Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 185 186 187 188 189 190 191 192 193 ... 198
Перейти на страницу:

Вельмі доўга то сядзелі, то з кутка ў куток туляліся, і чакалі, як навабранцы на прызыўным пункце, пакуль не прыходзіла і не забірала чарговую партыю з трох­чатырох чалавек санітарка.

Прыйшлі і па Трухана.

2

Пачалося тое, чаго ён баяўся, хоць і ведаў, што яно абавязкова пачнецца. Менавіта: усе папярэднія аналізы ягоныя, тыя самыя, што ў чэргах выседзеўшы­выстаяўшы, з такімі нервамі і праблемамі столькі разоў здаваў у студэнцкай паліклініцы, усе рэнтгенаўскія здымкі, заключэнні, кардыяграмы і гэтак далей — усё, што наказвалі яму берагчы, як зрэнку вока, цяпер прызнавалася нікуды не годным. На іх нават не зірнулі як след. Усё трэба было рабіць па­новаму.

Што ж. Гэта ж не электрачайнік, а чалавечы механізм — тут маглі і састарэць аналізы… Ды і куды яму было спяшацца?

Прыйшоў доктар. Малады, дзелавы, строгі.

«Як адчуванне?»

«Доктар, скажыце, аперацыя… вельмі небяспечная?» — нясмела спытаў Трухан тое, што да гэтага сотню разоў пытаў. У самым пытанні з дзіцячай хітрасцю закладзена была падказка: каб доктар зачапіўся за гэтае вельмі і абвяргаць пачаў.

Але доктар не клюнуў на наіўную прыманку.

«Колькі вам поўных гадоў? Ці жанаты? Хто ў вас з радні? Чым хварэлі? Як пераносіце наркоз?»

А Трухан расшыфроўваў: мы рыхтуемся да самага горшага, і табе і тваім родным тое ж раім. І гэты доктар быў цюцелька ў цюцельку такі самы, як і паліклінічныя. Шэнціла ж на такіх Трухану. Ці то мода пайшла сярод медыкаў — быць максімальна жорсткімі да хворых, не спакушаць іх надзеяю, каб не сурочыць, ці то новая нейкая парода іх узнікла за апошні час — перастраховачная парода, але ніводзін з тых, што яму трапляліся, не лічыў патрэбным суцяшаць яго, неяк абнадзейваць, слова ветлівага не сказаў. І ў дым разлятаўся стэрэатып рассеянага, з блізарукімі паверх акуляраў добрымі вачыма, з трубкай у нагруднай кішэні халата прафесара, які называе пацыента «галубок», які не шкадуе фразаў тыпу «усё будзе цудоўна, галоўнае крышачку пацярпець…»

А мо ён проста многага патрабуе ад савецкіх дактароў? Ды не, элементарнага — чалавечнасці. Бо сваёй залішняй строгасцю, грубасцю, сваім нагнятаннем варыянта толькі негатыўнага, падрыхтоўкай толькі да горшага — аж да таго, што «пакінь надзею!», яны перабаршчвалі ўжо занадта. Здавалася б, ім прасцей, лягчэй, выгадней, урэшце больш гуманна было б падмануць хворага, наабяцаць яму залатыя горы здароўя… А не!

А раз яны робяць наадварот, сумна разважаў Трухан, дык шукай прычыну ў практычным: даць трэба «ў лапу». Інакш, заплаціць.

Ён уяўляў сябе тады на месца доктара, і жахліва яму рабілася. Няўжо можна да аднаго хворага ставіцца інакш — дабрэй, прыязней, а да другога — як да паддоследнага сабакі — толькі таму, што заплацілі, ці папрасілі? Толькі па прычыне хабару, прэтэкцыі, блату? У любой іншай сферы, дзе хочаш такое дапускалася, толькі не ў медыцыне.

Былі б гэтыя развагі зусім моташныя, каб не контр­аргумент, каб не выдатны доказ, што гэта — няпраўда. Вось акурат медыцына і ёсць тая штука, дзе малы толк і ад хабару, і ад пратэкцыі, бо хварэюць і паміраюць як любыя багатыры, так і самі, як гэта ні парадаксальна, медработнікі.

На дактароў, як на жонку Цэзара, не павінна было падаць падазрэнне. Затое як раздражняў, злаваў, з сябе выводзіў гэтак званы персанал малодшы і сярэдні — санітаркі і сёстры. Гэтыя ну ніяк не хацелі разумець, якія глабальныя пытанні стаяць перад хворым чалавекам, і пастаянна лезлі са сваім дробным, надакучлівым глупствам. Як бы адзінай іхняй задачай было — пазбавіць яго адзіноты, не даць яму пабыць аднаму. Яны пастаянна адрывалі Трухана ад думак пра галоўнае і атручвалі яму — цалкам магчыма — і гэтыя некалькі лішніх, падараваных лёсам дзён, якія ён хацеў патраціць на падвядзенне вынікаў і на развітанне…

Дзе там! Увесь час ён камусь трэба быў, яго шморгалі, клікалі, шукалі, пыталі — прычым адна пытае слова ў слова тое самае, што некалькі хвілін назад — другая. Ён цярпліва адказваў.

Сястра­гаспадыня насварылася, чаму не ўзяў «з дому» свой ручнік, бо казённых мала, а хворыя, якім выдаюць, выпісваюцца і забіраюць напамяць.

«Я далібог не краў, я ўпершыню ў вашай бальніцы», — паспрабаваў аджартавацца Трухан. Гэтыя словы чамусьці так расстроілі жанчыну, што яе «на пасту» адпойвалі кроплямі. Усё ж прынесла — як ад душы адарвала: мытую­перамытую, зжаўцелую ад старасці вафельную анучку, і пад распіску выдала.

1 ... 185 186 187 188 189 190 191 192 193 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)