Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах
Выбраныя творы ў двух тамах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 155
Перейти на страницу:

- Яна ж, бедная, з-за цябе нават не прыходзiць у сталоўку каторы дзень! - яшчэ больш строга казала буфетчыца.

Андрэй нешта вiнавата прамармытаў, хоць усё яшчэ нiчога не разумеў. Цёця Глаша збавiла крыху строгасцi i тонам, якi не дапускаў нiякiх пярэчанняў, дадала:

- Заўтра на абед мы яе вернем. Толькi глядзi ж, прыйдзi! - i буфетчыца невядома завошта пагразiла хлопцу, а пасля спакойнымi рухамi пачала рэзаць хлеб, даючы зразумець, што размова скончана.

Хлопец адкрыў рот, хацеў пра нешта спытацца, потым перадумаў i выбег са сталоўкi.

- То хай бы паабедаў хоць! - пашкадавала Надзя, калi за iм зачынiлiся дзверы.

- Нiчога, не памрэ! А ты каб мне заўтра прывяла яе! - строга загадала буфетчыца.

- Але ж я не ведаю, дзе яна жыве!

- Даведаешся. У аддзеле кадраў скажуць, там напiсана!

VI

У гэты вечар Надзя знайшла кватэру Люсi. Дзяўчына адмаўлялася прыйсцi на працу.

Але назаўтра, перад самым абедзенным часам, яна ўсё ж такi заглянула ў сталовую. Люся ўвайшла нясмела i села на ражок крэсла. Буфетчыца на яе i вокам не павяла. Дзяўчына доўга на адным месцы не выседзела. Праз хвiлiну бегала па зале i здзiўлялася:

- Ой, як за гэты час прыгожа расцвiў наш вазо-он! Ой, якiя талеркi вы купiлi! А чаму сталы гэтак стаяць? Ну, нiчога, заўтра пастаўлю, як былi!..

- Хто цябе яшчэ прыме назад! - пужала дзяўчыну буфетчыца.

Люся цiшэла, але ненадоўга.

Была якраз нядзеля. На муляру, калi ён, нарэшце, зайшоў, быў не камбiнезон, а цёмны касцюм, якi ляжаў на iм не надта ладна i рабiў хлопца непрыкметным сярод людзей. У сталоўку, як i ў мiнулы раз, хлопец увайшоў нерашуча. Надзя хацела паклiкаць Люсю, але буфетчыца сурова шапнула:

- Не лезь, не твая справа!

Люся крадком выглянула з кухнi, апусцiўшы вочы, выйшла да сталоў, быццам i сапраўды ёй была ў гэтым патрэба. Каля Андрэя яна разгубiлася. Хацела ўцякаць, але перамагла сябе i, не падымаючы вачэй, прамовiла:

- Дзень добры!

- Дзень добры! - адказаў муляр.

Потым ён зняў шапку, пакамячыў, пакамячыў яе i зноў надзеў. Надзя, цёця Глаша, Мiра былi цалкам заняты сустрэчай гэтай пары. Нават клiенты, якiя ўваходзiлi, здзiўлена спынялiся, не разумеючы, што тут адбываецца. Толькi хлопец з дзяўчынай не заўважалi гэтага. Яны разгубiлiся, стаялi, не знаходзiлi слоў i не глядзелi адзiн аднаму ў вочы. Хлопец разглядаў свае рукi, дзяўчына - канец сваёй хусткi. I невядома, чым скончылася б гэтая сустрэча, калi б не падмога цёцi Глашы. Яна ўзяла нож, рэзнула бохан хлеба i прабурчала:

- Ну, iдзiце сабе на вулiцу! Сёння нядзеля, там так хораша!

Люся з мулярам пакорна пайшлi.

У сталовай было акно, з якога вiднелася вулiца. Надзя адхiлiла фiранку, прылiпла да шыбы i пачала паведамляць усiм, што там бачыла. "Няўдалай маёршы" Мiры таксама хацелася паглядзець на вулiцу, але яна баялася буфетчыцы. Прытулiўшы да грудзей стос талерак, Мiра засталася стаяць зводдаль, са слязамi на вачах, прагна прыслухоўваючыся да слоў Надзi.

А па вулiцы iшла маладая пара. Дзяўчына церабiла канцы цёплай хусткi. Хлопец крочыў побач i рукой кранаў сцяну, быццам хацеў упэўнiцца, што яна моцная. Толькi па тым, як асцярожна яны ступалi адзiн ля другога, можна было зразумець, што Люсю не цiкавiць хустка, а Андрэя - сцяна...

1954 г.

ПЕРАМОЖЦА

1

Праз нямецкі горад на станцыю крочыў малады салдат. На ім былі шынель з эмблемай артылерыста, рэчавы мянюк ды новыя кірзачы. З-за густых ліп выглядала сонца, па вуліцы сяды-тады шмыгалі вайсковыя машыны ды рэдка паказваліся прахожыя. Батарэйца толькі што дэмабілізавалі, выпісаўшы з палявога шпіталя. Ён стаў вольным казаком і даўно не адчуваў сябе так добра. Малады салдат ужо быў упэўнены, што і бацькоў застане дома жывымі-здаровымі. А мо і брат з'явіўся з няволі, тады ў іх будзе ўсё, як да вайны. Эх, каб не гэтае калецтва!..

Ён быў яшчэ слабы. Пасля паўгадзіны хады адзенне, неабно-шаны абутак ды кілаграмаў з пятнаццаць ладунку даканалі яго зусім. У шпіталі яму заўсёды было холадна, таму надзеў і шынель,— цяпер гэты шынель аказаўся лішні: на дварэ ўсё ж такі стаяў жнівень.

Салдат звярнуў у скверык, распрануўся ды прысеў на лаўцы пад грыбком. Па жвіровай дарожцы за ім пахаджвала прыемная з выгляду немачка з дзяўчынкай. Пасля бальнічнага ложка батарэец і секунды не мог вытрываць, калі ў яго знаходзіўся хто за спіной — ён зараз жа паварочваўся плячыма да сцяны ці плота або закладваў руку за спіну, прыкрываў месца, дзе пад гімнасцёркай ля лапаткі быў правал.

Цэлулоідны падкаўнерык змакрэў і ліпнуў да шыі; салдат расшпіліў аплічкі пад барадой, гузікі гімнасцёркі і паганяў за пазухай каўняром паветра. За чатыры месяцы лячэння ён зусім адвык ад ботаў. Салдату надта карцела зняць яшчэ кірзачы і даць адпачынак нагам, аднак з-за немкі рабіць гэтага не стаў.

1 ... 144 145 146 147 148 149 150 151 152 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)