Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 160 161 162 163 164 165 166 167 168 ... 221
Перейти на страницу:

С

Сабаленка Раман, нарадзіўся 15.10.1907 г. у вёсцы Сабалі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум (1929), вучыўся ў Гомельскім педагагічным інстытуце (1933-1935). У 1929 г. пачаў працаваць у рэспубліканскай газеце «Звязда», але праз паўгода быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1930-1941 гг. працаваў у рэдакцыі абласной газеты «Палеская праўда» (з 1938 г. «Гомельская праўда»). Двойчы арыштоўваўся (1933, 1937), але справы закрывался. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў асуджаны Ваенным трыбуналам да 10 год пазбаўлення волі, але прыгавор быў адменены з-за адсутнасці складу злачынства. Удзельнічаў у баях на Калінінскім і 2-м Прыбалтыйскім франтах. У 1945-1953 гг. - загадчык аддзела культуры, намеснік галоўнага рэдактара баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная звязда». У 1953 г. пераехаў у Менск, дзе працаваў у рэдакцыях газеты «Калгасная праўда», часопісе «Маладосць». У 1957-1966 гг. - намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1939 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памёр 13.05.1975 г.

Дэбютаваў вершам у 1927 г. (газета «Звязда»). У 1935 г. апублікаваў паэму «Брагінь» (часопіс «Полымя»). Выдаў зборнікі вершаў «З родных крыніц» (1950) і «Мая эстафета» (1954). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят» (апавяданні і нарысы, 1957), «Сустрэчы (1958), «Юнацтва ў дарозе» (1958), «Блакітнае ззянне» (1959), «Каралінцы» (1960), «Іду ў жыццё» (1961), «З пройдзеных дарог» (1962), «Паляўнічыя боты» (гумарыстычныя апавяданні, 1962). «Незамужняя ўдава. Былое застаецца ў сэрцы» (1905). «Пад дажджом і сонцам» (апавяданні, партрэты, 1966), «Спатканне пасля разлукі» (1971), «Роздум у дарозе» (1973), кнігі нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі» (1975). Аповесці «Юнацтва ў дарозе», «Выпрабаванне сталасці» («Іду ў жыццё») і «Былое застаецца ў сэрцы» склалі трылогію «Іду ў жыццё». Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1967-1968), «Выбранае» (1977), «Творы» (1983).

Сабалеўскі Анатоль, нарадзіўся 27.05.1932 г. у вёсцы Андрыеўшчына Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1953 г. скончыў Менскую педагагічную навучальню і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Апошнія два гады вучобы ва ўніверсітэце сумяшчаў з працай у аддзеле мастацтва рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1958-1961 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Пасля заканчэння аспірантуры - навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Адначасова выкладаў гісторыю тэатра ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1972-1990 гг. - загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1974-1979 гг. - рэктар Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1990 г. загадвае аддзелам міжнацыянальных культурных працэсаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Доктар мастацтвазнаўства. Прафесар. Сябра СП СССР з 1964 г.

Як тэатральны крытык пачаў выступаць у 1952 г. Піша на беларускай і расейскай мовах. Выдаў кнігі пра тэатр і драматургію «Рампай асветленае» (1962), «Уладар дум чалавечых» (1964), «Ад п'есы - да спектакля» (1965), «Театр открывает занавес» (1570), «Беларуская савецкая драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне» (1971). «Белорусская драматургия в театрах народов СССР» (1972), «Беларуская савецкая драма» (у 2 кнігах, 1969, 1972), «Жыццё тэатра» (1980), «Образ В.И.Ленина на белорусской сцене» (1980), «Белорусско-молдавские театральные связи» (1984), «Сучаснасць і гісторыя» (1985), «Барыс Платонаў» (1989), «Кандрат Крапіва: Нарыс жыцця і творчасці» (1989). Укладальнік «Хрэстаматыі па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» для ВНУ ў 2 тамах (1975), аўтар раздзелаў у «Гісторыі беларускага тэатра» (1983).

Напісаў аповесць «Жылі-былі хлопцы...» (1961, часопіс «Маладосць») і шэраг апавяданняў.

Савіцкі Алесь, нарадзіўся 08.01.1924 г. у горадзе Полацку Віцебскай вобласці ў сям'і рабочага.

З 1942 г. - партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 г. - камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944-1945 гг. - у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Летувы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). У 1958 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, у 1961 г. - аспірантуру пры гэтым інстытуце. У 1961-1962 гг. - загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962-1969 гг. - вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969-1973 гг. загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987). Сябра СП СССР з 1961 г.

1 ... 160 161 162 163 164 165 166 167 168 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)