Выбраныя творы ў двух тамах
- Автор: Карпюк Аляксей
- Год: 1980
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
Будзеш есці, фатэр? — злуючы на сваю дабрату, спытаўся батарэец па-руску.
О-о, я-а!
Вазьмі!
Баўэр жвава падскочыў, узяў пачастунак. Заадно ён захапіў і лусту хлеба, тады вярнуўся на месца. Таўсцяк і не падумаў дзяліцца з суседам, толькі паківаў галавой і прабурчаў:
Та-кі-мі ка-вал-ка-мі рас-кі-ідацца, майн го-от!.. Нездарма ў сваёй Расіі яны там без портак ходзяць!
Насцярожаны ўжо, салдат хаваў у мяшок ежу, праставаў лямкі ды крадком сачыў за суседзямі. Тоўсты ўсё аплятаў пачастунак, трымаючы яго аберуч, а шчуплы сарамліва адводзіў вочы.
Дык вы з Баварыі? — спытаўся праз хвіліну шчуплы.— Усе пруцца на Захад, а вы — на Усход?!
У час вайны працаваў у мяне паляк Франак,— выцер баўэр далонню вусны ды змахнуў крошкі.— Часамі падонак выводзіў мяне з цярпення. Польскую свінню я тады хапаў за горла ды біў патыліцай аб сценку. Гэты няўдзячны сабака потым паскардзіўся амерыканцам. Але я памаліўся дзеве Марыі, і яна мяне абараніла — удалося ўцячы. Заскочыў дамоў, хапіў за руку старую і — сюды!
О-о, гэтыя паршывыя сабакі цяпер расперазаліся! — згадзіўся шчуплы.
Бо залагодна мы, немцы, з імі абыходзіліся, задобра было ім!..
О-оў, шчырая праўда!..— заварушыўся на лаўцы ўсхвалява-ны шчуплы.— Лагоднасць нас і згубіла, я сваім гаварыў не раз!..
Цяпер позна каяцца! — тоўсты сумным позіркам абвёў наваколле.— Думаю дзе-небудзь гаспадарку пашукаць...
Кінутых хутароў цяпер хапае, уладкавацца можна! А покуль што згаворымся. Пажывяце ў мяне, бо камендант іхні ўсё роўна каго-небудзь упіхне. Вы католік? Не забудзьцеся падзякаваць дзеве Марыі.
— Сам ведаю: нельга царыцу нябесную толькі прасіць, трэба ўмець і аддзячыць. Адно ўладкуюся і пешшу схаджу да святой Гертруды ў Бельфаст!
«Божа, гэтыя пачвары так нічому і не навучыліся?!» — жахнуўся батарэец. Эх, з якім здавальненнем ён развярнуў бы сваю «палкавушку» ды ва ўпор смальнуў бы па гэтых гадах асколачным; ён ужо нават адчуў тугую сілу аддачы ад пасланага снарада. Салдат ад хвалявання пачаў задыхацца — давала пра сябе знаць пакалечанае лёгкае. Але намаганнем волі ён стрымаў сябе.
«Чаго тут дзівіцца? — падумаў толькі.— Мільёны гітлераўскіх галаварэзаў нарадзіліся не на пустым месцы — вось і таткі іхнія!.. Бедныя каменданты і тыя хлопцы, што з імі застаюцца, ото ж будуць мець тут работы!..»
Ён закінуў на плечы мяшок, на руку ўзяў шынель ды паплёўся зноў, адчуваючы ў душы дакладна такі настрой, як у час наступлення ў Памераніі, калі першы раз параніла і ён вымушаны быў пакінуць агнявыя — было і ніякавата, што ў разгар бою адпраўляецца ў тыл, і была ўпэўненасць — нічога, ёсць тут каму справу давесці да канца.
3
Гэта была не станцыя, а вялікае вяселле. Паралельна адзін да аднаго стаяла мо з дзесяць эшалонаў з дэмабілізаванымі. У адным поездзе ехалі сібіракі, у іншым — вайсковыя з Курска, а там — у Волагду... Усе вагоны расквечаныя зелянінай, у расчыненых праёмах тоўпіліся загарэлыя, паголеныя, гладкія ды ашалелыя ад радасці салдаты і выстуквалі нагамі. У паветры стаялі густыя пераборы гармонікаў, трафейных акардэонаў; грымелі бубны, пілікалі скрыпкі, а духавы аркестр, якога не было відаць, плаўна выводзіў «Амурскія хвалі»....
— Чужых не бяро-ом! — выхіліўся з дзвярэй, дыхнуў на батарэйца хмелем вусаты і вясёлы старшына з цэлым іканастасам ордэнаў ды медалёў на грудзіне.— Шукай, браток, сваіх!
З вагона старшыну пачуў афіцэр. Перакрываючы музыку і гвалт, ён зацікавіўся:
— Ты з кім там, Рысакоў?
Батарэец ведаў, што дэмабілізаваным загадана не браць нікога старонняга. Напэўна, ён упрасіў бы ветэранаў хіба ж не падабралі б свайго, са шпіталя?! Але раніцой салдат дэмабілізаваў сябе і ў душы, а голас афіцэра вярнуў яго ў атмасферу падпарадкавання: у вагоне трэба было зноў дняваліць, на ўсіх гатаваць ежу, мыць посуд, дакладваць, адпрошвацца - «цягауць лямку».
«У Георманіі не пакінуць, хто небўдзь падбярэ!» супакоіў ён сам сябе ды шпарчэй пакрочыў далей.
Калі з вялікай небяспекі чалавек выходзіць цэлы, ён адчувае сябе двойчы жывым: кожная частка цела, кожны рух, усё ў ім жыве, усім ён здзіўлены, не можа нічым нацешыцца.
Салдату прыемна было нават адчуваць пад нагамі дрэва шпалаў, крупінкі жвіру, перасякаць рэйкі, дзе ўздумаеш, лезці пад вагоны....
Салдат, былы партызан, прыглядаўся ўважліва да стрэлак, колаў паравоза і раз-пораз заміраў — вось! У партызанах ён узарваў усяго тры паязды ды дзве стрэлкі, але гэта патрабавала такога напружання псіхікі, што ў яго засеў трывалы рэфлекс: каля рэек пачынаў меркаваць, куды б засунуў міну і колькі б у яе запакаваў толу, каб «добра рванула». Ён ужо думаў, што звар'яцеў, ды ў батарэю трапілі іншыя партызаны, і ўсе яны прызнаваліся, што і ў іх такое адчуванне.