Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 183 184 185 186 187 188 189 190 191 ... 264
Перейти на страницу:

Цяжка ўздыхнуўшы, Ян адвёў убок коней і стаў нецярпліва чакаць, чым гэтая гісторыя скончыцца.

х х х

Пакаёўка правяла Багуслава да дзвярэй Маргарыцінай спачывальні і нерашуча спынілася каля парога.

— Можаш ісці, прыгажуня, — сказаў князь. — Далей я ўжо сам.

Адчыніўшы дзверы, увайшоў. Не паспеў добра агледзецца, як далікатныя жаночыя рукі ззаду абвілі яго за шыю.

— Дарагі, — прашаптала Маргарыта дэ Раган. — Дарагі мой, каханы. Як жа я чакала цябе…

— Так? — Багуслаў прымусіў сябе зарагатаць. — Удзень мяне тут віталі значна халадней. Ну і дурань жа я! Ведаў бы, дык рабіў бы візіты ноччу.

Герцагіня ціха ўскрыкнула, пазнаўшы Радзівіла.

— Вы? — здзіўлена сказала яна, дрыжачы ўсім целам. — Як вы пасмелі… як маглі прыйсці сюды?

— Мяне ўпусціла ваша пакаёўка…

— Ідзіце адсюль! А то я паклічу слуг, і яны пакажуць вам, дзе дзверы!

— Хай толькі паспрабуюць, — сказаў князь, дастаючы з-за пояса пісталет. — Першы, хто зойдзе сюды, атрымае кулю ў лоб.

— Мадам, усё ў парадку? — пачуўся з-за дзвярэй спалоханы голас пакаёўкі.

— Усё добра, Жавота, — герцагіня ўздыхнула і, павярнуўшыся да Багуслава, спытала: — Што вам тут трэба, мансеньёр?

— Жадаю пазнаёміцца з вашым каханкам…

— У імя Госпада! Навошта?

— Таму што каля вашых цудоўных ножак, мая чароўная герцагіня, знайшлося месца для нас абодвух. А вось у вашым жорсткім сэрцы для мяне месца няма. Таму, — ён ваяўніча паклаў руку на эфес шпагі, — прыйдзецца яго вызваліць, прыбраўшы з дарогі саперніка.

Маргарыта збялела яшчэ больш: і ад пагрозы, і ад таго, што пачула стук конскіх капытоў, які заціх каля дома. Герцагіня кінулася да акна, але Багуслаў яе апярэдзіў. Адчыніўшы акно, ён паглядзеў уніз і ўбачыў вершніка, які нерашуча гарцаваў, здзіўлена разглядаючы Невяроўскага і прывязаных да агароджы коней.

— Месье! — крыкнуў яму Радзівіл. — Не саромцеся, падымайцеся сюды.

Незнаёмы хвіліну глядзеў на князя, потым саскочыў з каня і кінуўся да дзвярэй, што якраз адчыніліся, але зачыніліся так хутка, што пан Невяроўскі, які здагадаўся пабегчы следам, ледзь паспеў ускочыць у дом.

— Ну, вось і ўсё, — усміхнуўся Радзівіл, чуючы моцны тупат на сходах.

Дзверы расчыніліся, і ў пакой забег малады прыгажун, які замёр на парозе, убачыўшы Багуслава. За ім заскочылі ўзброеныя сякерамі слугі герцагіні і Невяроўскі са шпагай у руцэ. Слуг герцагіня адразу ж адправіла назад, а Ян застаўся ў пакоі, толькі схаваў зброю ў похвы. Багуслаў таксама заткнуў пісталет за пояс.

— Вы, ваша светласць, запрасілі мяне сюды, каб пасмяяцца? — ліхаманкава спытаў герцагіню прыгожы незнаёмец. — Вы ж ведаеце, што мне лепш развітацца з жыццём, чым бачыць вас у абдымках іншага.

— Не, Анры, не, — сказала Маргарыта, не зводзячы з яго закаханых вачэй. — Я так рада вас бачыць… А гэтых дабрадзеяў я сюды не запрашала…

— Я прыйшоў сюды, каб сустрэцца з вамі, месье, — Багуслаў вырашыў быць велікадушным, але вельмі дзівіўся, не пазнаючы твар саперніка.

— Са мной? — недаверліва перапытаў той, разглядаючы князя.

— Так. Я Багуслаў Радзівіл, прынц Свяшчэннай Рымскай імперыі. З кім маю гонар гаварыць?

— Шэвалье дэ Шабо да паслуг вашай светласці, — малады чалавек цырымонна пакланіўся.

— Хто? — недаверліва перапытаў князь, які гатовы быў сустрэць у гэтых пакоях нават каранаваную асобу, але ніяк не беднага шляхціча, які адважыўся паквапіцца на самую багатую нявесту Францыі і — самае дзіўнае — дабіўся поспеху там, дзе і прынцы крыві, і сам Радзівіл пацярпелі паразу.

— Да вашых паслуг, — паўтарыў дэ Шабо, паклаўшы руку на эфес шпагі.

— Вельмі добра, — злавесна бліснуў вокам князь. — Я таксама не люблю адкладаць на потым неадкладныя справы. Выцягвайце шпагу, месье, і скончым з гэтым.

— Стойце! — закрычала Маргарыта, закрываючы сабой каханага. — Анры, ты не будзеш біцца з ім! Я… я табе забараняю! А вы… вы, прынц, ведайце, што я кахаю шэвалье дэ Шабо і выйду замуж толькі за яго альбо не выйду зусім. Так я сказала і сваім сваякам, і яе вялікасці каралеве-маці.

Пры гэтых словах з вуснаў Анры дэ Шабо вырваўся радасны ўскрык, але Радзівіл, зразумела, зусім не падзяляў весялосці саперніка.

— Усё гэта выдатна, мадэмуазэль, — сказаў ён, кусаючы вусны. — Толькі, чорт пабірай, чаму вы не сказалі мне пра гэта раней?

— Але толькі вы, прынц, маглі пазбавіць мяне ад надакучлівага кузэна! — малітоўна склала рукі герцагіня. — Ды і заляцанні прыдворных кавалераў мне вельмі надакучылі. Таму я і вырашыла, што найлепшай абаронай ад іх будзе ваша таварыства.

1 ... 183 184 185 186 187 188 189 190 191 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)