Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 ... 264
Перейти на страницу:

— Трыста пар ботаў вельмі дорага абышліся няшчаснаму, — прамармытаў Багуслаў. — Бедная прынцэса Марыя Луіза!

Ян Невяроўскі шпурнуў птушкам недаедзены сыраваты пірог, набыты ў гандляра, які настойліва прапаноўваў свой няхітры тавар мінакам, і асцярожна паглядзеў на Багуслава.

— Тваёй княжацкай міласці не перашкодзіла б падсілкавацца. Сонца пачынае сядаць, а ў нас з раніцы макавай расінкі ў роце не было. Ніводная жанчына не вартая такіх пакут!

— Гэтая вартая, — уздыхнуў Багуслаў, думаючы пра Беатрысу.

Яна вярнула яму палымяны ліст, напісаўшы на канверце, там, дзе стаяла яе імя, «для маркізы Ганзага». Плёткі з Францыі, нягледзячы на актыўныя ваенныя дзеянні, у Брусэль паступалі рэгулярна.

Ян уздыхнуў, галодным позіркам правёўшы рэшткі свайго пірага, што якраз знікалі ў горле пражэрлівага лебедзя, і панюхаў паветра, якое сёння чамусьці пахла вэнджаным селядцом і смажаным мясам.

— Твая княжая міласць, аднак, не можа ажаніцца з жанчынай, рэпутацыя якой не бездакорная, — асцярожна нагадаў ён. — Яшчэ і каталічкай у дадатак!

— Хоць ты не пачынай, — агрызнуўся Радзівіл. — Мне хапае павучанняў ад пана Пуцяты!

Усё ж, зірнуўшы на няшчасны твар таварыша, злітаваўся.

— Добра, — сказаў князь. — Хадзем абедаць. Галодны страўнік — не найлепшы дарадца спустошанаму любоўнымі пакутамі розуму…

Есці пайшлі ў «Шалёнага сабаку» — найлепшую карчму каля царквы Святога Якуба, якой не грэбавалі і арыстакраты. Дарогай давялося праштурхацца скрозь натоўп шумных студэнтаў з суседняга Лейдэна, якія, стаміўшыся ад універсітэцкага жыцця, завіталі ў сталіцу ў пошуках новых забаў і цяпер гучна збіралі грошы на некалькі бутэлек віна, якія можна было танна набыць у бліжэйшай аптэцы. Нарэшце, князь з Невяроўскім аказаліся каля рознакаляровай шыльды, на якой грознага выгляду сабака спрабаваў адабраць кашалёк у бяскрыўднага мінака. Яшчэ раз ацаніўшы гумар мэтра Бокстала, уласніка «Сабакі», які такім чынам папярэджваў наведнікаў пра куслівыя цэны, Радзівіл падышоў да дзвярэй і сутыкнуўся з самім гаспадаром, што засланяў уваход шырокай спінай. Яго звыклая бадзёрасць, якая ў галандскіх шынках абавязкова сведчыла пра дабрабыт установы, цяпер саступіла месца дзіўнай разгубленасці.

— Што такое, шаноўны мэтр? — спытаў Багуслаў. — Перасмажылася мяса або скісла выдатная іспанская мальвазія, якая, я ведаю, заўсёды ёсць у тваім склепе, і ў мірны час, і ў вайну? Мы з прыяцелем паміраем з голаду і смагі!

Гаспадар не зрушыўся з месца, а яго гладкія шчокі жаласна задрыжалі.

— Ох, мансеньёр! — прастагнаў ён. — Сёння самы няшчасны дзень у маім жыцці, я павінен адмовіць вашай светласці і ў тым, і ў другім, турбуючыся, паверце, не пра сябе, а пра жыццё вашай светласці!

— Ты што, нашынкаваў свае пірагі атрутнымі грыбамі? — здзівіўся князь. — Пусці нас, кажу табе, бо галодныя людзі, сам ведаеш, жартаў не разумеюць!

— Злітуйцеся, мансеньёр, — яшчэ раз усхліпнуў гаспадар. — Хіба я адважыўся б рызыкаваць прыбыткам і рэпутацыяй? Ды д’ябал сёння прывёў на мой парог нейкага злоснага немца, які са сваімі граміламі павыкідаў прэч усіх маіх паважаных гасцей! А мне сказаў, што калі не хачу непрыемнасцей на сваю галаву, павінен стаць у дзвярах і не пускаць новых наведнікаў, таму што ён жадае есці ў адзіноце, а тыя будуць дакучаць яму п’янай балбатнёй. Перад сабой два пісталеты паклаў і сказаў, што пусціць кулю ў лоб кожнаму, хто адважыцца парушыць яго спакой. А каб не было спакусы яго парушаць, замовіў у мяне ўсе гатовыя стравы і ключы ад склепа забраў!

Радзівіл з Невяроўскім здзіўлена пераглянуліся — пра такі дэбош яны яшчэ не чулі.

— А гарадская варта? — спытаў Ян. — Чаму не паклікаў?

1 ... 169 170 171 172 173 174 175 176 177 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)