Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 174 175 176 177 178 179 180 181 182 ... 229
Перейти на страницу:

Але Бог не пакідае праведнікаў, а лёс часам дае ім птушыны хвосьцік надзеі.

У сьвеце даўно існаваў ПЭН-клюб (паэзія, эсэістыка, навэлістыка) — арганізацыя, якая за сваю амаль 80-гадовую дзейнасьць не была прызнаная савецкімі пісьменьнікамі, што бачылі яе як буржуазную. Але часы мяняліся, малатабоец-гісторыя кавала сваю лёгіку. Тая лёгіка прыводзіць да нечаканых высноваў. Частка расейскіх пісьменьнікаў адасобілася ад камунапатрыятычных СП і стварыла Расейскі ПЭН-цэнтар. Яго тагачасны кіраўнік Анатоль Рыбакоў па даручэньні міжнароднага ПЭНу патэлефанаваў мне ў Менск і перадаў прапанову стварыць беларускі ПЭН-цэнтар. Былі абумоўлены пачатковыя квоты — 20 сяброў зь ліку літаратараў, не ангажаваных у органы ўлады і камуністычную партыю. Я параіўся з Барадуліным, Разанавым, Някляевым і яшчэ некаторымі пісьменьнікамі. Мы склалі невялікі сьпіс і сабраліся на першы сход у Чырвоным касьцёле, адобрылі Статут міжнароднага ПЭНу, абралі кіраўніцтва. Першым прэзыдэнтам стаў Рыгор Барадулін, сакратаром (пасьля віцэ-прэзыдэнтам Карлас Шэрман. Новая пісьменьніцкая арганізацыя на той час ня мела ні памяшканьня, ні грошай, усё трэба было здабываць. Натуральна, ПЭН ня стаў зьвяртацца да ўлады, а найперш пачаў зарабляць папулярнасьць. Добрых публікацыяў для таго было недастаткова, спонсары, як заўжды, болей дбалі пра свае кашалькі, трэба было непасрэдна кантактаваць зь як мага большаю колькасьцю народу. Пачаліся выступы — у сталічных клюбах і з выездам на пэрыфэрыю. Паэты чыталі вершы, празаікі вялі палітыка-культурніцкія дыскусіі. Зацікаўленьне нацыянальнай публікі тады было велізарнае, Беларусь рыхтавалася да адраджэньня (якое, аднак, хутка згасла). Кіраўніцтва ПЭНу ў асобе Карласа Шэрмана наладзіла плённае супрацоўніцтва зь міжнароднымі гуманітарнымі арганізацыямі, нацыянальнымі ПЭН-цэнтрамі, фондам Сораса, пакуль яго не прагналі з краіны. Дзейнасьць ПЭНу значна абмяжоўвала статутнае патрабаваньне апалітычнасьці, якое сябры ПЭНу неяк навучыліся абыходзіць. Наша літаратура і палітыка традыцыйна былі зьвязаныя моцнай пупавінай, і тое няблага. Iншая справа, якая то палітыка. ПЭН-цэнтар у сваёй дзейнасьці імкнуўся праводзіць нацыянальна-дэмакратычную палітыку, скіраваную найперш на незалежнасьць і свабоду краіны. ПЭН-цэнтар стаўся саўтваральнікам такой важнай праваабарончай арганізацыі, як Хельсінкскі камітэт, дзе ягоныя сябры напачатку занялі ключавыя пасады. Да гонару ПЭНцэнтру як арганізацыі трэба зазначыць, што яна ці не адзіная ў краіне, якая за дзесяць год не зазнала расколу, захавала адзінства, у пяць разоў павялічыла свой склад і ў цяжкіх умовах нацыянальнай крызы прадаўжае кансалідаваць значную частку беларускай літаратуры.

117. Свабода

Свабода — найбольшая маральна-фізычная каштоўнасьць, дадзеная кожнай жывой істоце фактам яе нараджэньня. Усё жывое і карыстаецца тою каштоўнасьцю, наколькі гэта мажліва ў складаным, заблытаным сьвеце арганічнага існаваньня. Апроч хіба чалавека, якому мала прыроджанай свабоды. Каб у поўнай меры спазнаць і адчуць яе неабходнасьць, яму наканавана прайсьці праз хітрасплецены лябірынт жыцьця, а то і застацца ў адным зь яго тупікоў. I там прызвычаіцца, змарнець, страціць прыроджаны дар свабоды, адаптавацца дзеля элемэнтарнае мэты біялягічнага існаваньня. Зрабіцца часткай натоўпу, грамадзтва, электарату — такім, як усе.

Але як быць асобе, калі яна выпадае з масы да сябе падобных, калі яна — творца, што дзеіць паводле ўнутраных імпульсаў самавыяўленьня? Як ёй пераадолець тую брутальную залежнасьць ад соцыюму, які нязьменна нівэлюе яе Богам дадзены дар? Ці, можа, ня трэба нічога пераадольваць, а падладзіцца, прыстасавацца, каб дамагчыся бесканфліктнага існаваньня? Дзясяткамі год у нашых вушах гучала нявольніцкая максіма: «Жить в обществе и быть свободным от общества нельзя». Сапраўды нельга, не дадуць, не дазволяць. Тыя, ад каго гэта залежыць, натхняюцца ня зманлівай ідэяй чалавечай свабоды, а рэальнай патрэбай прыгнёту і сілы. I праўда, яны валодаюць немалой сілай, бо яны — заўжды гурт.

Мабыць, сапраўды, каб выжыць, варта згуртавацца, што робяць шмат якія істоты ў жывой прыродзе. Асабліва калі гурт мае ідэю — малаважна якую, добрую ці благую. Часам ідэяй робіцца інстынкт нацыі ці клясы, ці якога гурта, і тады сьвет апынаецца перад імпэрскай, пралетарскай, нацысцкай ідэяй, якія заўжды каштуюць крыві. Апантаныя, так званыя папулісцкія ідэі каштуюць вялікай крыві і рэдка зьдзяйсьняюцца. Нават і сьвятая сярод іх ідэя свабоды.

Але ці дужа якая ідэя патрэбна творцу, калі ягоная душа ўжо захоплена ідэяй іншага кшталту — ідэяй праўды і прыгажосьці? Iншаму там месца няма, і ён — індывідуаліст.

1 ... 174 175 176 177 178 179 180 181 182 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)