Лабірынты
- Автор: Ластоўскі Вацлаў
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Лабірынты». Краткое содержание книги:
— Хто табе сказаў, што я выехаў у госці? — спытаўся я парывіста.
— Ды ж во гэты самы, што быў цяпер у вас, панічыку, Падземнік, як яго ў нас называюць.
А пасля ён спахапіўся і борзда пабег па тэлеграму.
Тэлеграма была з дому:
«Прыязджай назад першым поездам, важныя справы», — пісалася ў тэлеграме. Я крэпка занепакоіўся, бо, выязджаючы, ніякіх «важных справаў» не правідзелася. Што там? Хвароба? Няшчасце? Чаму не сказана, якія там справы?
І, гэтак раздумваючы, я пачаў складаць свае рэчы. Пасля сеў і адпісаў Івану Іванавічу на яго запросіны, што з прычыны клічучай дамоў тэлеграмы не буду ў яго на імянінах, і, пажадаўшы яму ўсяго лепшага, закончыў лісток.
Таго ж дня, позным вечарам, быў я ўжо дома. Аказалася, ніякіх важных спраў дома не было і ніхто з дамовых мне тэлеграмы не высылаў. Хоць на белягу выразна было памечана: «Выслана з Вільні, прынята ў Полацку».
У ранічнай газеце 24 чэрвеня я прачытаў тэлеграму з Полацка гэткага зместу: «Учора, 23 чэрвеня, вечарам, памёр мясцовы полацкі археалог і гісторык Іван Іванавіч».
[1923]