Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том І
Выбраныя творы ў двух тамах. Том І - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І». Краткое содержание книги:

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 46
Перейти на страницу:

— Ну што ты натварыў? Чаму яны з табой гэтак? Ведаю, брат, ведаю. I са мною тое ж самае. Чаму ты не вучыўся лятаць? Куды ж твае бацькі глядзелі? Сканаеш ты тут за зімку. А пашанцуе, перазімуеш, дык вясной усё роўна задзяўбуць цябе свае ж... Схібілі мы, брат, абодва. Мо і я вінаваты ў тваёй бядзе. Знішчыў тваё балота. А такое ж добрае было балота, столькі жаб у ім крумкала-спявала, а я іх усіх разам бульдозерам згроб і экскаватарам прысыпаў. Ты прабач мне, антон. Но ведаў я, што рабіў. А калі б ведаў... усё роўна было б тое ж. Табе трэба балота, жабы, а нам хлеб, бульба. Як жа нам з табой падзяліць зямлю, каб табе і мне ўсяго хапала на ёй? Не ведаю, ты прабач мне, не ведаю...

Мацвей шэптам гаварыў усё гэта буслу, і той нібыта ажываў у яго руках, як дзіця, даверліва прыпадаў да яго, болей не біўся, і плынь яго гарачай крыві больш не біла так аддаляюча. - Ты што, разумееш мяне, чуеш мяне? — закрычаў, загушкаў ён бусла.— Ты чакай мяне, чакай, я яшчэ прыйду, я вярнуся да цябе. Не дайся толькі лісе на зуб. Я прыйду, антон.

НЕНЕНЕ. НОЕЎ КАЎЧЭГ

Жыла Ненене сама па сабе. Сама зварыць, сама і з'есць, а не зварыць, галоднай праходзіць — ніхто ведаць не будзе. Хатка яе стаяла таксама сама па сабе. У самым пачатку вясковай вуліцы, але не ганарліва, нібыта саромеючыся нечага, на захадзе ці на світанні можна было прайсці ля яе і не прыкмеціць. Так густа ахуталі яе грушы-дзічкі, каноплі-самасейкі. А над самым дахам з боку глухой сцяны распасцёрся дуб. Дуб усю ноч бушаваў, біўся, грукаў веццем аб дах, нібыта прасіўся ўвайсці. I няхай бы ўжо зайшоў, каго-каго, а яго б Ненене пусціла ў хату. Яна ўжо звыклася з ім, з тым, як скрабецца ён аб комін голлем. Падумаць толькі — гады і гады выстойваць па ветры, на дажджы, па марозе.

Дуб пакрэхтваў у адказ на жаласлівыя думкі пра яго. У сярэдзіне яго, пэўна, было дупло, і таму Ненене чула гэтае яго старэчае натужнае крахтанне і не праз сцяну, а праз падлогу; а ў дупле скрэбліся і папісквалі мышы — гэта ёй сцяна пераказвала. Мышы захваляваліся яшчэ звечара, яшчэ калі яна ні пра што благое і не думала.

Звечара захвалявалася і карова, Рабая ці Мілка, гледзячы як пад настрой. Ненене і аднарогая Мілка жылі разам у хаце. Так Ненене было весялей. Набыла яна Мілку цялічкай, калгас выдзеліў. Тады была яшчэ жывая і дачка Ненене. Выгадавала, выкарміла, цялічка была рахманай, ахайнай. Але вясной здарылася няшчасце: Ненене — няшчасце, людзям — смех. За зіму цялічка вырасла ў цёлку, прыспеў час выпусціць яе на траву, а яна не праходзіць у дзверы. I трэба было цярпець кпіны і клікаць Махахея, каб прасекчы сцяну і вызваліць Мілку. Напакутавалася, пакуль Махахей пашыраў дзверы. Мілка аднолькава баялася што новага чалавека, што сякеры, грукату, дрыжала маленькімі дрыжыкамі і слінаю абвесіла ўвесь кут. Нядобра было і Ненене ад гэтага новага чалавека ў хаце, ад таго, як з-пад яго сякеры ляцелі белыя трэскі, як падавалася хата сякеры. Мо з гэтай пагоды Ненене зноўку паставіла Мілку на зіму ў хату, мо таму нядобрыя языкі і пусцілі па сяле плётку: манашка.

А якая яна, даруй божа, манашка, ну, быў час, зазірнула яна разы два ў малельны дом, што ў суседняй вёсцы. Залучылі яе туды, гора дарогу паказала.

Спуджана замычэла, засапла і ўстала на ногі карова. З дня на дзень яна павінна была ацяліцца, і Ненене спачатку таксама падхапілася на ложку, але потым прыгадала, што перад тым, як легчы, яна глядзела на сваю Мілку і сёння за яе, здаецца, яшчэ не варта хвалявацца.

— Ляжы, ляжы, Рабая,— падала яна голас карове, прыкідваючы, ці не той ужо гэта, не яго час. I не памылілася: той ужо быў час, паўночны. З грукатам адчыніліся дзверы. Прыйшоў ён. Прыйшоў у свой час. I ні ценю ад яго, ні цёплага духу. Толькі крокі, крокі. Спачатку па зямлі, гэта там, дзе месца карове, потым па падлозе, па маснічынах, цяжкія, гаспадарскія. I нехлямяжы яе мужычок, а ўсё ж крочыць па-мужчынску. Дзынкнула, засіпела вядро, зазванілі шыбы ў вокнах, нібыта хто друкам прайшоўся па рамах.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)