Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Беларусізацыя пад №...
Беларусізацыя пад №... - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Беларусізацыя пад №...

Электронная книга - «Беларусізацыя пад №...». Краткое содержание книги:

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897 г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865–1898) й Вольгі (1869–1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917 г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. Валынец, Міхась Чарот. Пасьля сэмінарыі два гады вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пецярбургу. На пачатку першай беларусізацыі, у 1922 годзе, Л. Савёнак з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск, дзе пазнаёміўся з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч, якая сталася ягонай жонкай. У 1922 годзе ў іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора. Сям’я засталася жыць у Менску. У хуткім часе У. Ігнатоўскі паклікаў Лявона Савёнка працаваць карэспандэнтам у газэту „Савецкая Беларусь”, што тады друкавалася па-беларуску. Савёнак многа езьдзіў па Беларусі, пісаў рэпартажы й фэльетоны.
1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 59
Перейти на страницу:

— А чаму-ж не! Для навукі нічога немагчымага няма. Прыкладам, колькі куля каштуе — ведамаь колькі жаўнераў ваюе — збольшага можна ведацьь колькі кажны куляў выпушчае штодня — таксама можна збольшага ведаць. А тут на дапамогу сярэдняе арытмэтычнае, тэорыя верагоднасьці… Вось і выходзіць — штодня дваццаць мільярдаў. Ну, ведама, недакладна. Мільён больш — мільён менш, гэта для навукі ня мае значаньня.

— Дваццаць мільярдаў, - зьдзівіўся я. — А даруйце, пане прафэсару, навошта вам гэта ведаць? Вам-жа працэнтаў з гэтых мільярдаў, напэўна, не дадуць.

— Як навошта? Для навукі. Навука, даражэнькі, усім цікавіцца. Ну, бывайце! Пабягу. Там дзесьці на Пушкінскай бібліятэку выкінулі, можа, што прыдасца.

Націснуў брыль на вочы і засігаў. «Вось дзівак, — думаў я, — мільярды лічыць, а ў самога гузікаў у паліце няма. «Мільён больш — мільён менш, гэта для навукі ня мае значаньня». Нябось, каб гэты лішні мільён ды яму ў кішэню, дык не сказаў бы, што ня мае значаньня. Дзівак. Увечары сьмяяўся пра гэта Сымону (мой сусед із правага боку). Той хоць і мала адукаваны, але галаву мае добрую.

— Прафэсары, — кажа, — усе дзівакі. Знаў я аднаго такога, які пры Акадэміі вартаваў. Той усё на нейкі Марс зьбіраўся ляцець. «Не даляціш, — кажу яму, — Сямён Іванавіч, да неба далёка». А ён сваё: «Не я, дык другі, а ляцець будзем». І паляцеў. Загналі яго бальшавікі аж на ўскрай сьвету, на нейкую Калыму. Вось табе й Марс! А я, дзякаваць Богу, нікуды ня лётаў, дык вось жыву, і ў сваёй хаце.

Ведама, Сымон разважае прымітыўна, але й ён мае рацыю.

14 ліпеня. Сяньня бачыў сон. Быццам ізноў вайна. Навокал пажары, самалёты, бомбы, як гарох, сыпляцца, а я валаку скрыню махоркі. Раптам перада мной бомба трэсь… І расчынілася напал, а зь яе выскачыў якісь гіцаль і да мяне: «Кідай скрыню — мая махорка!». «Брэшаш, кажу, мая!». Ну, слова за слова. Я паставіў скрыню ды размахнуўся. Ён — таксама. Тут і пачалася дыскусія. Прачнуўся, аж мяне жонка пад бакі таўчэ: «Ты што? Зваржяцеў? Ноч, добрыя людзі сьпяць, а ён — біцца!». «Маўчы, — кажу, — дурная. Гэта я нейкага рабаўніка біў, у цябе рыкашэтам папала». А тым часам жонцы сінца пад вокам набіў.

15 ліпеня. Заняў кватэру як пагарэлец. Кватэра нішто сабе: ёсьць два паліто, тры шуфляды зь бялізнаю, жаночае паліто, ну, дый іншае лахардзе, а таксама й мэбля. Перавалок у сваю хату, якая й ня думала гарэць. А Рыгор, дык той заняў аж дзьве кватэры: адну на жонку, другую на сябе. Вось ашуканец!

16 ліпеня. Быў на біржы, гэтай, што на Камсамольскай. Ну й прадстаўленьне! Не раўнуючы, у цырку. Людзей натоўпілася самых разнастайных. Ёсьць і надта дзіўныя. Дзе яны толькі дагэтуль зашываліся? Капялюшастыя, у сурдутах, ёсьць навет і пры мэдалях. Адзін, відаць, мікалаеўскі палкоўнік, дык той начапіў на грудзі сем мэдалёў і тры крыжы. Я сумысьля палічыў. Дыбае, як індык, і ні на кога не глядзіць. А каб ён у гэткі фасон ды месяц перад гэтым выфранціўся, вось бы прычапіла яму энкавэдэ мэдалю — да скону памятаў-бы!

Наагул народ самы, як кажуць, адборны: кульгавыя, падсьлепаватыя, абамшэлыя — гэта ўсё, відаць, аскалёпкі разьбітага ўшчэнт. Праўда, ёсьць і людзі новай фармацыі: маладыя, задзёрыстыя, трымаюцца, як гаспадары, і гамонка ў іх нейкая нявыразная, але такіх няшмат — лічаныя.

Пакуль я так дзівіўся на старых людзей новага сьвету, гляджу — ажна тут трэцца мой добры знаёмы, Ванаў. Быў ён за дырэктара, парцейны, хадзіў заўсягды ў «кіраўнічым гарнітуры» (сінія порткі-галіфэ й зялёны фрэнч), а тут у пінжаку, пры гальштуку, пад капялюшом.

— Зь якой гэта, — пытаюся, — аказіі пераапрануўся? На маскарад ці што?

— Ды так, — кажа, — надворже зьмянілася, пацяплела крыху.

— Так, так, — кажу, — гэта зьмена надворжя шмат каго перафарбавала.

— Вы што гэта, часам не на мяне ківаеце? То гэта дарэмна, бо я заўсягды быў патрэбнага колеру.

— На але-ж, і я пра гэта, і ваша вонкавае афармленьне…

— Ну гэта, — перапыніў мяне Ванаў, - глупства, узьлёт фантазіі, а нутраны колер у мяне станоўкі: я заўсёды быў супраць.

Ведаю я гэтую станоўкасьць, але мне што? Даносіць на яго я ня буду, хай сігае пад капялюшам.

Тут-жа пабачыў і другога актывістага. Той таксама пераапрануўся ў нейкі стары сурдут, а заміж капялюша насунуў якуюсьці накрыўку: ні то камілаўку, ні то брыль.

Падзяліўся сваімі ўражаньнямі з Рыгорам і Сымонам.

— Парцейныя, — казаў Сымон, — ну, гэтыя ўсе такіяь ён хоць штодня пераапранацца будзе, абы яму скварку даваў. Быў у нас пры Акадэміі якійсьці Мікалаеў. Дык вось, заклікалі яго неяк у гапаву ды й кажуць: «Выдавай, — кажуць, — усю сваю контру, хто супроць…». Ну, ён і нагаварыў: пяцёх сваіх лепшых прыяцеляў пасадзіў. А сам у іх чарку піў і часьцяком інхных баб гладзіў. Такі, браток, ня тое што вопратку — бацьку роднага зьменіць. Знаю іх добра.

1 ... 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 59
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)