылі прызначыць пэнсіі сем’ям ня толькі палеглых паўстанцаў, але і забітых у часе баёў вугорскіх «гэбістаў», якія стралялі ў братоў.

— Вот это правильно! — кажа Саша.

— Да, — пагаджаецца спадар Пал. — Все они жертвы коммунизма.

У нас вольны час, і, калі ня йсьці на рынак, можна ўдосталь пагуляць на самоце па Пэшце.

Прыдунайскія кварталы вельмі нагадваюць Парыж, які мы бачылі ў францускіх фільмах. У надземным пераходзе на вуліцы Ракацы на раскладным крэсьле сядзіць мурын. Ён пад гітару сьпявае па-ангельску нешта мэлянхалічнае й непрыхільна пазірае на белага жабрака, што ўладкаваўся на тым баку пераходу. Ля мурынавых ног абцёрханы брунатны капялюш з прыладжанай чырвона-бела-зялёнай стужачкай. Штораз, калі туды падае колькі форынтаў, ільсьняна-чорны твар асьвятляе маціцовая ўсьмешка.

Вылузнуўшыся зь невялікага збою слухачоў, нейкі заджынсаваны чалавек ляпае мурына па плячы, і я чую «общепонятный язык».

— Хороший ты мужик, да дать тебе нечего.

— А ты х...вый мужик, — амаль без акцэнту адказвае сьпявак. — Мог бы форинтов десять и отстегнуть.

Збой з павагаю глядзіць на белага чалавека, што ўмее па-мурынску.

У двухзоркавым гатэлі «Вена», што дае нам прыстанак, аповед пра мурына не выклікае асаблівае цікавасьці. У цэнтры ўвагі вылазка двух нашых спадарожнікаў у начны бар на апошнім паверсе гатэлю, дзе высьветлілася, што жанчына каштуе там 3 тысячы форынтаў, прычым не за ноч, а за гадзіну.

— Саша, а табе твая кантора на баб грошы выпісвае? — цікавіцца нехта.

Стукач Саша нядобра ўсьміхаецца, і мне прыгадваецца сябра юнацтва, марак савецкага рыбалоўнага флёту Міша Гарэлік, які ў дацкім публічным доме ў апагеі асалоды пачуў з-за дзьвярэй задушэўнае пытаньне. «Товарищ Горелик, вы здесь?»

Мне чамусьці робіцца шкада й марака, і самога сябе, і мурына, што сьпявае на вуліцы Ракацы. Я ўспамінаю, да каго той мурын падобны — да чарнаскурага студэнта Белдзяржунівэрсытэту, які жыў у нашым інтэрнаце разам з двума віетнамцамі й штодня — апоўначы і а шостай раніцы — змушаў іх стоячы слухаць гімн СССР.

Союз нерушимый республик свободных

Сплотила навеки великая Русь...

Як жа там, дарэчы, вырашыўся лёс Саюзу на рэфэрэндуме, які мы вымушана байкатавалі? Перад вячэраю пытаемся пра гэта ў гіда.

Пачуўшы вынікі галасаваньня, Саша, а зь ім яшчэ дзясятак саўкоў пляскаюць у ладкі. Мы — за Саюз. Мы другой такой страны не знаем...

Апошні перад вяртаньнем вугорскі горад Эгер. Неверагодная чысьціня й дагледжанасьць вуліц, жылых будынкаў, сярэднявечнае фартэцы й храмаў. Колькі гадоў таму ў горадзе памерла апошняя праваслаўная, але праваслаўны сабор з гэтае прычыны чамусьці не ператварылі ў склад мінэральных угнаеньняў, і ў гадавыя сьвяты там па-ранейшаму служыць сэрбскі архіяпіскап з Будапэшту.

На вуліцах такога гораду пачуваесься гэтаксама надзейна і ўтульна, як у сваёй хаце. Такімі былі б нашыя Горадня ці Нясьвіж, каб не бальшавікі ды іншыя верныя ленінцы. Былыя эгерскія рэзыдэнцыі іхніх вугорскіх паплечнікаў — будынкі колішніх гарадзкога ды абласнога камітэтаў кадараўскае партыі — здаюцца ў арэнду, але ўжо даўнавата стаяць упусьце. Мусіць, арандатары чакаюць, пакуль ня выпетрае стары дух.

У часе экскурсіі спадар Пал прыгадвае сяміградзкага князя мадзяра Штэфана Батары (ён жа Сьцяпан Батура), што быў абраны нашым вялікім князем і каралём. Абсалютная большасьць маіх спадарожнікаў чула пра пераможцу Івана Жахлівага і вызвольніка Полаччыны ад маскоўскае няволі ня больш, чым пра апошняга караля інкаў.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)