Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусізацыя пад №...
Беларусізацыя пад №... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусізацыя пад №...

Электронная книга - «Беларусізацыя пад №...». Краткое содержание книги:

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 59
Перейти на страницу:

Па майму пляну ўмацаваньне беларусізацыі пачынаецца так. Бярэцца чысты ліст паперы, і на ім кіраўнік установы піша цыркуляр або загад, у якім паведамляе сваіх падначаленых аб беларусізацыі.

Цыркуляр можна пісаць так:

«Для скорейшего проведения белоруссизации в N учреждении довожу до сведения и неуклонного исполнения всех служа щих, что с сей минуты предлагается в обязательном порядке постепенно переходить в канцеляриях на белорусский язык с тем, чтобы к осени текущего года окончательно перейти на бел. язык».

Калі цыркуляр пішацца ўвосень, дык тады трэба пісаць «с весны будущего года», калі зімой, дык «с лета будущего года» і г. д. Канчаць цыркуляр можна так: «мелкая переписка, написанная на русском языке, ни мной, ни моим помошником подписываться не будет».

Але гэта як хто хоча.

Увага: У гэтым пункце кіраўнік установы можа спаткаць значныя перашкоды. Можа стацца, што машыністка не захоча беларусізавацца й справа праваліцца ў самым сваім зародку. У такіх выпадках, як верны сродак, раіцца індывідуальны падыход да машыністкі.

Далей. Напісаны такім манерам цыркуляр можна вывесіць на сьцяну ў калідоры ўстановы, а то можна адразу аддаць у папку, якая спэцыяльна адводзіцца пад справу «Беларусізацыя» за № такім-та.

Гэтымі двума мерапрыемствамі фактычна й закладваецца фундамэнт беларусізацыі. Цяпер застаецца толькі, як кажуць, «вглубь» і «вширь». Для гэтага падшукваецца які-небудзь чалавек, ведаючы беларускую мову, які й залічваецца ва ўстанову на пасаду беларуса. Гэты чалавек і будзе паглыбляць беларусізацыю, вядучы «мелкую переписку с тем, чтобы с осени окончательно перейти…» і гэтак далей.

Увага: Кіраўнікі устаноў і наогул асобы, якія стаяць на 17-разраднай тарыфнай драбіне вышэй 14-ай ступені, на курсы хадзіць не павінны ні ў якім разе. Гэта для аўтарытэтнасьці, бо несьвядомыя падначаленыя могуць кпіць: «Тоже начальники и тоже неграмотные».

Той, хто хоча праявіць найбольшы імпэт у справе беларусізацыі, можа пару вывесак зрабіць на беларускай мове. Вывескі трэба пісаць як мага больш няграматна, каб незразумела было. Гэта ізноў-жа для аўтарытэтнасьці ўстановы. Раз незразумела, то няйначай — нешта важнае.

Цяпер застаецца, можна сказаць, дробязь: гэта — падзяліцца з шырокімі коламі сваёй радасьцю, сваімі дасягненьнямі. Тут ізноў трэба падшукаць чалавека, паінфармаваць яго аб сваіх дасягненьнях і асьцярожна намякнуць яму, што вось ня шкодзіла-б і ў газэту прапусьціць аб гэтым.

Інфармацыю трэба прапусьціць пад якім-небудзь хлёсткім загалоўкам, накшталт такога: «Мы доўга цярпелі»… або «Перашагнулі даваенную норму!». Пасьля загалоўка трэба зрабіць кароткі агляд ходу працы па беларусізацыі ў сваёй установе й тады пісаць:

«Беларусізацыя ідзе ў нас шпаркім крокам і ня сёньня, дык заўтра перашагне 100 проц. Дасягненьні аграмадныя. Сялянства на ўсе 100 проц. гаворыць на беларускай мове. Яшчэ напор і… хто наступны?».

Пасьля ўсяго гэтага кіраўнік установы спакойна ідзе піць каву й чакаць праверкі ведаў па беларускай мове. Калі праверачная камісія знойдзе чаму-небудзь што-небудзь ня так, дык тады плян пачынаецца нанава з самага пачатку.

Галоўнае — у роспач не ўпадаць, не аддавацца «грусти и печали». Бадзёрасьць патрэбна й выдзержка. Я ведаў аднаго дзядзьку, які ўсё лета ваду ў ступе тоўк, лёд, бачыце, хацеў зрабіць. Праўда, ён, бядак, так і памёр, не дачакаўшыся лёду (а вада ўсё-ткі сама замерзла, як прыйшла зіма), але да канца дзён сваіх быў вытрыманым і бадзёрым.

Вось такімі і павінны быць кіраўнікі гэтых некаторых устаноў, кульгаючых у беларусізацыі.

Аптымізм і бадзёрасьць, тады мой плян будзе яўна карысным.

P. S. Па апошніх вестках, мой плян распрацоўваецца і, па чутках, будзе прыняты.

Рассуждения о белоруссизации. (З запісной кніжкі «спэца»)

«Я спэц невялічкі, усяго на 175 руб., але, з боскай дапамогай, другія й гэтага ня маюць. Вось чаму я ня скарджуся на свой лёс. Жыву сабе й жыву.

Я, можа, быў-бы й зусім задаволены, каб не адна буйная няпрыемнасьць.

Няпрыемнасьць гэта, інакш кажучы, штодзённая прыкрасьць, якая пільнуе кожны твой крок і атручвае кароткія хвіліны адпачынку, ёсьць так званая беларусізацыя, «т. е. изучение белорусского языка».

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)