Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Залаты век Беларусі
Залаты век Беларусі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Залаты век Беларусі

Электронная книга - «Залаты век Беларусі». Краткое содержание книги:

Кніга апавядае пра XVI стагодзьдзе, эпоху Адраджэньня і Рэфармацыі, пэрыяд найбольшага культурнага, інтэлектуальнага і эканамічнага разьвіцьця тагачаснай Беларусі, пэрыяд вялікіх людзей і вялікіх падзей.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 33
Перейти на страницу:

У хуткім часе пасьля гэтага ў сэнаце Вялікага Княства Літоўскага засталося толькі два католікі: біскупы віленскі і жамойцкі, прысутнасьць якіх была замацаваная статутам Княства, а ўсе астатнія былі эвангельскімі хрысьціянамі. Сярод іх можна назваць Стэфана Збаражскага, ваяводу троцкага, Станіслава Паца, ваяводу віцебскага, Паўла Сапегу, ваяводу наваградзкага, Васіля Тышкевіча, ваяводу смаленскага, Юрыя Осьціка, ваяводу мсьціслаўскага, Габрыэля Гарнастая, ваяводу менскага, Астафея Валовіча, кашталяна троцкага і падканцлера, Яна Хадкевіча, маршалка земскага, Юрыя Зяновіча, кашталяна полацкага, Яна Гайко, кашталяна берасьцейскага і іншых. Калі дадаць да гэтага сьпісу каталіцкага кіеўскага біскупа Мікалая Паца, які ў 1564 годзе стаў кальвіністам, і жамойцкага біскупа Юрыя Пяткевіча, стаўшага лютаранінам, то вобраз рэлігійнай сытуацыі ў Вялікім Княстве будзе даволі адназначны. Шляхта ў Вялікім Княстве Літоўскім, у адрозьненьні ад многіх краінаў Эўропы, а таксама Расеі, складала каля 10% насельніцтва (для параўнаньня: шляхецкі стан у Францыі налічваў недзе 1,5% грамадзтва), і ў пераважнай большасьці яна стала пад сьцягі Рэфармацыі. У яшчэ большай ступені гэта адносіцца да мяшчанства краіны. Мандат вялікага князя Жыгімонта Аўгуста на заснаваньне кальвінскай царквы ў Віцебску пачынаецца такімі словамі: «Прыслалі до нас бояре, шляхта, бурмістры, райцы і мешчане тамошніе вітэбскіе, бьючы чолом, абыхмо у тамошнем месте Вітэбском дозволілі ім ку науцэ детем і для хожэнія іх ку слуханю слова Божего дом збудоваті і казнодею ховаті». У Полацку ў той самы час летапісец адзначае, што «не только мірстіі люді, но і ігумены і чернцы, і попы, і діаконы Греческого закона» актыўна ўдзельнічаюць у стварэньні і разьвіцьці эвангельскіх цэркваў. Сярод 22 сэньёраў (назіральнікаў за царкоўным жыцьцём у зборах, якія абіраліся з найбольш паважаных членаў збору), прысутных на сынодзе ў Вільні, 11 чалавек былі шляхецкага стану, а другія 11 - месьцічы. Гэты сынод прыняў пастанову, каб у кальвінскую школу ў Вільні хадзілі «деткі шляхецкіх і мейскіх станов». Калі ў 1563 годзе маскоўскія войскі захапілі Полацак, «сафейскі протопоп і со священніцы з братіей і все градскіе і посадцкіе священніцы благодарственне іспущающе гласы, ізбавлышеся і свободішеся от Люторского насілованія, что те Люторы отпалі святые православные веры, церкві разорылі і іконам не поклоняліся, і поруганіе чынілі велікое».

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 33
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)