Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 181 182 183 184 185 186 187 188 189 ... 198
Перейти на страницу:

Так як Трухановіч упарта пазбягаў зваротаў «тата», «маці», так і ў адносінах да яго трымалася ўсё ж пэўная насцярога: і Бацька, і Маці звычайна не да яго напрамую звярталіся, а, як да перакладчыка, да кагось трэцяга, нейтральнага, часцей да Міканора: «Хай мо паспіць чалавек», «Мо ён есці хоча»… Гэта было, вядома не дужа тактоўна — і з іхняга, і яго боку, але Трухановіча задавальняла, бо трымалася дыстанцыя. Можна было слухаць, прымаць да ведама, а рабіць па­свойму. Як і цяпер. Калі б у яго спытаў Бацька: «Есці хочаш, сынок, ці Алесь?», дык давялося б адказваць, ды прысесці побач, ды ізноў выдумляць, акторстваваць, ламацца… А так — цішком кульгай сабе куды­хочаш і рабі што­хочаш. Хоць бы і вячэрай.

Дарэчы, яшчэ праблема — гэтая вячэра. Ураніцы, ці ў абед добра — бульбы напячэш, «шашлыка» як сёння, калі ёсць сала кавалачак, пакаштуеш, рэпу якую на агародзе вырвеш, сланечнік скруціш, гуркі яшчэ не ўсе выбраны… Малако кіслае і салодкае заўсёды стаіць у гладышках. Поліўка грыбная, са шчаўем, хоць і халодная, але кісляком забяліць, дык лепш і не трэба… Так што галодным, ды яшчэ маючы шпітальны вопыт, Трухановіч не хадзіў — і за сталом не седзячы.

А вось вечарамі! Дзве сям'і хоць і жылі ў розных хатах, але ў адным двары, і ўзялі за правіла вячэраць разам. Для Трухановіча гэтыя сумесныя пасядзелкі былі суцэльнай пакутаю. Аніяк не мог ён да іх прывыкнуць і знаходзіў любыя адгаворкі, каб аднекнуцца. Не падабаўся яму, сіраце, бязбацькавічу, сам працэс, гэтая дэкаратыўная зададзенасць: калі Бацька, перад тым, як пачынаць есці, крыжуе лоб, тады першы цягнецца лыжкаю да агульнага чыгуна, за ім — па ранжыру — дамачадцы­сямейнікі… Лішнім усё гэта здавалася, фальшывым, пародыяй на старадаўнюю патрыярхальнасць.

Другое — сам ён не мог пазбавіцца адчування, што прысутнасцю сваёй скоўвае людзей, замінае ім, і яны вымушаны падладжвацца пад яго — як бывае, калі за сталом чужы чалавек. А самае галоўнае, за што не любіў ён гэтыя вячоркі, дык гэта за тое, што звычайна як яны пачыналіся, так і заканчваліся — адным і тым жа. Ікнуўшы і перахрысціўшы рот, Бацька — не да яго, Трухановіча, а да Міканора, ці да Маці звяртаючыся, заводзіў пра тое, як людзі ў жыцці ўладкоўваюцца: той у камуне, гэты — учотчыкам на млыне, іншы — на чыгунцы, і што някепска было б «і нам у людзей павучыцца», з іх прыклад браць…

Трухановіч тады апускаў галаву, і кавалак не лез яму ў горла.

Таму і перастрахоўваўся. Лепш за ўсё яшчэ да вячэры прыхапіць са стала што пад руку, і, стараючыся менш на вочы не трапляцца, — да сябе, у любімую камору. А там боты зняць… Прахалода… Насалода!.. І есці няспешна, у сваё задавальненне, у акно пазіраючы… Каб ні яго не бачылі, ні яму нікога не бачыць.

7

І вось адпачылі ногі, перастала ныць спіна, жывот поўны…У каморцы ціха патрэсквае свечка і асвятляе стол, на якім — стосік паперы і ашчадна, «на іголку» падвойстраны алавік…

Тут затупалі, загрукалі ў сенцах, і ў камору — без дазволу, само сабою, уваліліся Міканор з Якавам.

— Можна? — спытаў Яшка, калі зайшлі ўжо. — Не памяшаем, можа?

«Свінням мяшаюць, — хацеў адказаць Трухановіч, — а ў нас — турбуюць…». Ён перавярнуў аркушыкі спісаным уніз. Пачынаецца. Як тыя палкаводцы, плануючы ваенную аперацыю, бачаць, што прамаруджванне смерці падобна, так і гэтым прыспічыла, няма больш рады цягнуць, трэба нарэшце браць гэтага барчука за жабры.

— Мо на двор лепш выйдзем? — прапанаваў Трухановіч, устаючы. Так не хацелася, каб тырчэлі чужакі ў ягоным жытле. — І сесці няма дзе…

— А нам хоць дзе. Хоць тут, на тапчане, радком­ладком.

І прымасціліся адзін да аднаго, цесненька, плячо да пляча. Такія смірныя, далікатныя. Талент яшчэ трэба, каб уявіць, як у любы момант заміранасць гэтая, гэтае ў рот глядзенне вельмі проста можа змяніцца на аскал, мацюкі і жалезную хватку.

— Цёмна тут, — Трухановіч яшчэ не губляў надзеі выправадзіць іх.

— Га? — перапытаў Яшка. Трухановіч ужо ведаў за ім гэтую звычку — «гакаць», перапытваючы на кожным слове, такую ж, як Міканорава «смяюся!» Слых у Якава быў, як у савы, а перапытваў ён, каб выгадаць час і, пакуль чалавек паўтарае, падрыхтавацца да адказу.

— А на дварэ яшчэ цямней, — дабрадушна прамовіў Міканор. У роце ў яго тырчэла цыгарка. Ён курыў і асцярожна памахваў перад носам, разганяючы дым, які мог нашкодзіць «хвораму на атручаныя лёгкія» брату. Калі попел падаў на падлогу, нагінаўся і здзьмухваў пад тапчан, у шчыліны падлогі.

— Хіба каб гаварыць, святло трэба? — падтрымаў Яшка. — Мы ж не ў сваты, не на агледзіны прыйшлі, не дзеўку выбіраць.

1 ... 181 182 183 184 185 186 187 188 189 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)