Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Лабірынты». Краткое содержание книги:

Здольнасць вызначыць не толькі геаграфічныя, але і гістарычныя каардынаты Бацькаўшчыны, разабрацца ў яе складаных, часам трагічных пуцявінах-лабірынтах Ластоўскі-празаік бліскуча прадэманстраваў у аповесці «Лабірынты». Гэта самая яркая мастацкая рэч у літаратурнай спадчыне В. Ластоўскага.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Перейти на страницу:

    У гэты момант недзе здалёк пачуўся званок, і Іван Іванавіч, падаўшы мне на развітанне руку, выйшаў у праход, які пачынаўся з левай стараны салі, сказаўшы:

    — Вам, аматару кніг, думаю, маркотна тут не будзе.

    Я, не трацячы часу, стаў разглядаць кнігі. Аддзел бібліятэкі, у якім я знаходзіўся, складаўся з помнікаў старасвецкіх арабскіх, грэцкіх, індускіх і эгіпецкіх пісьменнікаў. Аграмадныя фаліянты, пісаныя на пергаміне і шоўкавых тканінах, залягалі ўсе сцены: унізе, каля сцен, у дубовых, абіваных сярэбранай бляхай скрынях разложаны былі звіткі, пісаныя на розных мовах. З плану бібліятэкі, які быў выабражаны на мармурнай дошцы сярод салі, відаць было, што аддзел славянскіх кніг знаходзіўся ў трэцяй салі, ідучы налева. Я паспяшыў туды.

    У гэты момант нейкі лёгкі быццам звон угары звярнуў маю ўвагу. Я падняў галаву і ўбачыў, што са сцяны выступае масіўны каменны блок, у кшталце стала, з глыбокімі ўнізе выемкамі. На стале быў расстаўлены цэлы рад жоўтага металу стылёвых міс, а на іх разложаны свежыя фрукты і закускі, пасярод жа красавалася бутэлька са «Старкай». Падышоўшы да стала, я ўбачыў картку, пісаную рукою Івана Іванавіча, гэткага зместу: «Паважаны Дружа. Усё, што знойдзеце на гэтым стале, толькі што прыгатавана пры помачы высхаду крывін. Спрабуйце, ці годна да ўжытку. Ваш Іван Іванавіч».

    Я сеў пры стале і ў часе яды пераканаўся, што пададзеная закуска вызначалася вялікім кулінарным мастацтвам. Пячэння была гарачая і сочная, з прыемным водарам дымляніны; фрукты мелі дзіўную свежасць; «Старка» цягнулася з бутэлькі, як аліва, і разыходзілася па арганізме хвалямі прыемнага цяпла.

    Перакусіўшы, я скіраваўся ў славянскі аддзел бібліятэкі. Багацце, якое я тут убачыў у звітках і фаліянтах, прост не паддаецца апісанню. Тут я бачыў не толькі фаліянт полацкай летапісі, пісанай рукой княжны Еўфрасініі, але і летапісы шмат ранейшых перыядаў існавання нашага народа. Убачыў сабранне навукі Зямельчыца, якое складалася з чатырох кніг, разбітых кожная на семдзесят два раздзелы. На змест кнігі злажыліся: маральнае права, цывільнае і дзяржаўнае права, гісторыя народа і анталогія лепшых тагачасных літаратурных твораў. Цэлы аддзел бібліятэкі складаўся з кніг, пісаных глаголіцай, якая, як я тут пераканаўся, была шмат старэйшай бадай на добрую паўтысячу лет славянскай граматай, знакі якой развіліся з славянскіх герогліфаў. Старанна апрацаваныя табліцы развіцця пісьменных славянскіх знакаў паказвалі не толькі перамены ў формах знакаў, але давалі адначасна і храналагічныя даныя, з якіх відаць было, што пачаткі пісьменнасці славянскай трэба аднесці на канец чацвёртага тысячалецця перад нашай эрай. Цікава было слядзіць па гэных табліцах, як з людской фігуры (рысаванай у герогліфах поўнасцю) вытварыўся знак «аз» — «я», нашае цяперашняе вялікае «А», у каторым з людской постаці засталіся ўнізе толькі дзве палкі, а ў папярэчцы памяць аб рысаваным калісь паясе. Як цвёрда трымаўся цэлыя тысячалецці знак змяі і дахаваўся да нашых часоў у славянскай літары «зело», а такжа знак жука ў літары — «ж», які сягоння яшчэ напамінае сабой кузурку.

    У аддзеле архітэктуры бачыў я дзіўнай прыгожасці стылёвыя будоўлі так званага гецкага стылю. У аддзеле пісьменнасці хрысціянскіх часоў з асаблівай пашанай перахоўваліся тут рукапісы першых хрысціянскіх апосталаў Кірылы і Мяфодзія, аб якіх трэба, аднак, на аснове пачэрпнутых мною ў бібліятэцы даных сказаць, што хоць яны сапраўды пераклалі Святое пісьмо на славянскую мову, але ў пісьменнасці славянскай, так званымі кірылаўскімі літарамі, на добрыя чатыры сталецці іх папярэдзілі розныя хрысціянскія сектанты, а перадусім маніхейцы, паўлікіянцы і мэсальянцы. Усе гэтыя сектанты пісалі грэцкімі літарамі па-славянску, дапасоўваючы іх да славянскай мовы. І пераклад кананічных кніг на славянскую мову папярэдзілі розныя сказанні, як, прыкладам: : «Сказанне аб Адаме», «Кнігі Эноха справядлівага», «Сказанне аб Ламэху і Мэльхіседэху», «Запаветы дванаццаці патрыярхаў», «Пасланне Абраама да Хрыста», «Евангелле Хамы», «Евангелле Нікадымава» і шмат іншых.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)