Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Жменя сонечных промняў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жменя сонечных промняў

Электронная книга - «Жменя сонечных промняў». Краткое содержание книги:

Дарогі, сустрэчы, уражанні... І вечны спадарошнік літаратара, памочнік яго памяці — блакнот. Год за годам, блакнот за блакнотам... Адно з запісанага ўвайшло ў аповесці, апавяданні, нарысы. Другое — чакае чаргі. A іншае — просіцца бьщь самастойным мастацкім творам. І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоу, нянавісць i смутак, усмешкі i роздум. Лірычныя нататкі Янкі Брыля падаюцца ў тым, амаль некранутым, выглядзе, як яны праляжалі ў непасрэдных запісах, — што год, што пяць, а што i дваццаць пяць гадоў.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 40
Перейти на страницу:

Добра паслухаць, як людзі гавораць пра літаратуру, зусім не падазраючы, што i ты — таксама маеш дачыненне...

У вагоне гутарыў з палкоўнікам медыцынскай службы. Сівы, бывалы, культурны чалавек, ён гаварыў пра аднаго з сталічных «класікаў».

— Мы яго доўга ў нашым Каунасе чакалі. A прыехаў — п'янага вынеслі з вагона, п'янага потым і вынеслі з рэстарана ў вагон... Ці можна ўявіць падобнае, скажам, з Уладзімірам Галакціёнавічам, з Антонам Паўлавічам, га?..

Так, добра часамі, што людзі не ведаюць, хто ты...

Бяззубы, бабнік, п'яніца i хам сварыцца з чарговай жонкай. Узяў ён гэтую свежую жонку з дачкой ад другога бацькі. Цяпер дзяўчынцы чатырнаццаць год. Піянерка, выдатніца.

Айчым:

— Ты ведаеш, хто твая мама? Вeдаеш? Я яе з вуліцы ўзяў!.. Падняў з-пад ног...

І дзяўчынка маўчыць, унурыўшыся, глядзіць спалохана, глядзіць — разумнымі, журботнымі, вялікімі вачыма...

Ноччу ў пакоі гэтага чалавека стукае машынка: ён піша.

На маральныя тэмы — таксама...

Ужо немалады артыст папрасіў аўтара п'есы дапісаць у ягоную ролю... «Сам разумееш, чагосьці такога...» Словам — каб ён, па ходу дзеяння, мог цалавацца з маладой артыстачкай, наіўнай, чыстай дзяўчынай, што нядаўна прыйшла з інстытута.

I аўтар... дапісаў.

Чалавек, якога я паважаю, якога паважаюць многія, які «стварае каштоўнасці», ездзіць на ўласнай машыне, сядзіць у прэзідыумах, чалавек, упрыгожаны сівізной... a расказаў такі пошлы, такі бяздарны анекдот, што ўсім нам, маладзейшым, брыдка было глядзець на яго, пакуль ён... ад душы смяяўся...

Увішны i асцярожненькі крытык, я кому нядрэнна жывецца каля літаратуры, прыехаў з далёкага, дарагога курорта i хваліцца, што пахудзеў там адразу на восем кілаграмаў...

Ну, чым не тэма для народнай казкі?..

У доме творчасці пісьменнікаў стары «тварэц» наладзіў сабе проста бясконцы ды бясхмарны адпачынак. То спіць, то есць, то шпацыруе па лесе, сёе-тое без асаблівай натугі аддаючы ад свае сытасці народу...

Вечар. Некалькі маладых літаратараў глядзяць тэлевізар.

На экране — студэнтка чытае гогалеўскую «упоительную ночь», з лірычным прыплачам гаворыць: «Благочестивые люди уже спят...»

I, не змаўляючыся, моладзь здагадваецца, пра каго гэта, i выбухае дружным бязлітасным смехам.

Добра, што гэта ім смешна!

Малады прыезджы кінасцэнарыст. Піжама ёсць, апломб — таксама, дыеты трымаецца. Нажыць бы толькі яшчэ адну дробязь — талент і — пісьменнік гатоў.

Зрэшты, сёй-той абыходзіцца i без гэтага.

Пісаць, капіраваць жыццё «па клетачках» у наш час могуць многія.

«Калі ёсць людзі, якія за гэта плацяць, дык чаму ж не павінна быць людзей, якія возьмуць гэтую плату?..»

Так разважае сёння, на жаль, яшчэ не адзін «літаратар».

«От избытка сердца говорят уста».

Успомніў гэта ў рэдакцыі, спрачаючыся пра майстэрства, а потым успамінаў у дарозе, у зялёным тунелі брэсцкай шашы.

Як гэта правільна сказана! І якія там могуць быць «уста», дзе няма «избытка сердца»?

Тут, да евангельскага, падыходзіць i горкаўскае:

«Много сердца — лучшее средство писать хорошо».

Харошае, можа наогул найлепшае пачуццё — радасць новых ды новых сустрэч з людзьмі!..

Хочацца многа, бясконца доўга жыць, пакуль не пазнаёмішся з усімі, хто разам з табой... не, з кім разам i ты будуеш новае!..

Дзяўчаты ў хатах-чытальнях i ў клубах — прыгожыя i мілыя ў сваім жаданні працаваць на сувязь нашай заходнебеларускай вёскі з вялікай культурай. Басаногая дзетвара, якую савецкая школа навучыла глядзець на свет разумна, смела i даверліва, Вечна занятыя i вечна, здаецца, непаголеныя старшыні маладых калгасаў, па-гаспадарску важныя і хітраватыя. Падлеткі трактарысты i камбайнеры, што горш умеюць трымаць папяросу, чым кола руля. Бабулі i цёткі, што гасцінна сустрэнуць вас хлебам, якога ў многіх раней — так нядаўна яшчэ! — або зусім не было, або бывала ў абрэз.

Хлебам i малаком, a ўвечары — маладой, на дварэ згатаванай бульбай, з дамавітым, утульным пахам кропу... Хлебам i словам нашай шчырай гасціннасці...

Як гэта здорава — чытаць жывую карту роднай зямлі, напейзажвацца ў запас, зараджаць сябе жывой, вобразнай любоўю да гэтай зямлі,— каб потым пісаць, не выдумваючы пейзаж, a ўспамінаючы яго з запасу знятых памяццю кадраў.

Здаецца, упершынга адчуваў сябе так радасна i лёгка там... хачу сказаць — дома, бо ў родных мясцінах, пра якія мне хочацца пісаць, пра якія я пачынаю думаць — абы ўзяўся за пяро. Няма ўжо там таго ныцця, як раней, як быццам ужо цалкам закончыўся працэс сацыялізацыі вёскі, людзі прывыклі да новага, кажучы мовай Талстога — усё перавярнулася i легла на сваё месца. Гавораць землякі адкрыта, калюча, але не варожа. Як быццам закончыўся ўжо, завершаны першы этап барацьбы за хлеб. Цяпер, у пяцьдзесят сёмым годзе, няма тут яго, кажуць, толькі ў гультаёў. Пачынаецца новы, ужо не першы этап барацьбы за культуру. Плануюцца ды будуюцца клубы, школы, дарогі...

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)