Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 166 167 168 169 170 171 172 173 174 ... 264
Перейти на страницу:

Крык саперніка напалохаў Багуславава жарабца, той ірвануўся ў бок і праскакаў сотню крокаў, пакуль гаспадар не стрымаў яго і не павярнуў назад, знайшоўшы ворага ўжо на зямлі, залітым крывёю.

Убачыўшы Радзівіла, які трымаў зброю ў руцэ, той аблізаў перасохлыя вусны.

— Літасці…

Багуслаў нахіліўся і паспрабаваў заціснуць рану, з якой выцякала кроў. Азірнуўшыся ў пошуках дапамогі, ён з палёгкай заўважыў, што да іх ужо бягуць слугі і секунданты.

— Трэба неадкладна перавязаць! — крыкнуў ён.

Хтосьці падаў скураны рэмень, якім моцна сціснулі пасечаныя сасуды, каб спыніць кроў.

Слугі ўвязалі конскія гунькі паміж двух конскіх сёдлаў, так што выйшла нешта падобнае да калыскі, куды асцярожна паклалі параненага. Трэмуйль быў бледным як смерць і толькі стагнаў, калі яго клалі ў гэтыя паветраныя насілкі. Затым ускочылі на коней і стрымгалоў паімчаліся ў горад…

Калі даехалі да брамы, Радзівіл крыкнуў варце пра небараку, якому неадкладна патрабуецца хірург, і яму адразу ж паказалі патрэбны дом. Хірург быў знаўца сваёй справы, заліў у горла параненаму трохі чырвонага віна, каб прытупіць боль і аднавіць сілы, ды ўзяўся за работу.

Тарэнт не стрымліваў крыкаў, і Багуслаў, ужо шчыра спачуваючы ворагу, падзякаваў богу, што сам застаўся цэлы. Да князя падышоў Дзюшан.

— Мансеньёр, я б раіў вам на час з’ехаць, — сказаў ён. — Баюся, прынцу Аранскаму вельмі не спадабаецца гэтая гісторыя… асабліва калі яго сваяк, не дай бог, памрэ або калекам стане.

Князь не мог з гэтым не пагадзіцца і, даручыўшы Дзюшану запэўніць галандскага штатгальтара, што яго сваяка паранілі ў сумленным паядынку, хутка пакінуў горад са сваім початам.

Стаброўскі і Невяроўскі так і ззялі ад радасці і гонару за свайго патрона.

— Сёння ваша княжацкая міласць адным дакладным ударам заткнуў раты ўсім мярзотнікам, што асмеліліся вас баязліўцам называць, — сказаў Самуль, калі яны імчалі назад у Керкен.

— Гэта праўда, — пагадзіўся Багуслаў. — Так, на жаль, галоўнаму балбатуну я пашкодзіў руку, а не язык…

х х х

Вымушаная высылка Радзівіла доўжылася нядоўга — ужо праз некалькі тыдняў ён вярнуўся ў Гаагу, каб узяць удзел у вясельных урачыстасцях. Пасля доўгіх дыпламатычных перамоў жонцы штатгальтара Амаліі ўдалося атрымаць згоду англійскага караля на шлюб яго старэйшай дачкі Марыі са сваім сынам Вільгельмам. Нягледзячы на тое, што галандскі прынц і англійская прынцэса былі яшчэ дзецьмі, шлюб ужо ўрачыста заключылі ў Лондане, і ў Галандыю маладая пара прыбыла разам з англійскай каралевай Генрыетай Марыяй. Багуслаў не сумняваўся, што такая важная падзея выцесніць з галавы прынца Аранскага згадкі пра іх з Тарэнтам, хоць паядынак і паспелі абсмакаваць французскія і галандскія газеты. Да таго ж хірург, якога ён знайшоў для Тарэнта, аказаўся знаўцам сваёй справы, і паранены ўжо мог ездзіць верхам і заляцацца да жанчын. Пра гэта князю Багуславу напісаў Карл Людвіг Пфальцскі. Ён, пасварыўшыся з англійскім каралём, вярнуўся ў Галандыю і радасна сустрэў таварыша ў палацы штатгальтара, куды князь прыбыў на аўдыенцыю. Дамовіўшыся з прыяцелем пра вячэру, Багуслаў прайшоў у пакоі прынца Аранскага.

Нягледзячы на радасную падзею ў сваім доме, Фрыдрых Генрых сустрэў князя незвычайна строга, бо моцна дакараў сябе за тое, што не перашкодзіў паядынку. Багуслаў разумеў пачуцці штатгальтара, але не сумняваўся ва ўласнай рацыі, пра што яму і абвясціў. Тады прынц Аранскі загадаў паклікаць Тарэнта.

Шарль Анры зайшоў у пакой спакойна, хоць ужо выглядаў не так самаўпэўнена, як раней, і прывітаў Радзівіла халодным цырымонным паклонам, на які Багуслаў адказаў так, як падказваў этыкет. Прынц Аранскі пільна паглядзеў на абодвух.

— Такім чынам, што было, тое было, — сказаў ён сапернікам, пакуль тыя моўчкі мералі адзін аднаго ледзянымі поглядамі. — Але я хачу, каб вы тут і цяпер, перада мной, паціснулі рукі і паклалі канец варожасці.

— Я гатовы да прымірэння, — сказаў Багуслаў.

Тарэнт выразна прадэманстраваў пашкоджаную руку.

— Я таксама, — сказаў ён. — Хоць бы таму, што абараніць сябе са шпагай у руцэ мне ў бліжэйшы час наўрад ці ўдасца.

— Здаецца, табе і са здаровай рукой гэта не вельмі ўдавалася, — саркастычна заўважыў Багуслаў.

Усё ж пасля чарговага ўмяшальніцтва прынца Аранскага праціўнікі паціснулі рукі і выйшлі. Радзівіл збіраўся сысці, але новыя кпіны Трэмуйля прымусілі яго спыніцца.

— Спадзяюся, гэта перамір’е не такое, як тое, што мы абвясцілі ў Рэнене? — крыкнуў той услед Багуславу.

Князь крута павярнуўся.

1 ... 166 167 168 169 170 171 172 173 174 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)