Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 238
Перейти на страницу:

Быў шум у паўцемры — шумела Японскае мора.

Была цішыня — у тайзе, калі мы спыняліся i ўражана глядзелі на бясконцыя побліскі ў цемры казачных светлячкоў…

А я вось, прачнуўшыся ў нумары ўладзівастоцкай гасцініцы, успомніў — як найлепшае з усяго, перажытага ўчора, — смяшлівага, замурзанага, босага хлопчыка-карэйца, што ў вёсцы, дзе мы спыняліся, разам з рускімі сябрукамі гуляў у «хавачкі». I рагатаў сардэчна, i сарамліва маўчаў, i вельмі ж смешна яму было, ну проста не стрываць, калі адказваў на мае пытанні…

Чаму — падумалася цяпер — за сімвал міру ўзяты голуб, а не дзіця? Замурзанае, рассмяянае дзіця!..

УСТУПЛЕННЕ Ў РЭКВІЕМ

Верасень шасцідзесятага года.

…Колькі можа перацярпець чалавек?..

Пяць год панскай турмы, уцёкі ў СССР, дзе яму, чыстаму сэрцам хлопцу, даюць дваццаць пяць без права перапіскі, як… польскаму шпіёну!..

А цяпер, калі чалавек вярнуўся, пасля дзевятнаццаці год зняволення, зрубіў хату, ажаніўся, сына нажыў, цяпер ён на хаду памірае ад рака…

I ўвесь акіян яго незаслужанай крыўды, i ўся яго, нягледзячы на гэтую крыўду, светлая вера ў родную савецкую справу, увесь свет яго перажыванняў, дум — «не тыповая з'ява», пра гэта мы будзем маўчаць, — «дзеля агульнага дабра». I непрыемнае для нас само яго жыццё, як напамінак, прыкры напамінак пра вялікую крыўду, вялікі боль, незаслужана прычынены добраму, нявіннаму чалавеку, як напамінак пра вялікую «памылку» — не сотую, i не тысячную долю той жахлівай з'явы, што зашыфроўваецца лічбай «1937» або словамі «культ асобы».

Праўда, суровая, горкая праўда, пра тое ўжо сказана.

Прыйдзе таксама вялікі мастак, які паўторыць гэтую праўду мовай вобразаў — зноў жа, па-сапраўднаму — дзеля агульнага дабра.

А тым часам, калі б мая воля, дык я гэтым хлопцам i дзяўчатам. што без пары сталі дзядамі i бабамі, надломленымі жыццём, я ім даваў бы вялікія ордэны, як героям — за ix веру, не страчаную ў нялюдскіх выпрабаваннях.

Так думалася не раз за апошнія гады, так думалася ў мінулую нядзелю дома, у вёсцы, калі ён, Мікола, — прыцемкам, пасля не першай нашай гутаркі на лаўцы перад гародчыкам, — паехаў дахаты веласіпедам, павёз на раме свайго сарамлівага хлопчыка.

Там, дома, хлопчык гэты, напіўшыся сырадою, засне; маладая жонка пойдзе ў клуб або будзе ціхенька хліпаць пад коўдрай; а сам ён, Мікола, будзе далей памалу — у бяссонніцы, у горкіх думках — паміраць…

Чэрвень шэсцьдзесят першага.

…Гарачы, парны поўдзень. Ішоў каля новай Міколавай хаты i, як ні страшна, зайшоў.

Прасядзеў з ім, пры ложку ягоным, гадзіны дзве. Відаць, апошні раз…

Яго расказы пра перажытае.

Думы «о тайнах вечности и гроба…».

Жахлівая трагедия, горкі скепсіс i светлы розум — усё гэта хутка знікне. На дзікіх моталках на ўзгорку гэтыя косці, абцягнутыя скурай, ператворацца ў зямлю. Назаўсёды. І не страшна мне, мусіць, таму, што не вельмі ўяўляю сябе на ягоным месцы. А ён гаворыць, што ад болю, ад страшэнных пакут гэтага года страціў ужо ўсялякі смак да ўсяго, i хочацца смерці, хацеў бы нават кончыць сябе, абы толькі не ў пятлі…

A ў чыстай, новай хаце — сонца, смалістыя сцены, заплаканая маладзіца i румяны, замурзаны хлопчык, які усе ные кал я таты, трэцца, як коцік, і… не плача.

А на дварэ пахне толькі што скошанай канюшынай, пыляць на загуменні грузавікі з торфам, раскашуецца ў спёцы маладое жыта…

Ліпень шэсцьдзесят другога.

…З сынам i жонкай сядзім на зялёнай, духмянай абочыне палявой дарогі, паміж пшаніцай i жытам.

Шчаслівае шчабятанне жаўранкаў, першае для мяне ў гэтым годзе «піць-палоць!», ідылічнае рыканне каровы, людскія галасы з недалёкага лугу i неахвочы брэх сабакі з вёскі…

Зноў думаю, аберагаючы гэтыя думкі, не дзелячыся імі ні з кім, пра Міколу, які памёр тут, пакуль я ездзіў па Далёкім Усходзе, пра тое, як мне напісаць яму дастойны рэквіем.

1960–1962

ЦВІЦЕ ЧАРЭШНЯ

Міхайлаўскае я наведаў пазалетась, у канцы жніўня мокрым i яшчэ бязлюдным раннем.

Лена перачырыкваліся вераб'і. Голле яблыняў, каб не безліч падпорак, так i палегла б на траву. Пах флоксаў, якіх на сядзібе, абапал дарожак, было ненатуральна шмат, упіраўся ў пахмурнае неба. Густы, прытарны, нават нейкі нахабны…

Гэты бязлітасна шчодры, не вельмі прадуманы флёксавы пах успомніўся мне ў Пяцігорску, сёлета вясной, каля дома, у якім прайшлі апошнія дні нашай другой любві, другога друга, мудрага i сардэчнага.

Чаму ж успомніўся?

Бо там, каля белага нізкага доміка, у сонцы поўдня цвіла чарэшня.

1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)