Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 101
Перейти на страницу:

Я таксама меў намер напісаць Вам кароценькае паведамленне з апісаннем маіх асабістых назіранняў за падзеямі апошніх дзён у Варшаўскім гета і не толькі таму, што мой сябар Агасфер адыграў у іх пэўную ролю, а таму, што такія факты Вас як грамадзяніна адной з германскіх дзяржаў павінны асабліва крануць. На жаль, альбо лепей сказаць, на маё задавальненне, перашкодзіў у гэтым мой іншы абавязак, менавіта — паездка ў Стамбул, дзе, як Вам напэўна будзе вядома, у былым сералі каліфа знаходзіцца архіў Высокай Порты.

Дзякуючы ласцы куратара, прафесара Кемаля Дэнкташа, мне нарэшце было дазволена папрацаваць у архіве, і я знайшоў там, што даўно ўжо шукаў, а дакладней — дакументацыю аднаго працэсу супроць былога радцы імператара Юліяна Апастаты. Працэс адбыўся a.d. 364 (у 364 г.), праз год пасля гвалтоўнай смерці імператара, і адным з абскаржаных сапраўды быў яўрэй з імем Агасфер. На жаль, пашкоджаны рукапіс утрымлівае ў сабе фрагменты абвінаваўчай прамовы Грэгара Нацыянца, пазнейшага патрыярха Канстанцінопальскага, у якой апошні закідае ў віну Агасферу, што ён «падкопваў Апастату з мэтай прадухілення хваляванняў і перавароту, накіраваных на падрыў царкоўнага і дзяржаўнага ладу як у Рыме, так і ў Царстве Божым, падбухторваў хрысціян да бунту і патрабаваў, каб хрысціянскія біскупы вярнулі ўсё, што яны нарабавалі ў храмах і сінагогах.»

Агасфер меў магчымасць абараняцца; я здолеў, паколькі пергамент у гэтым месцы быў моцна папсаваны, расшыфраваць толькі некалькі фрагментаў з яго выступу, але нават іх толькі часткова. У кожным разе, з расшыфраванага вынікае, што ён нібыта заявіў, быццам Ісус, якога шанавалі хрысціяне, не быў ні сын яўрэйскага бога, ні чаканы яўрэямі месія, а просты равін, прадказальнік і рукапаложнік, адзін з тых, што і сёння займаюцца гэтым, а вучэнне, якое практыкуецца ад яго імя, гэта не што іншае, як малазразумелая мешаніна з таго, што з сябе ўяўлялі самі яўрэі, — гэта даўно асудзілі і адкінулі грэкі. А ён, Агасфер, усё добра ведаў, бо знаў Ісуса асабіста і нібыта сам гутарыў з ім.

Канец дакумента сведчыць наконт пакарання абскаржанага: Агасфер мае быць чвартаваны. Вы і я, паважаны гер калега, згодныя ў тым, што царква на працягу сваёй гісторыі ўчыняла шмат жорсткіх акцый; як і кожная ўгрунтаваная на догмах арганізацыя, яна не даруе нікому, хто хоць у дробязі ставіць пад сумненне яе вучэнне.

Я дапускаю, што вынікі маіх росшукаў у архіве Высокай Порты Вас асабліва зацікавяць, таму што Вы ў Вашай старанна выверанай кніжцы «Самыя вядомыя іудэа-хрысціянскія міфы ў святле прыродазнаўчага і гістарычнага пазнання» ў раздзеле «Пра Вечнага (альбо Вандроўнага) Жыда» зазначаеце, што легенда ёсць адносна позняя версія, а імя «Агасфер» наогул узнікае толькі ў сувязі з больш познім імем шлезвігскага суперінтэндэнта Паўля фон Айцэна, пра якого ў некаторых друках пададзены надзвычай сумніўныя звесткі, нібыта ён у студэнцкія гады ў Вітэнбэргу ці непадалёк ад горада сустракаўся з Вечным Жыдам. Гэты Айцэн мне таксама вядомы як пустагаловы славалюбец, але, як м. інш. даказвае мая знаходка ў архіве Высокай Порты, гэта ні ў якім разе не абвяргае ранейшага сведчання на карысць існавання Агасфера.

Чаму, зрэшты, пытаюся я ў сябе, шаноўны гер калега, Вам не пагадзіцца з думкай, што Вечны Жыд мог быць realiter? Калі адно толькі дапусціць, што яго наяўнасць магла б быць натуральным феноменам, як з'ява адразу траціць характар Божага цуду (у хрысціян), што Вы, натуральна, павінны адмаўляць, а значыцца, і не можаце выкарыстоўваць ў якасці доказу боскасці.

Аддаю сябе ў поўнае Ваша распараджэнне што да далейшых даведак, наколькі яны могуць быць Вам прыдатныя, і застаюся з прывітаннямі

1 ... 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)