Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Хуткасць
Хуткасць - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хуткасць

Электронная книга - «Хуткасць». Краткое содержание книги:

«Хуткасць» — кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу i спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня i незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам i даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных i акрыленых радках.
Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам i зычлівым дарадцам.
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 46
Перейти на страницу:
А р ц ё м
Не кліч.
К а л і н о ў с к і
Хай так!.. А пра мяне спытае, Скажы — я слова не бяру назад! «Ледзь толькі мы склікаць на бой атрады, Варшаву падтрымаўшы, пачалі, Інтрыгамі i коштам чорнай здрады Да ўлады ў Вільні белыя прыйшлі. Яны застацца прагнуць на чале Паўстання, намі ўзнятага... Але Хамуціус, хоць змушаны панамі Пакінуць Вільню, праз сваіх людзей Падтрымлівае з Гродні сувязь з намі, Мы — з вамі. Так i будзе надалей. Не трацім мы надзей у абцугі Дваранства ўзяць. Хамуціус Другі». З ліста Малахоўскага ў атрад Віславуха Змова Канец лютага, год 1863. Вільня. Касцёл. У захрысным пакоі сабраліся на нелегальную сустрэчу прадстаўнікі камітэта «белых» — Гейштар, Аскерка, Яленскі, i камітэта «чырвоных» —. Каліноўскі, Малахоўскі, Чаховіч, Сход вядзе камісар з Варшавы — Дзюлеран.
Д з ю л е р а н
Цішэй, сябры! Адну мы варым кашу. М а л а х о ў с к і Але ядзім з катла не аднаго.
Д з ю л е р а н
Пан Малахоўскі, на сустрэчу нашу Я вас паклікаў не дзеля таго, Каб зноў распачынаць старыя спрэчкі. Час, ведаеце самі, не такі... Пан Гейштар, пан Яленскі не ваўкі, А вы i Каліноўскі не авечкі. Паўстанне ўзняўшы, вы не свой урад У Вільні абвясцілі, а — разлад! Я вас пазваў... Чаму не ў поўным складзе Ваш камітэт? Дзе Длускі Баляслаў?
К а л і н о ў с к і
У Ковенскіх атрадах. На пасадзе Начальніка.
Д з ю л е р а н
Дзе Козел?
К а л i н о ў с к i
Я паслаў У Пецярбург яго па ваяводу.
Г е й ш т а р (да Дзюлерана)
Хто ж гэта?
Д з ю л е р а н
Серакоўскі. Даў ён згоду Заняць у нас пачэсны свой пасад.
Г е й ш т а р
Дзяржаўны муж.
А с к е р к а
Герой!
Я л е н с к i
Я вельмі рад.
Д з ю л е р а н
Дзе ксёндз Мацкявічус?
К а л і н о ў с к і
У Панявежы.
М а л а х о ў с к і
Адтуль чакаем мы на вецер свежы... Пазваў да лесу шляхту i сялян Карэва ў Троках. Круціць завіруха Пад Лідаю. Паўстанцы Віславуха Сутычку з войскам мелі ля Свенцян.
Д з ю л е р а н
Дык вось... Я склікаў вас не для нарады.
М а л а х о ў с к і
А для чаго?
Д з ю л е р а н
Для перадачы ўлады.
К а л і н о ў с к і
Вам?
Д з ю л е р а н
Гейштару. Чытайце, ёсць загад З Варшавы — распусціць Часовы ўрад, Стварыць «Аддзел».
К а л i н о ў с к i
(Бярэ загад.) А кіраваць «Аддзелам» Не нам прапанавана тут, а белым.
Д з ю л е р а н
Іначай, Каліноўскі, не магло I быць. I вам лічыцца трэба з фактам.
А с к е р к а
«Чырвонае» ці левае, ці, як там Яшчэ,— рэвалюцыйнае крыло Для справы адраджэння — костка ў горле.
Я л е н с к i
Традыцыі шляхецкія не ўмёрлі, Зноў будзе так, як некалі было.
К а л і н о ў с к і
Не прызнаём!
А с к е р к а
Як так? То воля ўрада Цэнтральнага.
К а л і н о ў с к і
То ганьба!
М а л а х о ў с к і
Здрада!
Ч а x о в i ч
Здрада! То гвалт!
Г е й ш т a р
Прашу зважаць на цішыню. Мне загадана — быць за старшыню!
К а л i н о ў с к i
А пану Дзюлерану пры «Аддзеле» За камісара. Ён і тут, як свой: «Чырвоныя» раптоўна «пабялелі», Ці не за вашай, старшыня, спіной Адбыўся дуд свяцейшы ў афарбоўцы?
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)