Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 46
Перейти на страницу:
К а л і н о ў с к і
He, капітан. Вы не лавец цяпер, На гэты раз са мной мая ахова. У з б р о е н ы я л ю д з і вядуць у хату с а л д а т а. Рукі ў Гаўрылава звязаны. Капітан схапіўся за зброю, але пісталет у яго адабралі. Каліноўскі бярэ ca стала пратакол допыту.
К а л і н о ў с к і
Зноў пратакол. Знаёмая размова, Запозненыя пошукі ахвяр. Пратакол перадаецца з рук у рукі. Людзі чытаюць, абураюцца. М а л а д ы п а ў с т а н е ц Чаго тут думаць. Гада на асіну! П а ж ы л ы Спакою людзям не дае жандар. Звязаць яго!
К а л і н о ў с к і
Чакайце. Я Яцыну Хачу спытаць.
А р ц ё м
Ён — чалавек службовы, Па справе тут. М а л а д ы п а ў с т а н е ц У багну i — канец! Шкадуеш маскаля? A р ц ё м Пустыя словы. Ёсць жонка, дзеці ў пана...
К а п i т a н
Я ўдавец. Дзяцей не маю, Смерць прыняць гатовы.
К а л і н о ў с к і
Не, капітан... Я не магу пятлёй Вам пагражаць. Гуляць у жмуркі годзе: Я з вашай ласкі сёння на свабодзе. Салдат Гаўрылаў помніць арышт мой.
С а л д а т
Так точна. Помню, ваша благароддзе!
К а л і н о ў с к і
Мяне з-пад варты вызвалілі вы. За дабрату плачу я дабратою. (Да людзей) Частуйце ix віном! Вярніце зброю! Глядзіце, каб не ўпала з галавы Ні валаска, ні гузіка — з мундзіра. Мы не забойцы. Людзі Каліноўскага развязалі рукі салдату.
С а л д а т
Дзякую вам шчыра.
К а л і н о ў с к і
(да капітана) Разыдземся, як даўнія сябры. А хто рашыў, што — вось яно! — паўстанне, Той памыліўся... Мы на паляванне Ішлі, ды заблудзіліся ў бары. (Дружны смех) Вядзіце ix, частуйце на двары! Хата апусцела. Засталіся. толькі Каліноўскі i Валеры Урублеўскі. У р у б л е ў с к і Дакладваю: ўсе сотнікі са мною, Паўстанцы ў пушчы.
К а л і н о ў с к і
Вольна, генерал. Каліноўскі i Урублеўскі абдымаюцца, смяюцца. У р у б л е ў с к і Ты з Гродні?
К а л і н о ў с к і
Так. У р у б л е ў с к і Які даваць сігнал? Трубіць у poг?
К а л і н о ў с к і
Іграць сігнал адбою. У р у б л е ў с к і Хто так распарадзіўся? Не сакрэт?
К а л і н о ў с к і
Цэнтральны Нарадовы Камітэт. Ганец з Варшавы зразумець мне даў, Што план, які Дамброўскі Яраслаў Распрацаваў, быў ЦНК сарваны... Змяніўся склад яго, а з ім —-i планы. Pyx, скіраваны на сумесны pyx Сіл вызваленчых Польшчы i Pacii, Ярмо царызму меўся скінуць з шыі. Мяцеж у войску, поціск братніх рук — Такі быў план. У р у б л е ў с к і Дамброўскага ідэя?
К а л і н о ў с к і
Дамброўскага i Патабні Андрэя. У р у б л е ў с к і Наш аднадумец?
К а л і н о ў с к і
Рускі афіцэр. Прыхільнік Герцэна, «Зямлі i Волі». Я сустракаўся з ім. У р у б л е ў с к і Дзе ён цяпер?
К а л і н о ў с к і
Ад арышту хаваецца ў падполлі... План гэты скасаваны. У р у б л е ў с к і Недаверам, Адрасаваным рускім афіцэрам?..
К а л і н о ў с к і
Але. У р у б л е ў с к і Хіба, паўстанню на бяду, Заняўся хтось гульнёй у чахарду Амбіцый, намінацый, дэкларацый? Няўжо не зразумеў бяспечны пан Пасля мінулагодніх дэманстрацый, Што Польшча — не курган, a ўжо — вулкан? Так, так, вулкан, які дыміцца зноў Над кратарамі польскіх гарадоў! Вулкан, які рукамі дэманстрантаў Шпурляў каменне ў твар паліцыянтаў.
К а л і н о ў с к і
Уздым патрыятычны, то — не рэч Для забавак. У р у б л е ў с к і Вулкан дыміць пагрозна, А выбухне не ў час, то будзе позна Накіраваць Агонь яго i Меч У рэчышча Свабоды. К а л i н о ў с к i Так, Валеры, Стыхійны pyx, які не знае меры, Служыць i праўдзе можа i мане. Што станецца, калі ён захлісне Сваім атрутным старапольскім чадам Славянскае яднанне брата з братам? Калі да ўлады той жа ЦНК Запросіць графа, а не мужыка? У р у б л е ў с к і Братэрства, роўнасць i свабода нам Дэкляраваны. К а л i н o ў с к i Кім дэкляраваны? У р у б л е ў с к і Варшаваю.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)