Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том І
Выбраныя творы ў двух тамах. Том І - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І». Краткое содержание книги:

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 46
Перейти на страницу:

I ёй стала радасна ад таго, што ўсё так разумна на свеце. Ноч, што так палохала яе, усё ж прыйшла, а гэта значыць — і пройдзе. I да новай ночы, пакуль яшчэ не скончылася гэтая, ой, як яшчэ далёка, яшчэ ж нават і не развіднела. А развіднее, уднее — яе, што дзеці, абступяць клопаты. Сена трошкі, але яшчэ ёсць, яна дасць яго Мілцы, спачатку надыхаецца ім сама, як духам новага дня, потым накорміць Мілку, напоіць яе. Паспее — расчыніць капец з бульбай. А не — потым паспеецца — збегае па нарад. Брыгадзір скажа, што ёй сёння рабіць, каб і не цяжка па яе гадах, і на людзях. Мо на тыя ж капцы з бульбай паставіць, а мо загадае збожжа на насенне веяць. Ёй і гэта рабіць будзе радасцю, не сама работа, а тое, што яна яшчэ такая спрытная, што цела яе і рукі звычныя і спраўныя рабіць, і, канечне, тое, што яна на людзях, і накпіць з каго можа, і. з яе таксама могуць пакпіць. Не- не-не, яна яшчэ хоць куды. I Ненене засмяялася сама з сябе і спахапілася: гэта ж чалавек сядзіць у хаце, а яна пра яго ўжо і не памятае.

Але ў хаце ўжо нікога не было. Пайшоў Іван, яна і не прыкмеціла калі. I ў жыцці ён быў такі ж непрыкметны. Збяруцца на вячоркі дзеўкі, прыйдуць хлопцы і пачнуць — зубы ўвесь час сушаць, а ён хоць бы рот раскрыў, хоць бы слова прамовіў. I з вайны вярнуўся — як у суседняе сяло схадзіў.

Хаця пасля вайны ім і некалі было адно аднаму нейкія там словы гаварыць. Тры-чатыры гадзіны ноччу толькі і бачыліся. Мо ён і ходзіць зараз таму, што не выгаварыўся тут, на белым свеце, ходзіць з таго свету, але і з таго свету слова ёй не прыносіць.

Дуб за сцяной, калі знік Іван, ужо не прасіўся ўвайсці ў хату, ён, здавалася, патрабаваў, каб усе жывыя выйшлі з гэтай хаты. Ненене за думкамі, клопатамі і не прыкмеціла, калі і пачалася такая бура. Хісталася і дрыжала старая хатка, хатка, якая ўвогуле ніколі не была новаю, не пабудаваная нават, хутчэй вырасла, як расце грыб, з зямлі; так і яна пачала расці з зямлянкі-закапухі, крытай зялёным мохам. Зямлянку гэтую капала сама Ненене, калі старая хата ўжо развальвалася. Прыйшоў Іван, паставіў закапуху, нешта дагэтуль неверагоднае ні ў якім краі, з жэрдак, што ў два рады былі забітыя ў зямлю, паміж імі палажылі моху, угнялі, уціснулі яго і самі сабе сказалі: будзем жыць. У музей бы такую хатку, дык ніхто б і не паверыў, што ў ёй можна жыць. Ні падлогі, ні даху. Жылі. I вецер жыў разам з імі ў той хаце, усе скразнякі былі іх: і як спявалі ім жэрдкі, кожная мела свой матыў і свой голас. I сёння такі ж вецер і такі ж стогн у хаце. Тупае і тупае карова ў сваім куце, калі б не чула гаспадыні, пэўна, роўма раўла б.

Ненене ўстала, у цемры знайшла, накінула на плечы кухвайку і, як была босая, выйшла на двор. Ноч была вераб'іная. Яна спынілася каля дуба, прыслухалася, не наважылася прайсці куды-небудзь далей, збаялася, што хтось можа прыкмеціць яе на вуліцы ў гэты час і абгаварыць, падумаць бог ведае што. А вакол яе тварылася нешта жахлівае і жудаснае. Як цягнік, грукатаў буравей, лютавала рака. Рака выйшла з берагоў, крышыла, зносіла ўсё, што ні паўставала на яе шляху, і падыходзіла ўжо да вёскі. Але паводка Ненене не палохала: мокры вады не баіцца. Ды іх ужо ў гэтым годзе папярэджвалі, што ідзе вада, вялікая вада, прапаноўвалі нават эвакуацыю. Толькі на гэтую эвакуацыю ніхто не пагадзіўся. Пачаў пакрапваць дожджык, і яна заспяшалася зноў у хату.

Дождж разышоўся і не сціхаў ужо да раніцы, да раніцы выў вецер і раўла рака, нібыта заблукаў у вёску валацужны воўк, знайшоў костку і грыз яе, выў і стагнаў над ёю. Так вада грызла і бурыла вёску. Раніцай яна стаяла ўжо каля ганкаў. I зноў жа ні. Ненене, ні яе аднавяскоўцы не адчулі перад гэтай вадой аніякай трывогі, а Барздыка і рыжы Васька Брытан, яго сын, нават былі радыя: такая вялікая вада, значыць, з горада прыйдзе дапамога, тое-сёе падвязуць. Мукі падкінуць, гэта факт, потым — кілбас, тушонак. Потым яшчэ чаго — кансерваў розных, якіх яны ў добры час не бачылі. Усё гэта можна спажыць і адразу, а лепей прыхаваць на пасля, калі прыспее касавіца і выйдзе ці будзе на зыходзе сваё, вось тады спатрэбіцца і гарадское, якраз у пару прыйдзецца.

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)