Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах
Выбраныя творы ў двух тамах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155
Перейти на страницу:

Якая карысць з іх, Іван Пятровіч, усё роўна няма чым страляць! — уставіў асцярожна наводчык, мяркуючы — гаворыць камандзір проста для парадку ці гоніць разлік назад?

Ваша шчасце, што снарадаў няма...

I тут батарэец пачуў над сабой міну. Выдарылася б гэта ў адкрытым полі, ён пачуў бы яе здалёк, паспеў бы ўпасці. Цяпер жа яго калені ў бездапаможным адчаі пачалі толькі падгінацпа, галава павярнулася да чаканага месца сутыкнення з зямлёй, як страшэнны выбух кінуў салдата носам на адхон. Пачуліся енкі, ад удару пасачак пад барадой лопнуў, каска пакацілася ўніз.

«Што гэта?! — са здзіўленнем разглядаў салдат пясчынкі жвіру перад носам ды без панікі разважыў: — Ага, настаў і мой час, я — забіты!.. Але ж чаму выразна так усё бачу?! Ага, пяхотная міна разнесла ніз, галава цэлая, мозг яшчэ дзейнічае, таму магу думаць і разважаць... Як лёгка стала дыхаць! Чаму?!»

Яму надта хацелася агледзецца, ды страшна было ўбачыць месіва — як міны разрывалі людзей, ён нагледзеўся. Салдата агарнуў нейкі жаль.

«Зараз дойдзе да галавы і наступіць смерць?! Я ж — у яму схаваўся! — пачаў ён бытта апраўдвацца, бытта таргавацца з лёсам.— Я ж — наводчык, хутка штурм будзе, камандзір гарматы свежыя снарады абяцаў! Я ж з братам не бачыўся! Як бацькі там будуць адны?» ,

«Ха, здаецца, магу варушыць пальцамі нагі, мо толькі паранены?» — з-за баязлівай забабоннасці, каб не абразіць, не спужаць таго, што давала кволую надзею, ён стлуміў радасць ды асцярожна павярнуў галаву назад. Фуфайка на спіне была цэлая. Далей убачыў пашчапаны прыклад аўтамата, палявую сумку ды — абцасамі ўверх — добра знаёмыя боты.

«Цьфу, панікёр!» — аблаяў ён сябе, абапёрся локцямі аб зямлю, каб усхапіцца, і толькі цяпер адчуў рэзкі, нечалавечы боль: бытта яму ў плечы раптам уваткнулі ні то вялікую стрэмку, ні то распалены шворан.

«Ага, чапіла!.. Нічога, нічо-ога, мяне толькі пара-аніла, не бяда-а! — паспрабаваў ён авалодаць болем.— Але ж чаму так лёгка дыхаць?! Паветра заходзіць праз плечы?! Лёгкае прабіта!» — уразіла здагадка, і ён кулаком заціснуў месца на плячах, адкуль разыходзіўся боль. Дыханне стала нармальным.

Ён асцярожна ўстаў і азірнуўся. Міна трапіла ў суцэльную масу людзей. Камбат пакрыкваў на салдат і клаў на плашч-палатку замковага з акрываўленым тварам ды падкурчанай нагой. Усюды варушыліся салдаты, енчылі, перавязвалі адзін аднаго, моўчкі падступаліся да забітых —да наводчыка нікому не было справы. Толькі ён і не крыўдаваў, ім авалодала дзіўная апатыя.

— Кучынскі, хапай за рог, нясіце Дашкіна ў санроту! — дайшоў да наводчыка голас Кучэрына.

«Чаго ён прыстае, і мяне ж чапіла!.. Ат, так і так, трэба ў санроту на перавязку!» — разважыў наводчык і, не адымаючы кулака ад раны, узяўся за плашч-палатку ды з трыма байцамі павалок на адхон замковага.

Наверсе ад брусчаткі рыкашэцілі кулі. Ледзь не кранаючыся насамі зямлі, салдаты паперлі па адкрытым месцы ношу ды ўпалі за мураванку. Батарэец толькі тут адчуў — у яго боце поўна крыві: аўтаматная куля прастрэліла яшчэ і лытку. Болю не было, заўважыў ён гэта абыякава, бытта праз сон, нібы параніла каго другога.

Славяне, санрота — у падвале! — абвясціў ім нехта. Апынуліся яны ў памяшканні, поўным насілак з параненымі. Праціснуліся з ношай па вузкім праходзе і апусцілі Дашкіна на цэментавую падлогу. Маладзенькая і шустрая медсястра правяла тампопчыкам з перакіссю вадароду па драпінах на твары, разрэзала нагавіцы, пакратала на голені сіняк — больш у замковага нічога не было. Раззлаваная дзяўчына кірзачом праперла Дашкіна з палаткі, і тут яе спрактыкаванае вока заўважыла збялелага батарэйца. Малая кінулася да яго, бо чамусьці менавіта цяпер ён пачаў валіцца на цэмент. Апошняе, што ён пачуў, быў сярдзіты голас санітаркі:

Нясіце жыва мне гэтага туды, дзе цяжкія!..

З таго моманту тыдні на два ён нібы праваліўся ў нейкую яму. Як праз сон, заўважаў бледныя твары ў белых халатах і заклапо-чаныя, уважлівыя вочы. Яго перадавалі з рук у рукі, бы нейкую эстафету,— раздзявалі, адзявалі, некуды валаклі, перавозілі, мылі, перакладалі з бока на бок, прыўзнімалі ды апускалі. Часамі яму надта балела — калі пілавалі рэбры; ён добра запамятаў, з якім бразгатам падалі ў таз косткі...

Потым было яшчэ горш.

Батарэец адчуў, як гасне ў ім жыццё. Яно пакідала яго цела памалу, а разам з ім знікаў боль, наступаў прыемны пакой. За ўсім гэтым адчувалася пустата. Мудрая прырода, відаць, у апошнія хвіліны існавання чалавека дае яму, як узнагароду, адчуць не мучэнне і роспач, а — здавальненне.

Паранены пачаў прыходзіць да памяці ад прыкрасці да агіднага ды надакучлівага тыпа, што хліпаў каля яго вуха, а батарэец усё яго супакойваў. Супакойваў чамусьці чужым голасам, гаварыў доўга, і так яму гэта было цяжка, што аж узмакрэў, а маладушны тып усё ныў. Не могучы даць яму рады, ён нарэшце зазлаваў. Поўны абурэння на мамінага сынка, ён раптам расплюшчыў вочы і азірнуўся.

1 ... 146 147 148 149 150 151 152 153 154 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)