Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусізацыя пад №...
Беларусізацыя пад №... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусізацыя пад №...

Электронная книга - «Беларусізацыя пад №...». Краткое содержание книги:

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 59
Перейти на страницу:

Але Грыгоры Якавіч не хацеў «адкрыцца»:

— Так, — кажа, — жывот нешта сапсуўся… Мусіць, ад ватрушак, што ўчора нанач зьеў.

— А вы-б рыцыны выпілі з паўшклянкі — памагае, — раіў бухгалтар.

— Самае лепшае, вы клізмачку пастаўце, абавязкова клізмачку, — угаворваў стары чыноўнік…

Так цягнулася тыдні два. Нарэшце Грыгоры Якавіч «адкрыўся» свайму найлепшаму прыяцелю і аднадумцу Акакію Павуку, таксама духоўнага званьня. Здарылася гэта зусім выпадкова. Грыгоры Шпак і Акакі Павук ішлі каля Спаса-Ефрасініеўскага сабору й толькі хацелі перажагнацца на сьвяты храм, аж тут з-за вугла — тыц нейкі беларус.

— Цьфу, душу тваю ў ад, — вылаяўся Шпак, — і тут «яны». Перажагнацца спакойна не дадуць… Не, так далей ня можна. Іх штодня плодзіцца ўсё больш і больш, а мы маўчым…

— Даволі! — урачыста выкрыкнуў Шпак і так моцна стукнуў нагой па таламу сьнегу, што аж брызгі паляцелі. — Я павяду!.. Я буду прадаўжаць!..

І Грыгоры Якавіч Шпак, служачы акрфінаддзелу, стаў прадаўжаць вялікую справу, пачатую Пшчолкам, справу вызваленьня праваслаўнай Полацкай Русі ад беларускага іга.

* * *

Марозная раніца. Сьнег назойліва скуліць пад палазамі й сваім скрыпам наганяе на сэрца нуду. У санях двое. Сьпераду, уціснуўшыся ў салому, скорчыўшыся ад холаду, прытуліўся возчык Сымон… Ззаду, на сядзеньні, схаваўшы галаву ў каўнер заячай шубы, асеў Грыгоры Якавіч, тав. Шпак.

Тав. Шпак едзе ў м. Вулу па службовай камандыроўцы й зараз абдумвае плян свайго выступленьня перад вульскімі масамі з мэтаю растлумачэньня ім сутнасьці беларускай мовы.

«Мова дрэнь, канешне, думае Шпак, але як аб гэтым сказаць. Сказаць, што яе няма, — ужо старо. Пшчолка аб гэтым сказаў, ды цяпер ніхто й не паверыць, сказаць, што «дубовый язык», — таксама ўжо гаварылі, «китайский язык» — таксама не адзін казаў. Што-ж бы такое надумаць?». Тав. Шпак думаў…

Між тым конь, перад выездам падкормлены аўсом, у гэтым месцы думак Шпака памахаў хвастом і…

— Вось і «яны» так на нас, — заварушылася ў галаве Шпака, — бяз сораму… Стой! Ёсьць! — выкрыкнуў раптам Шпак і аж падскочыў у санях. — Ёсьць! Ёсьць!.. Лашадзіны, конскага роду.

Фурман спалохаўся, стрымаў каня й рыхтаваўся ўжо выскачыць з саней.

— Ну, чаго стаў? — спахваціўся Шпак. — Паганяй жывотнае.

Конь крануўся, а тав. Шпак разьвіваў далей раптоўна ўскочыўшую ў яго галаву думку. «Так, так… конскага роду, лашадзіны язык… Так…».

* * *

Вульскі Нардом з выпадку прыезду прадстаўніка акруговага цэнтру быў перапоўнены да адказу. Усіх цікавіла, што скажа цэнтральная асоба.

Сход адчыніўся хутка. Насьпех пагаварылі аб тым, аб другім, і ўрэшце на сцэну выйшаў тав. Шпак. Заля заціхла. Шпак паправіў каўнер пінжака, выцер хустачкай нос і пачаў «лекцыю».

— Грамадзяне! Нам трэба вырашыць, што такое беларуская мова наогул і адкуль яна пайшла як такавая. Гэта, грамадзяне, разумець трэба. Нельга так браць знаскоку: «мова», «язык». А што такое мова, адкуль яна пайшла, з каго? Вось аб чым гаварыць трэба. Напрыклад, беларусы. Вы думаеце, якога яны роду, адкуль яны пайшлі, ад Авеля? Не, мыляецеся, я, прадстаўнік з цэнтру, гавару вам: беларусы — конскага роду.

Грамадзяне пераглянуліся, некаторыя хіхікнулі, але слухалі далей: як-ніяк прадстаўнік з цэнтру.

— А што знача конскага роду? — пытаўся Шпак. — А тое й знача, што й язык у іх лашадзіны.

Тут нехта з кута запусьціў у прамоўцу гнілым яблыкам, а на задніх лаўках хтось заірзаў: «І-го-го-го…».

— Вось чуеце?..

Грамадзяне трохі здрэйфілі, а некаторыя да дзьвярэй паціснулі.

— Так, грамадзяне, лашадзіны язык, ён-жа паходзе…

- І-го-го-го, і-го-го-го, — разам зь некалькіх куткоў перапынілі прамоўцу, і ў яго пасыпаўся град агрызкаў, а нехта шмаргануў старой калёшай. У залі стала весела.

— Бі яго, — крыкнуў хтось з грамады.

А тав. Шпак нічога ня чуў. Узбударажаны, чырвоны ад злосьці, ён, сьціснуўшы кулак, крычаў:

— Лошадиный, лошадиный, несознательные лошади…

Грамада прыціхла. Неяк разам усе заўважылі, што чалавек гавора ня ўсуржёз і, разам з тым, з суржёзным відам…

— Бедны, — дагадалася ўрэшце цётка Марцэля, — гэта-ж ён зваржяцеў, а мы сьмяемся.

— Я гэта яшчэ ў дарозе заўважыў, - заявіў возчык Сымон, — але не хацеў казаць, думаў, што на яго так сабе часам находзе.

Усім зрабілася нялоўка. Грамадзяне пачалі моўчкі разыходзіцца, а два крэпкія хлапцы трымалі Шпака за рукі, каб ён у прыпадку хваробы не пакалечыў сябе.

* * *

Зноў скрыпеў сьнег пад палазамі. Возчык Сымон вёз у горад тав. Шпака.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)