Беларускія пісьменнікі: 1917-1990
- Автор: Гардзіцкі Аляксей
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00709-X
- Жанр: Справочная литература
Электронная книга - «Беларускія пісьменнікі: 1917-1990». Краткое содержание книги:
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Друкуецца з 1943 г. (ветрынская раённая газета «Чырвоная звязда»). Першае апавяданне апублікаваў у 1948 г. (полацкая абласная газета «Бальшавіцкі сцяг»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Кедры глядзяць на мора» (1960), «Пасля паводкі» (1962), «Белы гарлачык» (1965), «Самы высокі паверх» (1969), дакументальнай аповесці «След пракладае першы» (1971), «Белая знічка» (1984), раманаў «Жанчына» (1963), «Палын - зелле горкае» (1967), «Верай і праўдай» (1976), «Толькі аднойчы» (1979), «Зямля раскажа» (1980), «Літасці не чакай» (1982), «Памерці заўсёды паспееш» (1983), «Верасы» (1987), «Обаль» (1989), кнігі нарысаў «На посту у тишины» (1987), зборніка апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка» (1970). У 1982 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970) за аповесць «Самы высокі паверх».
Савіцкі Ўладзімір, нарадзіўся 28.06.1914 г. у вёсцы Добасна Кіраўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1930 г. працаваў сакратаром Дабаснянскага сельсавета. У 1937 г. скончыў Ленінградскі тэкстыльны інстытут. Служыў у Савецкай Арміі (1937-1939). Працаваў зменным майстрам, начальнікам цэха Смаленскага льнокамбіната. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце - камандзір мінамётнага ўзвода, камандзір агнявога ўзвода, палкавой артылерыйскай батарэі. Удзельнічаў у баях на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім франтах. Быў паранены. Са снежня 1944 г. - ваенны журналіст. Дэмабілізаваны ў 1957 г. Жыў у Барысаве. Сябра СП СССР з 1972 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі.
Памёр 14.02.1989 г.
У 1942 г. у франтавым друку змясціў першыя карэспандэнцыі. Літаратурнай працай стала займаўся з 1946 г. Пісаў на расейскай мове.
Выйшлі зборнікі аповесцей і апавяданняў «Люди переднего края» (Масква, 1956. Ч. 1. 1958. Ч. 1-2), «Шли солдаты» (Масква, 1961), «Ночь перед парадом» (Масква, 1970), «Ни минуты покоя» (1973), «Не сотвори зла ближнему» (1974), «Улька» (Масква, 1981), «А годы идут...» (1984), «Радость жизни» (1987), «Аленушка из Долгих Нив» (1989), «Опаленные выходы» (1989), раман «И придет твой день» (1977). Аўтар зборнікаў вершаў «После боя» (Масква, 1963), «Сполохи на горизонте» (1985).
Садковіч Мікола, нарадзіўся 21.01.1907 г. у вёсцы Вусце Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). Да 1945 г. працаваў рэжысёрам на кінастудыях Масквы, Адэсы, Кіева, Ташкента. У 1942-1945 гг. кіраўнік Беларускай кінагрупы на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве, з якой выязджаў да партызан і на франты. У 1946-1947 і з 1950 г. - міністр кінематаграфіі БССР, у 1953-1956 гг. - намеснік міністра культуры БССР. Узначальваў расейскую секцыю СП Беларусі. У 1948-1950 гг. быў галоўным рэдактарам і рэжысёрам Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1959). Сябра СП СССР з 1947 г.
Заслужаны дзеяч мастацтва Беларускай ССР (1944).
Памёр 16.08.1968 г.
У беларускім друку выступіў у 1948 г. Пісаў на расейскай мове. Аўтар гістарычнага рамана «Георгий Скорина» (з Я.Львовым, 1951, папраўленае і дапоўненае выданне ў 1957), «Повести о ясном Стахоре» (1956), дзённіка назіранняў «Человек в тумане» (1960), рамана «Мадам Любовь» (Масква, 1966), апавяданняў, нарысаў. У 1987 г. выйшаў аднатомнік «Мадам Любовь. Человек в тумане. Повесть о ясном Стахоре».
Сцэнарыст і пастаноўшчык фільмаў «Майская ноч» (паводле М.Гогаля, пастаўлена ў 1940), «Тры гвардзейцы» (зняты ў 1942), «Беларускі кінаканцэрт» («Жыві, родная Беларусь!»). «Вызваленне Савецкай Беларусі» (абодва з У.Корш-Сабліным, зняты ў 1944). Сцэнарыст фільмаў «Міколка-паравоз» (з М.Лыньковым, пастаўлены ў 1957), «Так мы жывём» (зняты ў 1958), «Наша зямля» (зняты ў 1960), «Ахвяры абвінавачваюць» (зняты ў 1962), «Доля жаночая» (зняты ў 1967) і інш. Рэжысёр мастацкіх і дакументальных фільмаў «Шчаслівыя кольцы» (1929), «Песня пра першую дзяўчыну» (абодва з Л.Голубам), «Шумі, гарадок» (1939), «Дэмакратычная Германія» (сумесна з «Дэфа», 1950).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за дакументальны фільм «Дэмакратычная Германія».
Садоўскі Яфім, нарадзіўся 04.01.1908 г. у горадзе Менску ў сям'і служачага.
Вучыўся ў сталярнай майстэрні (1924-1925), у прафтэхшколе (1926), скончыў агульнаадукацыйныя курсы (1927). Быў супрацоўнікам газет «Савецкая Беларусь», «Рабочий», «Советская Белоруссия». У 20-я гг. - сябра групы расейскіх літаратараў «Звенья». Служыў у Савецкай Арміі (1930-1931). У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны - ваенны журналіст на Заходнім і Цэнтральным франтах. У 1943-1970 гг. - супрацоўнік газеты «Советская Белоруссия». Сябра СП СССР з 1935 г.