Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 174
Перейти на страницу:

– Эх, панна Лорыйну, гаспадарыня Галадрыель! – выгукнуў Сэм. – Вашмосьці варта было б пабачыць яе, насамрэч, пане гетмане. Я – усяго толькі хобіт, здатны адно да садоўніцтва, бо за садам даглядаю на радзіме, так вось, вашмосьць, і паэта зь мяне аніякі, няскладна ў мяне выходзіць, хіба што рыфмулькі сьмешныя калі-кольвек, ну, вашмосьць разумее, не сапраўдная паэзія. Таму наўрад ці я здолею распавесьці. Тут нават ня вершы, тут сьпяваць трэба. Швэндала б сюды – я маю на ўвеце Арагорна – ці старога спадара Більба. А я хацеў скласьці пра яе песьню! Такое хараство, вашмосьць, ну, наймілосьнейшае! Часінаю – бы вялізнае дрэва ў квецені, а часінкай – нібы маленечкая бялюткая красачка, тоненькая такая. Цьвярдзейшая ад адаманту, мякчэйшая за сьвятло месячыка. Цяплейшая ад сонечка й халаднейшая за зорны лёд. Ганарлівая й далёкая, быццам засьнежаная вяршыня, і вясёлая, што простая дзяўчынка з рамонкамі ў валасах увесну... Аёй, усё ж гэна глупства, усё яно ня так і ня тое.

– Тады сапраўды яе хараство незвычайнае, – заўважыў Фарамір, – і незвычайна небясьпечнае.

– Ня ведаю, што тут небясьпечнага, – азваўся Сэм. – Па мне, дык прышлыя самі нясуць сваю небясьпеку ў Лорыйн і знаходзяць яе толькі таму, што самі й прыцягнулі. Мо вашмосьць і праўдзіва назвалі яе небясьпечнай, бо яна надзвычай моцная ў сабе. Так, сустрэўшыся зь ёю, можна раструшчыцца на кавалкі, нібы карабель аб скалу, ці патануць, як хобіт у рацэ. Ды ані скала, ані рака ў тым не вінаватыя. Вось і Бара...

Тут Сэм запнуўся й пачырванеў.

– І што? Ты хацеў сказаць "вось і Барамір"? – перапытаў Фарамір. – I што ён? Таксама прынёс сваю небясьпеку з сабою?

– Так, вашмосьць, прашу прабачэньня, брат вашмосьці такі файны чалавек, калі ўжо казаць, але ж вашмосьць увесь час ідзе ўсё па гарачэйшым сьледзе, як гаворыцца. Я ж прыглядаўся да яго й прыслухоўваўся ўсю дарогу ад Долага Яру да Лорыйну, – бо я пра свайго спадара клапаціўся, разумееце, і аніякай шкоды нікому, – дык вось, па-мойму, у Лорыйне ён сам здагадаўся пра тое, пра што я раней падазраваў, ён зразумеў, чаго хоча. Бо зь першага імгненьня, як пабачыў, ён прагнуў яго! Прагнуў пярсьцёнка Ворага!

– Сэме! – жахнуўся Фрода.

Ён сядзеў паглыбіўшыся ў думкі й абудзіўся ад іх надта раптоўна – і позна.

– Ой, трасца на мяне, – вохнуў Сэм, у імгненьне зьбялеўшы, а тады зноў заліўшыся чырваньню. – Вось ізноў з мною! Казаў жа мне мой стары: "Калі зяпу шырока разявіш, дык лепей нагою заткні, каб дурасьць ня вылезла". Праўду казаў! Вох, пошасьць!.. Ды, вашаць, пабачце ж, га, ласкавы пане гетмане, – ён павярнуўся да Фараміра, сабраўшы ўсю сваю мужнасьць і рашучасьць, – не рабеце анічога майму спадару толькі праз тое, што ягоны слуга – дурань. Вашаць так файна гаварыў увесь час і залюляў маю асьцярожнасьць, вось, пра эльфаў ды накшталт таго. А кажуць, што гжэчнасьць – яна з словаў ідзе ды ў справах жыве. Вось жа, вашмосьць пане гетмане, і шанец выказаць сваю гжэчнасьць.

– Так яно й падаецца, – вымавіў Фарамір павольна й надта ціха, зь дзіўнаю ўсьмешкаю на твары. – Дык вось адказ на ўсе загадкі! Той самы пярсьцёнак, які лічылі зьніклым з гэтага сьвету! Барамір намагаўся адняць яго сілаю? А вы ўцяклі й беглі ўвесь час – да мяне! I вось тут, у застароньні, вы перад мною: два паўросьлікі й Пярсьцёнак Улады, а за мною войска. Ці ня файны паварот лёсу? Насамрэч шанец Фараміру, гетману Гондару, выказаць сваю гжэчнасьць!

Ён паўстаў, незвычайна высокі, суворы, і ягоныя шэрыя вочы заблішчэлі.

Фрода з Сэмам ускочылі з зэдлікаў і прыціснуліся сьпінамі да сьцяны, мацаючы трымальны кордаў. Усё замерла. Людзі ў пячоры змоўклі й зірнулі на іх, цікавячыся. Але Фарамір зноў сеў на крэсла й засьмяяўся ціхенька, а тады зрабіўся па-ранейшаму строгі.

– Бедны Барамір! Такі страшны іспыт! – сказаў ён. – Колькі ж тугі прынесьлі вы мне, дзівосныя вандроўнікі з далёкай краіны, што несяце кон чалавекаў. Горш вы судзіце людзей, чым я – паўросьлікаў. Мы, людзі Гондару, – людзі праўды. Мы рэдка выхваляемся, а тады робім, пра што выхваляліся, альбо гінем у спробе зрабіць. Я сказаў: "Я ня ўзяў бы гэты скарб, нават калі б ён валяўся на дарозе". Нават калі б я прагнуў яго й нягледзячы на тое, што я ня ведаў дакладна, што гэта за скарб, прамаўляючы, – усё ж я паставіўся б да сваіх словаў як да клятвы й лічыў бы сябе зьвязаным ёю.

Аднак я не такі. Маёй мудрасьці хапае, каб зразумець: ёсьць небясьпекі, ад якіх лепей уцякаць. Не трывожцеся! I ты таксама супакойся, Сэмвайз. Калі табе падаецца, што ты памыліўся, дык лёс наканаваў табе тое. Бо сэрца тваё мудрае й вернае й бачыць лепей за твае вочы. Хоць тое можа зьдзівіць, але няма небясьпекі ў тым, што вы адкрыліся мне. Мо тое нават і дапаможа спадару, якога ты гэтак любіш. Калі ў маёй моцы, гэта абернецца вам на карысьць. Супакойся. Аднак аніколі болей не называй гэтую рэч уголас. Аднога разу досыць.

1 ... 138 139 140 141 142 143 144 145 146 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)