Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 183 184 185 186 187 188 189 190 191 ... 198
Перейти на страницу:

— Месца паганае, — патлумачыў Якаў. — Ад дарог убаку. Ды і дух там яшчэ панскі…

«Не так панскі, як ваш». Трухановіч нядаўна ў грыбах наблукаў на той фальварак, лепш сказаць, на тое, што пасля яго засталося. Але нават па фрагментах яшчэ можна было рэстаўраваць, хоць бы ва ўяўленні ўзнавіць гэтае маленькае архітэктурнае цуда ў яго першапачатковай некранутасці, гэты двухпавярховы будыначак са шпілем, з флігелем, з мосцікам праз канаўку, з сажалкай, з прысадамі акацыяў, з клумбамі ў дворыку… Усё гэта было, канечне, яшчэ ад семнаццатага года ператворана ў адну вялікую грамадскую прыбіральню.

— Ну, так, — сумна прамовіў ён, — новае прасцей пабудаваць.

— Аграмадная такая, прыгожая будыніна! — захапіўся Міканор. — І каб месца зручнае, на роўнай адлегласці ад усіх вёсак, і каб хата­чытальня там, і школа, і пошта… І, можа, нават крама, і міліцыя, і камбед…

(І кансерваторыя — як у тым анекдоце: «вось скончыцца вайна, кансерваторыяў набудуем, і на кожнай — па кулямёту, каб кансервы не кралі!»)

— Справа добрая, — сказаў Трухановіч. — Усё ў адным месцы, усё навідавоку, пад кантролем — хто што чытае, хто што ў краме купляе, каму лісты прыходзяць… Але чым я вам памагу? Хіба мохам шчыліны канапаціць…

— Я ж кажу — выступі заўтра! І раскажы, патлумач людзям, чаму гэта трэба.

— А яно трэба? — дабрадушна спытаў Трухановіч. — Чалавек жа не жывёла, каб усіх у адзін хлеў, дык нават і жывёла не хоча жыць разам…

— Што­што? — насцярожыўся Якаў.

— Кажу, нават жывёла кожная хоча свой катух мець.

— Гэтак? У цябе, выходзіць, прапазіцыя такая: мая хата з краю?

— Пазіцыя, а не прапазіцыя, — з мяккай усмешкаю паправіў Трухановіч.

— Хай пра шпіталь, можа, раскажа, дый усё, — уступіўся добры Міканор за брата. — Якія там настроі…

— Ды якія там настроі? Ніякіх, можна сказаць, — Трухановіч успомніў Антонава. — Аднаму ногі ўсё рэзалі, ад гангрэны… Другі, сляпы, дык той усё казаў, што калі зноў пачне бачыць, з бальшавікоў выпішацца, на хутары дзікуном жыць стане, частаколам ад усіх абгародзіцца…

— А ты не пра такіх, ты пра іншых раскажы. Хіба адны такія былі?

— Можа, былі і іншыя. Мне не трапіліся.

Канечне, бачаць, ужо зразумелі яны, асабліва Міканор, які больш Трухановіча ведае, што цвеліцца ён з іх, усур'ёз іх не ўспрымае. Міканору ўвачавідкі было няёмка, але Якаў валодаць сабою ўмеў, выгляду не паказваў, што слухае зараз такое, чаго ў гэтых мясцінах на дзесяткі вёрстаў кругом не пачуеш. Ды і марку трымаць трэба было — усё ж такі прадстаўнік улады ён, а не якісьці кантужаны калека без памяці.

— А ты падумай добра, — ледзь не з пагрозаю параіў ён. — Можа, успомніцца. А не ўспомніш, дык прыдумай. У цябе ж галава на плячах.

— Ды прыдумаць справа няхітрая… І выступіць можна, і бальшавікоў пахваліць… А вось калі раптам не вечная іхняя ўлада? — няхочучы, пачаў уцягвацца Трухановіч. — Гурты, агулы, таварыствы, калектыўнае гаспадаранне… А раптам спяшаемся? Свае ж потым не пахваляць… Рэпрэсіі, чаго добрага, пачнуцца — за перагіб… А то — не прывядзі Бог, канечне, яшчэ і саджаць, і расстрэльваць возьмуцца — свае сваіх… Тады што?

— Гэта я чуў, — сказаў Яшка, — што ты, як той цыган, варажыць навучыўся. Скора грошы на гэтым зарабляць будзеш.

— Добра гадаецца, калі добрае спераду. А калі на бяду паварочваецца, дык варажбіты і грошы за такое не бяруць.

— Змяніўся ты, — прамовіў, устаючы, Яшка, і Міканор з ім разам. — Вайна, кантузія, хвароба… Змянілі цябе моцна!

Які ні быў рады Трухановіч, што скончылася гутарка і сыходзяць яны, усё ж не ўтрымаўся, каб не адказаць:

— Як і цябе, Якаў, як і цябе, — сказаў, не надта спадзеючыся, што намёк яго будзе зразумелы.

Частка пятая

1

Адзін філосаф у рэдкія хвіліны адпачынку ад спраў разумовых любіў аддацца марам: вось каб, напрыклад, захварэць невылечнай хваробаю і ведаць — з дакладнасцю да аднаго дня, што абавязкова памрэш? Гэта ж можна рабіць усё, што зажадаецца, рэзаць у кожныя вочы праўду­матку, ды, нарэшце, проста жыць — так, як заўсёды хацелася!

Другі філосаф, беларускага паходжання і сучасны, развіваючы гэтую ж тэму — ведання даты заўчаснай смерці і таго, як найлепш астаткамі жыцця распарадзіцца, выказаўся ў тым сэнсе, што раз ужо ўсё адно паміраць, дык у знак пратэсту няблага было б здзейсніць публічны акт самаспалення. Гэткая перадача эстафетнай палачкі ад панчанкаўскага героя, які колісь «лёг на калючыя скруткі дроту, і тысячы пыльных салдацкіх ботаў прайшлі па яго спіне»…

ККД — каэфіцыент карыснага дзеяння.

1 ... 183 184 185 186 187 188 189 190 191 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)