Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 ... 198
Перейти на страницу:

— Пайшла чутка, што ён… ну, я — загінуў? Ці што кантузіла, і ты з калекам звязвацца пабаялася?

Ён зразумеў, што яна пачырванела, хоць у прыцемках і не бачыў гэтага.

— Каб быў дзеўкаю, дык сам пабачыў бы! Паказаў жа, як гэта робіцца… Паспрабуй пасля такога, вытрымай, пажыві без мужчыны! — адказала яна ўсё з тою ж вясковай грубаватай шчырасцю. Відаць, і сорамна ёй было прызнавацца, і сердавала яна на сябе самую, што інакш не ўмее. Але ёй і ў галаву не прыходзіла, што можна быць хітраю, жыць, як Трухановіч жыве, заднімі думкамі, хлусіць, акторстваваць…

— Таму і не дачакалася, і выйшла за першага, хто ўзяў!..

Прастата гэтага прызнання і аглушыла Трухановіча, і, як ні дзіўна — супакоіла. Згадаліся развагі свае, запісаныя пазаўчора ў каморцы, пра жанчын, пасля Нэлінага дня нараджэння… Мала ж ён памыляўся. Уся розніца паміж імі, што адна — мінская, дагледжаная, з цыгарэтай у пальчыках, другая — дужая, рослая і з кашалём за плячыма. Ды яшчэ адна больш ламаецца, а другая — менш.

Узнікла была спакуса (пісьменніцкая) «падглядвання ў дзвярную шчыліну»: скарыстаць момант, пралезці гэтай Насце глыбей у душу, паўней, падрабязней распытаць — як гэта дзеўцы без мужчыны? І, магчыма, удасца вывудзіць якіясь пікантныя дэталькі — можа, пад шумок, па інерцыі, яна такога нагаворыць… Але астыў. Наста была не Нэлі. Яна адкрывалася, яна давярала яму — і поўнай подласцю, і здрадай было нават у думках развіваць гэта.

— А я табе магу расказаць нештачкі, — сказала Наста, угадаўшы яго намер змяніць тэму і апярэджваючы яго.

6

— Яшка гэты ўсё ходзіць ды распытвае… Пра цябе, — сказала Наста — тым самым голасам, якім прызнавалася ў нецярпячцы жанчыны, што паспытала мужчыны. А мо яна проста хацела, каб Трухановічу было цікава з ёю, і таму гаворку на яго перакінула?

— У каго, у Міканора распытвае?

—У мяне. Мой (так яна звала Міканора) дык наадварот, усё бароніць цябе.

— А ты яго… Малайчына, добрая жонка, — зрэшты, Трухановічу і праўда цікава стала. — Ну, і што гэты Яшка казаў?

— Што жывеш, як барчук…

— Там — барсук, тут — барчук, — прамармытаў Трухановіч. — Дык а чым я каму замінаю? Каму паспеў дарогу перайсці?

— Кажа, прыдурваешся ты ўсё.

— З чаго ён узяў?

— Бо граматы ж не забыўся… Пытаў, што ты ўсё запісваеш там, у каморцы?

— А яшчэ?

— Казаў, што не такі, як усе. Не робіш нічога…

— А што яны хочуць, каб я рабіў? І што я зраблю — адной рукою? — крыху разгублена, не столькі ў Насты папытаў, колькі проста так, у паветра вымавіў Трухановіч. А то ён сам не ведае, чаго ад яго хочуць. У адзіноце каб не быў — вось самая страшная правіннасць, яна ж адначасова і небяспека, бо ніяк няможна чалавеку без калектыву!

— … І што да дзевак не ходзіш, і самагонку не п’еш… Матамі не лаешся… І шчэ…

— Ну, ну.

— Ці не чапляешся ты да мяне…

— А можна, Наста? — пацягнула яго раптам на жарты. —Ты не супраць была б? Не дужа адбівалася б?…

— Ды ну цябе! Я ж не маню. Гэты Яшка ведаеш які малахольны? Як у бальшавікі запісаўся, дык здурнеў зусім, бацьку роднага неяк папабіў сярод вуліцы, і нагамі, і ў галаву…

— Не можа быць, — дурачыўся Трухановіч. Яго і кранала, і забаўляла чамусьці тое, што ў яе голасе была непадробная шкадоба да таго збітага родным сынам дзядзькі, і страх перад самім сынам — бальшавіком Яшкам.

У двор Трухановіч з Настаю ўваходзілі разам. Хоць і ў прыцемках, але двор яшчэ жыў сваім, поўным сялянскага клопату, жыццём. Каля хлява Маці (Трухановіч у думках так і пісаў з вялікай літары — Маці і Бацька, як імёны ўласныя) адцэджвала малако. Побач рабымі і белымі ценямі матляліся, каўкалі і лезлі ёй пад рукі два ці тры каты. Бацька, прымасціўшыся на ганку, асцярожным прыстукваннем драўлянага малатка насаджваў на цэбрык лазовы абруч. Пад хатаю на прызбе раз-пораз пабліскваў агеньчык. Гэта сядзеў і дыміў цыгаркаю Міканор.

Пабачыўшы жонку з братам, падхапіўся, скора падыйшоў — але не каб у жонкі з плячэй кашаля зняць, а каб Трухановічу памагчы, адзіную руку ад кошыка аслабаніць.

— І дзе гэта вы так доўга, ды позна, ды разам? — спытаў весела, гучна, паказваючы, што ўсё разумее і ані не раўнуе. — Глядзіце мне… Смяюся!

— От не плявузгай абы­чаго, — насцярожылася Маці.

— А што? Па мне дык не шкада. Абы людзі не бачылі.

Трухановічу б зараз таксама — у тон Міканору, знайсці які жарт, каб змякчыць няёмкасць сітуацыі. Ды нешта не прыдумвалася нічога.

— Вось, сустрэліся на дарозе, — толькі і сказаў ён.

— Дай ты паесці яму, — азваўся Бацька, прыстукваючы далоняю па новым, звонкім цэбры. — Дзень­дзяньскі ў тым лесе.

1 ... 180 181 182 183 184 185 186 187 188 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)