Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171
Перейти на страницу:

Напрыканцы XX стагодзьдзя характар нацыяналiзму ў Эўропе надта зьмянiўся, патрэба ў iм для цывiлiзаваных краiнаў адпала. Але для тых, якiя па розных прычынах у тым не пасьпелi, ён па-ранейшаму застаецца надзённым. Менавiта нацыяналiзм, паводле Фрэнсiса Фукуямы, найбольш прычынiўся да вызваленьня народаў ад камунiстычнай дыктатуры. Не лiбэралiзм, не дэмакратыя, а менавiта нацыяналiзм заняволеных камунiзмам народаў. Там, дзе гэты працэс быў завершаны, зьявiлася магчымасьць пераходу да дэмакратычнага лiбэралiзму, а дзе не завяршыўся, дзе стаўся затрыманы рэакцыйнымi сiламi, там нацыяналiзм па-ранейшаму надзённы. Бо толькi нацыяналiзм з найбольшнай вынiковасьцю здольны аб’яднаць сiлы грамадзтва ў ягоным дэмакратычным разьвiцьцi. У той жа час ён можа мiрна i гарманiчна ўжывацца з лiбэралiзмам, цьвердзiць Фукуяма — «сучасны адвакат нацыяналiзму», але i перакананы прыхiльнiк лiбэралiзму.

Некалi Алесь Адамовiч казаў, што пры засiльлi звыродлiвай улады i абмежаванасьцi прыродных рэсурсаў Беларусi трэба займець вельмi значную (вялiкую!) iдэю, якая вывела б яе ў склад сучасных краiнаў. Гэта — праўда. Нацыянальная iдэя — важны чыньнiк прагрэсу, а то i фiзычнага iснаваньня ў сьвеце. Расея, напрыклад, увайшла ў заняпад, бо зжыла сваю iмпэрскую iдэю i цяпер паўстала перад праблемай вынаходзтва новай. Але што да Беларусi, дык у яе ёсьць важная i аж занадта актуальная iдэя, гэта — свабода i незалежнасьць. Iдэя клясычная, увасабленьня якой даўно дамаглiся шмат якiя краiны сьвету, пабудавалi на ёй свой нацыянальны лёс. А беларусы ўсё яшчэ дыскутуюць, цi варта дамагацца таго? Ворагi беларушчыны, вядома ж, даводзяць: ня варта, ёсьць лепшая iдэя — няволя i залежнасьць, яна дае хлеб. (I бэнзiн, i газ, i прамтавары.) Амаль як у Бiблii: заваюйце нас, але накармiце нас. Або яшчэ сьцьвярджаюць, што Беларусь ня можа iснаваць незалежна ў наскрозь залежным, драпежным сьвеце, дзе ўсё вырашаецца сiлай. Але ж iншыя, куды слабейшыя за Беларусь эўрапейскiя краiны iснуюць i жывуць няблага. Нiхто не занявольвае цяпер маленькую Швайцарыю, Аўстрыю, Венгрыю, Данiю нi нават Люксэмбург з Андорай, а iхняя эканамiчная залежнасьць ад вольнага сьвету толькi служыць iм на карысьць. Мабыць, з часоў сярэднявечча шмат што зьмянiлася ў сьвеце i дае магчымасьць народам жыць i нават разьвiвацца.

Народы, якiя на пачатку трэцяга тысячагодзьдзя ад Хрыстовага нараджэньня не засвоiлi гэтае iсьцiны, рызыкуюць не засвоiць яе нiколi. I навек застацца рабамi — найперш уласнае цемры i ляноты.

У Менск прыехаў Яўген Еўтушэнка, мы яго спаткалi на вакзале. Невядома па якой прычыне адбылося дробнае непаразуменьне — спатыкалi ў адным вагоне, а ён выйшаў зь iншага. Мэтай ягонага да нас вiзыту было аб’яднаньне саюзаў пiсьменьнiкаў — расейскага зь беларускiм. У нас да таго паставiлiся няпэўна — некаторыя былi за, iншыя — супраць. Справа ў тым, што наш СП нiколi ня быў кансалiдаваны ў палiтычных стасунках, хiба толькi здаваўся такiм. Сабраны зь пiсьменьнiкаў розных пакаленьняў, ён нёс на сабе ўсе родавыя адмецiны нядаўна пражытых часоў — старэйшыя былi болей кансэрватыўныя, шмат якiя грунтоўна заангажаваныя рэжымам i цалкам сэрвiльныя ў адносiнах да ўлады. Спакваля, аднак, у СП папрыходзiлi маладзейшыя, якiя несьлi ў сабе пэўную апазыцыйнасьць да нядаўняга мiнулага. Але была адна пазыцыя, дзе i тыя ды iншыя трымалiся амаль аднолькавых перакананьняў, гэта стаўленьне да нацыянальнай мовы. Мова гiнула, а то быў сук, на якiм трымалася ўся нацыянальная культура. Пiсьменьнiкi не маглi быць да таго абыякавыя, i шмат якiя iнiцыятывы звонку разглядалi ў сьвятле iхнiх наступстваў у галiне мовы. Расейцы ў гэтым сэнсе, на жаль, не былi нашыя аднадумцы.

Апроч таго, у Расеi за часы перабудовы выплыла на паверхню шмат такога, чаго нельга было не спалохацца, чаго не прыкмячалася нават пры бальшавiцкiм рэжыме. Нядаўнiя апалягеты iнтэрнацыяналiзму ператваралiся ў зацятых абаронцаў уласнай культуры ад iншых народаў, якiя «аб’ядалi Расею». Дэмакратыя ўсё нiяк не магла падняцца на ногi, у той час як нацыянал-бальшавiзм пачаў шырока гойсаць па яе iнтэлектуальных прасторах. Як заўжды, вольна пачуваў сябе антысэмiтызм, асаблiва на поўднi i ўсходзе Расеi. Быць разам у адным саюзе з расейскай дэмакратыяй было б няблага, але… Дзе гарантыя ўстойлiвасьцi тае дэмакратыi? Цi мог яе даць нават такi агульнапрызнаны майстра паэзii i перакананы антыкамунiст, як Яўген Еўтушэнка?

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)