Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 174
Перейти на страницу:

Сьмерць зрабілася відочнейшая за жыцьцё, бо нумэнорцы, як і ў колішнім краі, страчаным праз тое самае, прагнулі бясконцага нязьменнага жыцьця. Каралі будавалі прытулкі памерлых, шыкоўнейшыя за палацы жывых, і адлічваць старыя імёны на скрутках радаводаў ім было прыемней, чым называць імёны сыноў. У ветхіх залях сядзелі старыя ўладары й разважалі пра геральдыку, зморшчаныя ведуны ў таемных пакоях зьмешвалі магутныя трункі й на высокіх халодных вежах распытвалі зоры пра лёс. А апошні кароль Анарыёнавага роду не пакінуў нашчадка.

Каралеўскія намесьнікі былі мудрэйшыя, ім болей шанцавала. Мудрэйшыя, бо бралі ў войска дужы народ узьбярэжжаў і трывалых горцаў Эрэд Німрайсу. I склалі зьвяз з ганарлівым народам Поўначы, людзьмі лютай адвагі, якія часьцяком раней нападалі на Гондар, але ж былі нашымі суродзічамі ў адрозьненьне ад дзікіх усходнікаў ці жорсткіх харадрымаў.

Так здарылася ў дні дванаццатага намесьніка Кірыёна (а мой бацька двунадзесяць чацьверты), што яны выехалі нам на дапамогу й у бітве на вялікім полі Келебранты вынішчылі ворагаў, якія захапілі нашыя паўночныя землі. Рахірымамі мы назвалі іх, гаспадарамі коней, і аддалі ім роўнядзі Каленардону, што з таго часу завецца Рохан, бо тыя землі амаль не былі заселеныя. Вось так яны зрабіліся нашымі надзейнымі сябрамі, заўжды вернымі памочнікамі ў часіну бедаў, ахоўнікамі паўночных межаў і Брамы Рохану.

Яны вывучылі што здолелі з нашых ведаў, і іхнія правадыры размаўляюць па-наску, але ж большай часткаю трымаюцца бацькоўскага ладу, захоўваюць свае старыя паданьні й паміж сабою гутараць на роднай паўночнай гаворцы. Нам яны даспадобы: высокія воі, гожыя жанчыны, роўныя ў адвазе, золатавалосыя, сьветлавокія, дужыя. Яны нагадваюць нам маладосьць чалавецтва, людзей Даўніх дзён. Насамрэч, нашыя дасканальцы ў ведах кажуць, што з даўніны яны найбліжэйшыя да нас суродзічы, бо паходзяць з тых самых Трох Родаў людзей, як і нумэнорцы на пачатку існаваньня. Магчыма, яны вядуць радавод не ад Хадара Золатавалосага, сябра эльфаў, але ад тых ягоных сыноў і іхняга народу, які ня сплыў за мора на Захад, адмовіўшыся ад закліку.

Мы ў нашых ведах падзяляем суродзічаў адпаведна іх уласьцівасьцям. Вышнія людзі – гэта людзі Захаду, якімі былі нумэнорцы. А ёсьць і людзі сярэдзіны, народы сутоньня, рахірымы й іхнія суродзічы, што шчэ жывуць на поўначы. Ёсьць і людзі дзікія, народы цемры.

Хоць рахірымы й наблізіліся да нас, зрабіліся ў нечым падобнымі, майстравітымі ў рамёствах ды мастацтвах, але цяпер і мы прыпадобніліся да іх і ўжо ня маем права называцца вышнімі. Мы – таксама сярэднія, людзі сутоньня, якія шчэ памятаюць былое. Бо мы ўжо, як і рахірымы, палюбілі вайну й адвагу ў ёй, бітвы цешаць нас, мы імкнемся да пашаны за перамогі й мужнасьць. I хоць вой у нас яшчэ мусіць ведаць і ўмець штось апроч навукі зброі й забойства, ваярства мы шануем болей за любы іншы занятак. Такая ўжо патрэба нашых дзён. Так і брат мой, Барамір, за ваярскае майстэрства й моц лічыўся найлепшым з гондарцаў. I насамрэч ён быў найлепшы. Бо за доўгія гады не нарадзілася ў Мінас Тырыце сына, такога трывалага ў цяжкасьцях, рашучага й адважнага ў бітвах, хто мацней і гучней трубіў бы ў Вялікі рог.

Фарамір уздыхнуў і колькі часу маўчаў.

– Вашмосьць, вы ў сваіх расповедах нешта зусім ня кажаце пра эльфаў, – раптам набраўся рашучасьці Сэм.

Ён заўважыў, што Фарамір згадваў эльфаў паважліва, а ягоная ветлівасьць дый ежа зь пітвом супакоілі Сэмаву падазронасьць і абудзілі павагу да гондарскага гетмана.

– Насамрэч ня згадваю, спадар Сэмвайз, – адказаў Фарамір, – бо я неабазнаны ў іх. Тут ты кранаеш яшчэ адно, у чым мы зьмяніліся, апусьціўшыся ад нумэнорцаў да жыхароў Міжзем'я. Як ты, магчыма, ведаеш, меўшы ў правадырах Мітрандыра й у сумоўцах Эльранда, народ Эдайн, бацькі нумэнорцаў, змагаліся поруч з эльфамі ў першых войнах і былі ўзнагароджаныя каралеўствам пасярод мора, паблізу ад краю эльфаў. А ў Міжзем'і за гады цемры людзі адчужыліся ад эльфаў – і ліхім майстэрствам Ворага, і павольнымі зьменамі часу, калі кожны народ ішоў сваім асобным шляхам. Людзі цяпер баяцца эльфаў і не давяраюць ім, амаль нічога пра іх ужо ня ведаючы. I мы ў Гондары робімся як іншыя, як людзі Рохану; нават ворагі Чорнага Ўладара баяцца эльфаў і называюць Залаты лес месцам жаху.

Аднак ёсьць сярод нас і тыя, хто рады сустрэцца з эльфамі, калі выдаецца такая мажлівасьць, раз-пораз хто-кольвек адважваецца таемна выбрацца да Лорыйну. Вяртаецца ж рэдка. Я не з такіх. Бо лічу, што сьмяротнаму цяпер небясьпечна з сваёй волі шукаць Старэйшы народ. Але я зайздрошчу табе, бо ты размаўляў зь Белай Паннай.

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)