Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 101
Перейти на страницу:

Ставіць пытанні — азначае адмаўляць іх. У гісторыі, як Вы гэта ведаеце лепей за мяне, было больш, чым адзін Агасфер; нагадаю толькі пра цара з такім імем у Кнізе Эстэр, які, згодна з Бібліяй, таксама ўжо меў цяжкасці з яўрэямі. Гер прафесар Вальтэр Бэльц з універсітэта ў Гале пацвердзіў мне, што імя Агасфер ёсць няўдалае арамейскае выпраўленне персідскага «Артаксэркс», якое, імя гэтае, вы маглі б перакласці як «богам узвышаны», альбо «богам любімы», карацей, па-нямецку «Готліб». Не будзеце ж Вы сцвярджаць, што Ваш Агасфер ёсць рэінкарнацыя персідскага цара?

Я мушу, паважаны гер калега, падкарэктаваць Вашую заўвагу адносна суперінтэндэнта Паўля фон Айцэна, якога Вы пазначаеце як «сведку існавання Агасфера». Я далёкі ад таго, каб абараняць такога зацятага лютэраніна, як Айцэн, але я павінен сказаць на яго карысць, што ў ніводным з яго пісанняў, ні ў шматлікіх лацінскіх, ні ў «Хрысціянскім настаўленні», у якім ён разважае пра прадвызначанасць і пра эўхарыстыю, ні ў ягоным зборы казаняў («Postille»), няма хоць якога нават намёку на сустрэчу аўтара з Вечным Жыдам; у «Гісторыі царквы ў Шлезвіг-Гольштэйне» Фэдэрсэна, у якой шырока і падрабязна гаворыцца пра Айцэна, таксама нічога пра тое не паведамляецца. Ці не думаеце Вы, дарагі гер прафесар Лёйхтэнтрагер, што такі пісучы чалавек, як Айцэн, які да таго ж яшчэ амаль штонядзелі прапаведаваў асабіста, не ўпамянуў бы такой ўсё-такі напэўна ж даволі хвалюючай сустрэчы і не выкарыстаў бы яе дзеля цікавага маральна-карыснага ўжытку, калі б такая сустрэча сапраўды мела месца?

Ці не мог бы я напрыканцы свайго вельмі доўгага пісьма яшчэ дадаць, што Вы забыліся адказаць мне на пытанне нашага прэс-рэферэнта д-ра В. Якша, менавіта, як так сталася, што звычайна такія ахвочыя да сенсацый заходнія медыі дагэтуль не занатавалі сабе нічога пра верагодна сама мала двухтысячагадовага чалавака? Я хацеў бы дэталізаваць гэта пытанне пасля атрымання фотаздымкаў гера Агасфера на фоне ягонай майстэрні: Як сталася, што гер Агасфер сам яшчэ ніяк не скарыстаўся з таго факту, што ягоная крама яшчэ і сёння працвітае на тым самым месцы пры дарозе на Галгофу, дзе ён калісьці прагнаў асуджанага Ісуса ад сваіх дзвярэй? Амаль дзве тысячы гадоў той самы гаспадар той самай лаўкі на тым самым месцы — якое яшчэ ў капіталістычнай краіне прадпрыемства магло б пахваліцца хоць нечым падобным! З чым я, па-сяброўску вітаючы Вас, застаюся

Ваш пакорны

(праф. д-р Dr. h. c.)

Зігфрыд Байфус

Інстытут навук. атэізму

Берлін, сталіца ГДР

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)