Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 101
Перейти на страницу:

А там ужо яму адкрываецца карціна, якая будзе перасьледаваць яго да сівых валос: на ўслоне сядзіць малады жыд, вальготна раскінуўшы ногі, наскі ботаў у брудзе, адзін паказвае на ўсход, другі на захад, а ў яго на ўлоньні ў самай найпяшчотнейшай пазіцыі ўмасьцілася Маргрыт, а той малады жыд вымацвае й выгладжвае ёй цыцкі, ужо давай і да таго інтэрасу брацца. І не перастае, падняўшы вочы і ўгледзеўшы, што ён зь дзеўкай ужо ў пакоі не сам-насам, а кажа:

— Мір з табою, Лёйхтэнтрагер, а як там у вас пасоўваецца з вашай працай, ці ўсё яшчэ валодаеце вы кесаравай манэтай і пэргамантам зь пісьмёнамі?

Айцэн адразу ўспамінае пра манэту й шматок з выцьвілымі габрэйскімі словамі, і ён немаведама чаму, бо той, хто гэтыя абедзьве рэчы перадаў асьлепленаму й пасьля памерламу бацьку свайго гаспадара, акулісту з Кіцынгена, быў чалавек дапатопнага веку; а цяпер гэты жыд тут, усё яшчэ абхапіўшы рукою Маргрыт, у самым росквіце гадоў, каб яму чорт яе перасаліў.

Лёйхтэнтрагер пагладжвае бародку й кажа, вядома ж, усё ў найлепшым парадку, можаш сабе выюрвацца далей; пасьля ён накульгам ідзе да сьцяны, націскае на нейкае патайнае месца, і вось Айцэн са зьдзіўленьнем бачыць, як добры кавалак той сьцяны расхінаецца й адкрывае вачам цэлую паліцу з пузатымі з крывавым перабліскам пляшкамі. Мабыць, віно, бо Маргрыт выслабаняецца з абдымкаў свайго жыдка й выстаўляе шклянкі, з высокім майстэрствам выштукаваныя золатам. Лёйхтэнтрагер і жыд абодва сядаюць за стол, а юны Айцэн ня ведае, ці вымкнуцца яму вонкі, як пабітаму сабаку, ці заставацца; ніхто не адзываецца да яго. Але потым цікаўнасьць бярэ верх над боязьзю, і ён падсаджваецца, хоць яго й абражае, як Маргрыт вывінчваецца каля таго жыдка й прагна наровіць падласьціцца, быццам той у сваім зашмальцаваным лапсярдаку быў грэцкі бог Аданіс.

Жыд, мармычучы па-габрэйску, дабраслаўляе віно, налітае Лёйхтэнтрагерам, і адпівае глыток. П'е й Маргрыт, сьпешлівымі глыткамі, чырвоная кропля зьбягае па падбародку й па белай шыі; юнаму Айцэну вусьцішна робіцца, яму здаецца, быццам ён заглядвае ў будучыню. Яму наогул усё тут такое чужое й непрыемнае. Пакой ужо больш не пакой, і час больш ня час, і Маргрыт стаіць і падражнівае, як Ева на карціне майстра Кранаха й з такім самым разумным позіркам. Жыд і Лёйхтэнтрагер гутараць пра нейкага шаўца з горада Ерушалайма, які прагнаў рэбэ Ёшуа ад сваіх дзьвярэй, за што яго гэты й пракляў.

— Быў ілжэмэсія, — кажа жыд.

— Хто гэта ведае? — кажа Лёйхтэнтрагер. — Нельга вылічыць старога. Калі ўжо ён стварыў аж такі сьвет з такімі людзьмі, чаму ж бо яму й ня прыдумаць сябе ў двух відах ці нават у трох?

Юны Айцэн разумее, што яны гавораць пра Бога й пра вялікую містэрыю, і яго злуе, што робяць яны гэта без патрэбнай пачцівай багавейнасьці, і ўсё ж ён падазрае, што яны маглі б пра тое ведаць больш, чым ён і яго настаўнік Мэланхтон, больш нават за вялікага доктара Марцінуса, пра якога яны сама цяпер распачынаюць спрэчку.

Цяжкае віно дае яму ў галаву як мядовасьць. Яно затуманьвае мазгі й адначасова робіць яго празарліўцам. Ён чуе, як жыд нахвальвае Лютэра: ніхто так, як ён, не ўспасобіў сьвет, не разбурыў парадак, заведзены на тысячагодзьдзі, ніхто так не ўзарваў будынак вучэньня й вал закона; цяпер патоп папёр, ён парывае ўсё з сабою, нясе да прорвы, і дарма дабро супрацівіцца гэтаму працэсу.

Лёйхтэнтрагер падымае свой гарбок угору. І не таму, што ён асабіста чуў з жывых Лютэравых вуснаў, як прасякае таго страх, калі ён бачыць, што адно вырастае з другога, крывавы мяцеж з дабрапамыснай рэформы, і паўсюль — суцэльны разгардзяш; у адказ на што ён сьпешна адштурхоўвае ад сябе тых, што падтрымлівалі яго й хацелі таго самага, што й ён, і не баіцца зрабіць наступны крок і ў імя Бога аднаўляе старыя дамбы й дае шанцы былым гаспадарам.

Жыд трасе галавой. Што было, тое было, кажа ён, і ніхто, нават сам Лютэр, ня можа зрабіць таго, што было раней. І з кожнага абвалу й перавароту вырастае новае, лепшае, пакуль нарэшце вялікая думка ня робіцца рэальнасьцю і ня зробіць ягоную, жыдаву, працу, і ён зможа знайсьці спакой, спакой, спакой.

Віно. Галава ў юнага Айцэна ападае на складзеныя рукі.

— Заснуў, — кажа жыд.

— Ён нічога не разумее, — кажа Лёйхтэнтрагер. — Яму што.

Маргрыт сьцягвае жыду боты, цалуе скалечаныя пыткай ногі.

— Як вы цяпер завяцеся? — хоча ведаць Лёйхтэнтрагер.

— Ахаў, — кажа жыд.

Маргрыт зьнізу глядзіць на жыда.

— Калі вы Ахаў, хачу быць вашай Езавэляй.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)