Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 46
Перейти на страницу:
Г е л е н а
Забараняю.
К а л і н о ў с к і
Як можна?
Г е л е н а
Каліноўскі Канстанцін, Не я вас разлучаю з ёй, а — млын! Абураная Г е л е н а выходзіць. Каліноўскі паволі асоўваецца на канапу. Да яго паціху падыходзіць А р ц ё м Я ц ы н я. Зазірнуў у твар. Падобна на тое, што Кастусь прыдрамнуў. Арцём здзіўлена паківаў галавой, пасля асцярожна вынес з-за стала крэсла. Так яны i сядзяць: Кастусь, а на супраць яго ў крэсле — Яцына. Але вось Каліноўскі ачнуўся.
К а л і н о ў с к і
Хто гэта тут?
А р ц ё м
Пан не пазнаў Арцёма? Яцыну?
К а л і н о ў с к і
Ты?.. Пазнаў, пазнаў, вядома. Яшчэ тут нехта быў...
А р ц ё м
Хто ж быў?.. Сяляне, Жандарскі афіцэр. Ён вёў дазнанне, Пасля яго была Гелена ў вас.
К а л і н о ў с к і
Я не пра ix... Мне гэта сном якраз Здаецца ўжо... A іншае яскравай, Хоць i далёкай, падаецца явай. Тут лес шумеў... Тут чалавек між дрэў Стаяў. Ды на мяне ён не глядзеў, А на магілу свежую, i слёзы Яго цяклі на крыж, на ліст бярозы, Што ўжо жаўцеў на тым лясным грудку. Дзіцё грудное, стоячы ўбаку, Трымала бабка... Пэўна павітуха. А лес шумеў так безнадзейна глуха... Ты пабляднеў, Арцём? Цябе здзіўляе Мой прывід?.. То не прывід, а такая Хвароба... Нервы... Нечаканы ўдар.
А р ц ё м
Ах, Яська, Яська! Яська-гаспадар З-пад Вільні! Хіба жартаваць так можна З жыццём... Лісткі чытаць не асцярожна. Каб мы не згаварыліся гуртом, Гарэў бы, Яська!
К а л і н о ў с к і
Ведаю, Арцём.
А р ц ё м
Хадзем са мной. Жаню я заўтра сына. Пасля хаўтур, што стацца тут маглі, Вяселле Яську памагчы павінна.
К а л і н о ў с к і
Але ж, збірацца трэба.
А р ц ё м
Дык пайшлі. Дажджавік Ганак хаты Арцёма Яцыны. Падворак. З трох бакоў яго абступілі хвоі, якія далей пераходзяць у бор. Праз расчыненыя вокны далятае людская гамана, песні, музыка. Вяселле. З хаты выходзяць, а пасля ідуць падворкам М а р ы с ь к а i К а л і н о ў с к і .
К а л і н о ў с к і
Прыйшла!
М а р ы с ь к а
Ад нас да гэтай хаты блізка, Вярста, не больш, калі ісці напрост.
К а л і н о ў с к і
Адна вярста? Не! Тысячаю вёрст Учора мне мой кожны крок, Марыська, Здаваўся, калі я пакінуў дом З тваім акном, што над маім акном. Не думаў я, хоць мне сказаў Арцём, Што ты таксама прыйдзеш на вяселле. А ты прыйшла. Якраз насупраць села. Не верыў я... Не ведаў, што скажу, Пакуль сляза твая не паглядзела Праз дым застолля на маю слязу. Я ўдзячны ёй.
М а р ы с ь к а
За што?
К а л і н о ў с к і
Слязе маёй Твая сляза сказала без вагання, Што, варты ганьбавання i выгнання, Я ўсё ж не вінаваты перад ёй.
М а р ы с ь к а
Я ведаю, што не ліхі намер Цябе ў наш дом прывёў, куды цяпер Табе навек заказана дарога. A ўсё ж, Кастусь, чаму ты мне нічога Не гаварыў?
К а л і н о ў с к і
Для рызыкоўных спраў Разумная не шкодзіць засцярога.
М а р ы с ь к а
Пра млын маўчаў.
К а л і н о ў с к і
Я хіба не казаў Табе аб грознай навальнічнай хвалі, Якая можа знішчыць караблі, Не толькі човен той, што мы абралі? А слова, а зарок, што мы далі На два гады з табой адзін другому, Хіба яны — не прадчуванне грому Таго, які над намі прагрымеў? Дык радуйся. Яшчэ маланка дрэў Не спапяліла! Нельга вінаваціць За гэта лёс.
М а р ы с ь к а
Ты не баяўся страціць Мяне.
К а л і н о ў с к і
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)