Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Справочная литература » Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларускія пісьменнікі: 1917-1990

Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:

Гэты бібліяграфічны даведнік складаецца на падставе папярэдняга, выдадзенага ў 1981 годзе. Яго істотна папаўняюць імёны, якія нам вяртае час, — А.Гаруна, В.Ластоўскага, А.Мрыя і інш., а таксама звесткі пра беларускіх пісьменнікаў замежжа і тых, што сталі сябрамі СП за апошнія дзесяць гадоў.
1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 221
Перейти на страницу:

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1923 г. з вершаў. Піша на расейскай і беларускай мовах. У 1927 г. апублікаваў зборнік вершаў «Полустанок» (з Г.Ладным). Выйшлі зборнікі апавяданняў «Скрыпка і ордэн» (1935), «Я вижу» (1939), «Ясные дали» (1951), «Жизни и судьбы» (1962), а таксама нарысы і брашуры «Рукамі ўдарнікаў» (1931), «У барацьбе за паліва» (1931), «Дзесяць дзён, якія прынеслі перамогу цэхам» (1931), «Записки молодого бойца» (Смаленск, 1932), «Раўняцца па героях» (1932), «Герой Савецкага Саюза Аляксандр Ісачанка» (1946), «Чэмпіён краіны» (з Ю.Багушэвічам, 1953), «Гістарычныя помнікі Беларусі» (1958), «Люди и подвиги» (1965), «Их именами названы улицы Минска» (1965, апошняе перавыданне пад назвай «Герои не умирают» у 1974), «По историко-революционным местам Минска» (1981). Склаў зборнікі «Маякоўскі ў Беларусі» (1957) і «Успаміны пра Змітрака Бядулю» (з К.Цвіркам, 1988).

Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Наваселле» (пастаўлены ў 1945), «Па малых рэках» (пастаўлены ў 1947) і казкі для лялечных тэатраў «Выспа мудрасці» (пастаўлена ў 1952).

Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд), нарадзіўся 01.01.1922 г. у вёсцы Крысава Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага.

Вучыўся ў Менскай педагагічнай навучальні (1937-1938). Вучобу пакінуў з-за арышту бацькоў (трэба было ўзяць на сябе клопат пра малодшых братоў і сястру). У час акупацыі працаваў вярстальшчыкам у «Менскай (Беларускай) газэце», затым пісарам ва ўправе гарадскога пасёлка Ілья. З кастрычніка 1942 г. - сакратар часопіса «Новы шлях» (Рыга). Пад час наступления Савецкай Арміі (1944) з'ехаў у Берлін, затым у Прагу, потым у Вену. У 1949 г. выехаў у Аўстралію, дзе працаваў на фабрыцы, займаўся літаратурнай дзейнасцю.

Памёр 22.01.1978 г. у Мельбурну (Аўстралія).

Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. (часопіс «Піянер Беларусі», раённая газета «Ударнік Дзяржыншчыны»). Аўтар кніг паэзіі «Мае песні» (вершы і паэма, Рыга, 1944), «Сіла гневу» (вершы, паэма, Аўстрыя, 1948), «Нятускная краса» (Нью-Ёрк - Мельбурн, 1982).

Салавей Леў, нарадзіўся 21.10.1925 г. у горадзе Менску ў сям'і рабочага.

Да вайны скончыў адзін курс Менскага будаўнічага тэхнікума. Пасля вайны працаваў на чыгунцы. У 1950 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час вучобы працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», у Галоўным упраўленні па справах літаратуры і выдавецтваў пры Савеце Міністраў БССР. З 1950 г. - рэдактар, з 1968 г. - загадчык рэдакцыі перавыданняў і перакладаў выдавецтва «Беларусь». У 1972-1983 гг. - загадчык рэдакцыі перакладной літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1954 г.

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 03.01.1988 г.

У друку выступаў з 1950 г. Пісаў літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі. Працаваў пераважна ў галіне мастацкага перакладу. У яго перакладзе на беларускую мову апублікаваны аповесці Г.Леберэхта «Святло ў Каордзі» (1952), А.Купрына «Алеся» (1970), Г.Маркава «Наказ» (1976), У.Цендракова «Вясеннія пярэваратні» (1977), Ч.Айтматава «Пасля казкі» («Белы параход», 1978), раманы А.Рыбакова «Вадзіцелі» (1953), Дзін Ліна «Сонца над ракой Сангань» (1954), С.Спасэ «Афэрдзіта зноў у вёсцы» (1960), Ф.Дастаеўскага «Белыя ночы» (1971), І.Грыгуркі «Канал» (1975), А.Ганчара «Бераг любові» (часопіс «Полымя», 1977), А.Кешокава «Зламаная падкова» (1981), М.Шундзіка «Белы шаман» (1983), аднатомнік выбраных твораў М.Садавяну (1954), аповесці і апавяданні Л.Талстога (1977), «Выбранае» А.Купрына (1985) і іншыя творы пісьменнікаў народаў СССР і замежных краін; у перакладзе на расейскую мову выйшлі раманы Р.Мурашкі «Салаўі святога Палікара» (1970) і «Сын» (1973), М.Зарэцкага «Сцежкі-дарожкі» (1971), М.Ткачова «Дыханне агню» (1983), аднатомнікі выбраных твораў А.Марціновіча «Накцюрн» (1969), В.Каваля «Выбранае» (1975), М.Гарэцкага «Чырвоныя ружы» (1976), М.Ваданосава «Надзеі і здзяйсненні» (1979), аповесці Р.Няхая «Туман над стэпам» і «Алёшка-атаман» (1974), «Аповесць пра добрае сэрца» П.Кавалёва (1976), І.Навуменкі «Апошняя восемь (1977), М.Гроднева «Што скажуць людзі» (1978), М.Парахневіча «Маленства мае і тваё» (1978) і інш.

Салагуб Алесь (сапр. Салагуб Аляксей), нарадзіўся 18.10.1906 г. у вёсцы Зарудзічы Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1927). За рэвалюцыйную дзейнасць двойчы быў зняволены польскімі ўладамі ў турму (1924, 1927). У 1928 г. нелегальна перайшоў польска-савецкую граніцу, жыў у Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР (1931-1933). Арыштаваны органамі АДПУ БССР 10.08.1933 г. і па пастанове пазасудовага органа ад 09.01.1934 г. асуджаны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны 16.08.1956 г.

1 ... 162 163 164 165 166 167 168 169 170 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)