Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 198
Перейти на страницу:

Ну, канечне. Што ж яшчэ для іх можа лічыцца крамолаю? Трухан асмялеў.

«Можна і так сказаць…»

«Сур’ёзна? — вусаты аж на машынку, на дзюбанне сваё важнае забыўся. І ўпершыню падняў на Трухана вочы. У іх была цікавасць. — Не, праўда парнаграфія?»

«Хутчэй у пераносным сэнсе. Калі мастацкі твор няўдалы, дык можна яго і такім словам назваць…»

Тут расчыніліся дзверы і ў кабінет хуткім крокам увайшоў чалавек. На хаду ён расшпільваў гузікі чорнага паліта. Штось вельмі знаёмае падалося Трухану ў яго абліччы… Ды гэта ж той самы! Паголены, з сумнай вінаватай усмешкаю, які маўчком прасядзеў усю нядаўнюю сходку на Фрунзе, 5; той, у каго ўсё дапытваўся Ведрыч, чаго ён сюды цягаецца, і ці не празаік ён, ці не драматург. І цяпер паголенасць была самай характэрнай дэталлю ў яго твары. Настолькі розніліся голеная частка ад няголенай, што, здавалася, пад носам, на барадзе і на шчоках прыклеена ў чалавека сіняватая маска.

Вусаты пры яго з’яўленні ўстаў. Але паголены, павесіўшы паліто ў шафу, да першага падаўся Трухана.

«Гэта не я спазніўся — вы раней прыйшлі, — сказаў ён, за руку вітаючыся. — Выбачаюся, рука пасля двара халодная… Вас я ведаю, а мяне завуць Іван Паўлавіч. Ды вы сядзіце!»

Што да вусатага, дык з ім Іван Паўлавіч нават рукацца не стаў. Яны абмяняліся позіркамі, пасля чаго вусаты паляпаў сябе па кішэнях — у адказ звякнулі ключы і зашамацелі запалкі — і выйшаў на калідор.

Адзінае, што чамусьці прыходзіла Трухану ў галаву, гэта тое, што адбываецца «кантрастны» допыт: злы, хамаваты адзін следчы — і добры і ўсмешлівы другі; штучка старая, як свет, як сама паліцэйска­жандарска­міліцэйская сістэма… Але пры чым тут што? Ніхто ж яго не дапытваў, і яны абодва, здаецца, добрыя, вусаты і паголены… Да таго ж вусаты яўна ніжэй рангам у гэтай іхняй іерархіі. Галоўны тут, канечне, вось хто…

«Распрануцца не хочаце? — пытаў тым часам гэты «хто». — Не? Правільна, не Крым. Мой прынцып — абы чалавеку зручна было. А то навыдумляюць розных умоўнасцей… Вось я, напрыклад, калі гарачую гарбату п’ю, дык сёрбаю, мне і смачней так, і губы не пячэ… Але што ты! Некультурна, непрынята, пальцамі паказваюць, — мякка, соладка гаварыў Іван Паўлавіч, як калыханку баяў. — Дарэчы, можа, гарбаты? Кавы? Тут ёсць электрачайнік, і ўсё іншае знойдзецца… Не? Тады і я не буду — за кампанію».

Іван Паўлавіч прысеў насупраць — нага на нагу, рукі складзеныя на жываце, на твары — тая самая, вінаватая і крыху сумная, усмешка. Калі вусаты за ўвесь час толькі раз зірнуў на Трухана, дык гэты наадварот — вачэй з яго не спускаў.

«Вам сказалі прычыну выкліку сюды? Не? Ну вось, такія ў нас парадкі! А чалавеку перажывай…»

«Я здагадаўся, — сказаў Трухан, ківаючы на папку. — Злавілі тых рабаўнікоў?»

«Э­э… чаму адразу рабаўнікі? — усклікнуў Іван Паўлавіч. — Усё цэлым засталося ў сумцы вашага сябра… Зрэшты, зменім тэму. На добры лад, не тут, — абвёў ён вакол сябе рукою, — не ў такіх умовах павінна было б адбывацца нашае знаёмства. Ды калі ўжо такая нагода з гэтай сумкай... Усё адно трэба было выклікаць вас, каб папку вярнуць, дык заадно ўжо, думаю, і пазнаёмлюся з чалавекам… Калі вы не супраць, канечне!»

«Ну што вы, — паддаўся на абмен ветлівай гэтай саладжавасцю Трухан. — Я вельмі ўдзячны за ўвагу, за павестку…»

«Размова наша будзе максімальна кароткая. Яшчэ раз выбачайце, што не па сваёй волі вы тут. Не здзіўляйцеся, — ён яшчэ больш памякчэў голасам, давёўшы інтанацыю амаль да кампанейскай, — але і не па маёй таксама».

Далей пачало адбывацца ўвогуле штосьці неверагоднае.

«Не будзем мы весці ніякіх пратаколаў — к чорту афіцыёз. Не люблю, не прызнаю! Гэта ім там, — падняў угору ўказальны палец Іван Паўлавіч, —усё паперы падавай, канцылярыстам гэтым», — і Трухан у першы момант не зразумеў — нябесную канцылярыю ён мае на ўвазе, або сваю, зямную, што размешчана за які квартал адсюль. Калі апошняе, дык не проста смела з яго боку, а неяк… незвычайна, нават падазрона: хіба можна ім крытыкаваць начальства (хай сабе і ў «інтэрасах следства»), ды яшчэ пры сведку?!

«…Як дзеці малыя, яй­Богу! Вечная падазронасць, усё ім мрояцца падкопы, загавары, дысідэнцтва… Прычым не столькі выкараняць усё гэта збіраюцца, колькі дзеля галачкі — паказаць, што і ў нас, як і ва ўсіх: свае незадаволеныя, свая апальная інтэлігенцыя», — не сунімаўся Іван Паўлавіч, казаў з нейкім вясёлым адчаем у голасе — маўляў, ведаю, хоць і ўляцець можа за гэта, але і маўчаць не магу: раз пайшла такая п’янка — рэж апошні агурок.

«…Хоць бы вас узяць. Збіраюцца маладыя, здольныя, задзірыстыя, пішуць сабе, выступаюць, агітуюць памаленьку… На здароўе! Дык што ты! Дзе ты бачыў!» — цяпер ужо да лёгкай горычы перайшоў Іван Паўлавіч, як бы палемізуючы, не згаджаючыся зараз з кімсьці — з тымі, хто яму, Івану Паўлавічу, гэты занятак прыдумаў, хто даручыў яму такую непапулярную місію; а так сам ён, Іван Паўлавіч, нібыта і ні пры чым, проста вымушаны цераз не хачу рабіць усё гэта для пустой справаздачы.

1 ... 154 155 156 157 158 159 160 161 162 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)