Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусізацыя пад №...
Беларусізацыя пад №... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусізацыя пад №...

Электронная книга - «Беларусізацыя пад №...». Краткое содержание книги:

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 59
Перейти на страницу:

Селькор Коокі, які паведаміў нам аб гэтым факце, чамусь вельмі незадаволены сельсаветчыкамі й заклікае іх падцягнуцца.

Напрасна, т. Коокі! Па-мойму, дык у тым, што людзі сьпяваюць, нічога дрэннага няма. Чаму не пасьпяваць, калі чалавеку весела! Па-другое, што-ж сябрам сельсавету рабіць на пленуме, раз яны перакулілі па якой-небудзь пляшцы самагону? Біць вокны? Ламаць сталы? Качаць старшыню сельсавету? Дык я лічу, што гэта не да твару сельсаветчыкам, ды к таму-ж і непрадукцыйная трата часу. Качаючы, старшыню можна выкуліць з рук, а ён нос разабже або штаны парве — адны няпрыемнасьці. А пяеш — і сабе хораша й сялянам весела.

Я нічога супраць сьпеваў.

Мяне тут якраз другое цікавіць: мне незразумела, чаму іменна «Коробушку» сьпяваюць. Няўжо ў нас песень прыгажэйшых няма. Узяць, напрыклад, «Чыжык, чыжык, дзе ты быў», — чым не заліхвацкая песьня, ежалі яе ды пад гармонь пусьціць. Любата!

Або «Ухар купец» — чаму яна для пленуму не падыходзіць? І скочная, і вясёлая. Можна сьпяваць і тахты нагамі адбіваць.

Ды хоць-бы сабе ўзяць і «Ваши пальцы пахнут ладаном». І то ўжо лепш, чымсь «Коробушка». Калі гэты раманс пападзе пад настрой, ды яго шчыра ўсім пленумам выканаць пад акампанімэнт сакратара сельсавету на раялі, дык прыямнейшую асалоду на пленуме і ўявіць сабе трудна.

А ўзяць нарэшце «Бубенцы». Гэта-ж калі ёсьць добры салісты, ды пад гітару зацягнуць:

Что было — никогда не вернётся! Так зачем же, зачем вспоминать?

А потым хорам падхапіць:

Слышишь звон бубенцов издалека…

Цудоўна!..

А «Забыты нежныя лобзанья», а «Яблочко»? Оспадзі, ды ці мала ёсьць прыгожых сьпеваў, апрача «Коробушки»! Ня трэба быць такімі кансэрватарамі. Бо пры ўмелым выкарыстаньні гэткага, па праўдзе сказаць, даволі рэдкага «ўклону» сельсавету, як музычны, якіх дзялоў можна наварочаць. Гэта-ж пры ўдалым рэпэртуары з посьпехам можна на пленумах канцэрты задаваць.

А сяляне як паваляць на пленум пры такой яго арганізацыі! Бяда! А то яны ў апошні час нешта адбіліся ад сельсавету й ходзяць чуткі, што віной усяму «Коробушка».

— Што-ж, кажуць, гэта за сельсаветчыкі? Ім толькі «Коробушка» ў галаве, а больш нічога й ведаць ня хочуць.

І, як прыклад, прыводзяць шчырае жаданьне вёскі Півашы скінуць лішнюю гразь зь цела — жаданьне, якое ў самым сваім зародку было перасечана сельсаветчыкам…

Вёска хацела лазьню пабудаваць з быўшага магазыну, дык сябра с-савету П. Якубовіч не дапусьціў.

— Сьвіньня, — казаў ён, — ніколі ня мыецца, а хто скажа, што яна брудная. Вось і я ніколі ня мыюся, а я-ж нават начальства.

Ясна, вёска абурылася, але ня супраць Якубовіча, а іменна супраць «Коробушки».

— Знаем мы вашу чыстату, — гудзяць сяляне, — на «Каробачцы» хочуць перапяяць магазын, пжяніцы.

Вось, братцы, як справы павярнуцца могуць.

Біце адбой, пакуль ня позна. Мяняйце рэпэртуар.

На першы стрэл, пакуль яшчэ хваляваньне масаў не разьвінулася, я вам магу параіць сьпяваць «Чаму-ж нам ня пець».

Гэта песьня хоць і ня будзе адпавядаць запраўднасьці наконт таго, што «ў нашай хатачцы парадак ідзець», але яна мае перавагу ў тым, што блізкая сяляням. Пачуе вёска сваё роднае наконт «парадачку» й крыху супакоіцца. А тым часам вы пяройдзеце на «Звон бубенчиков» або на «Яблочко».

Толькі такім манэўрам можа й адратуеце лёс «Коробушки», а разам зь ёй можа й свае сельсавецкія крэслы. Кажу, можа, бо хто яго ведае.

У жыцьці ўсякае бывае…

Беларусізацыя пад №…

Рэжым у беларусізацыі

Увогуле, беларусізацыя ідзе некаторым крокам. Але ў некаторых установах яна ідзе яўна не па НОТУ. Адзін з кіраўнікоў гэтых некаторых устаноў казаў мне на пытаньне беларусізацыі:

«Мова — не волк, в лес не убежить с ней и подождать можно».

Ну і «ждут». Некаторыя з гэтых некаторых устаноў прапускалі па тры тэрміны так званага «канчатковага пераходу».

«Ждут…».

А тут пішуць:

Грошы дарма трацяцца: курсы адчыняюць, а іх не наведваюць! Не гавораць на мове абслугоўваемага грамадзянства! Больш увагі! І наогул, пішуць: трэба падцягнуцца.

З тэй прычыны, што цяпер, можна сказаць, зарэжымілі кругом, ня лішняе будзе, па-нашаму, увесьці рэжым эканоміі і ў справах беларусізацыі. Навошта сродкі марна гінуць?

Калі згадзіцца з гэтым, дык тут у першую чаргу патрэбен плян. Плян — і больш нічога.

Падагульніўшы працу па правядзеньні беларусізацыі за ранейшыя часы, я на грунце практыкі мінулага і апрацаваў прыблізна схэматычны плян найскарэйшага й найтанейшага правядзеньня беларусізацыі. Гэты плян павінен быць на бліжэйшыя гады настольнай кнігай для кіраўнікоў гэтых некаторых устаноў, якія кульгаюць у беларусізацыі…

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)