Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 217
Перейти на страницу:

Калі не да Марысі, тады — куды?

От фокус: і ў роднай мясціне, як таму лядашчаму злачынцу, якому ўдалося ўцячы з турмы, няма куды прытуліцца. Бытта зямлю гэтую не праскразіў пот бацькоў яго і дзядоў, бытта і не перасыпана яго тут рукамі кожная грудачка зямлі, не стаптана ўдоўж і ўпоперак яго нагамі кожная лагчынка і загон.

Мы ўжо ніколі не даведаемся, як дзядзьку тады агарнула хваля бяссільнага адчаю, горла зноў сціснуў абруч крыўды і зноў забіла яму дыханне.

А час ішоў.

Калі б мог тады чалавек апісаць стан сваёй душы і цела, выглядала б усё прыблізна гэтак.

Лаўрэну надта нылі адзеравянелыя ногі. Чаму ж ім было не дзеравянець: мароз не грэе, як чарната — не адбельвае. Магільная халадзіна дабіралася да яго знізу і цераз мох. Сваё цела стары чалавек неўзабаве стаў адчуваць, бы чужое, а самога пачала разбіраць тупая абыякавасць. Хіліла да сну.

Паступова яго ўжо агарнула нават якаясьці салодкая млявасць. Зрабілася ўсё роўна ад таго, што дубянее, а знаёмыя з дзяцінства сілуэты дрэў, будынкаў і родны подых ветрыку ды пошум тых самых кустоў скрозь санлівую апатыю навеялі зноў шчымлівыя ўспаміны — гэты ўдзел жывых і адна з апошніх радасцей чалавека на парозе развітання з жыццём. Яно раптам бліснула ўдалечыні светлымі, вясёлымі, цёплымі і жаданымі праменьчыкамі.

Паступова ён і паддаўся гэтым хваравітым і салодкім успамінам якогасьці лунаціка, забыўшыся ўжо цалкам, дзе ён і што з ім адбываецца.

На момант Лаўрэн спахапіўся, што так і сядзіць на тым самым валуне. Цела яго адзеравянела зусім. Завейка ўсё мацнела, і нізка над зямлёй цяклі ўжэ рэдкія белыя струменьчыкі, а сняжынкі за шыяй пяклі агнём. Ён машынальна падняў каўнер, але гэтага было мала. Каб дарэшты не акалець, трэба было ўзняцца ды валачыся далей — хацелася яму гэтага ці не хацелася, бо магла здарыцца бяда.

Толькі валачыся не было куды.

Пошум ветрыку прыкалыхаў Лаўрэна зноў.

Яму ўжо надта засвярбелі натруджаныя ногі. Свярбелі так, што хоць ты крыкам крычы. Цярпець больш аніяк не мог. Ён загаліў калашыну зрэбных кальсон абедзвюх ног, пачаў смачна чухаць лыткі і аж млець ад асалоды. Ох, як зрабілася прыемна! А тут аднекуль выскачыў жэўжык Блёскін, а за ім — Курачкіна, Самойла і Шалкевіч. Піянеры прысталі да яго:

Вы нямецкі сцяг з вайны прынеслі?

Не...

А пісталет?

Дзядзя-а, а майго дзеда па вайне не ба-ачылі?

З чым ты, маляўка, прыстаеш да чалавека?!.

Бо — ку-урыца бязмозглая, а не Ку-урачкіна!

Не цябе пытаюся, дурань, адыдзі!

Сама дурная!

Адыдзі, бо Ліпе Вацлаваўне скажу!

Ну і кажы-ы!

Дзядзя, а нямецкі сцяг...

Але піянераў неўзабаве не стала.

Дзесьці побач лямантавала ўжо невідочная Кіра:

Ігар, ты куды палез?

Я за-араз!

Ігар, табе кажу!

За-араз!

Доўга паўтараць буду?

Ма-ам, гэтая лужа — тонкая зусім!

От зара атрымаеш за яе!

А дзед мне дазваляе па тонкіх лужах хадзіць!

Дам шчэ і твайму дзеду!

А-ай!..

Ну, вылезеш адтуль, нарэшце, ці і мне лезці ў ваду?

Выла-ажу ўзэ...

А шчанюка навошта з сабой валочыш?

Гэта — Мухтар!

Пражані гэты смурод!

— А-ай! Тата абяцаў завезці нас на граніцу — шпіёнаў лавіць будзем!..

Завязе ён цябе — чакай толькі!

Праз хвіліну:

Дзеду, а ты на вайне быў?

І цябе не забілі там?

Як бачыш, унучак, пашанцавало мне,— пачуўся яго глухі голас.

Чаму-у?

— Ужэ ведаю. Бо ў цябе былі там знаёмыя, праўда?

Лаўрэн устрывожыўся:

Што ты ме-елеш?!.

Яго ўсё мацней хіліла да сну.

Ужо Лаўрэну здалося, што ён — у маршавай калоне пад Варшавай. Навокал незнаёмыя салдаты валакуць разабраныя станкачы, мінамётныя пліты — пяткай на плечы. На ім усё няўклюднае ды надта цяжкое — нават гузікі пудовыя,— таму адчувае страшэннае напружанне ў стомленых, непаслухмяных нагах. З усяе сілы стараецца не збівацца з раўнамернай салдацкай хады, але яму ўжо так захацелася спаць, што нічога з сабой цяпер не мог парабіць, і паступова сну паддаўся цалкам. Лаўрэн дагэтуль не раз адно чуў, што спаць на хаду можа толькі конь, для чаго бог яму і чатыры нагі даў; выходзіць, бывае гэтак і з людзьмі.

I вось ужо не стала ветру. Зніклі рухомыя сілуэты будынкаў. Не відаць ужо і контураў яго хутара. Зніклі вясковыя ліпы і таполі, што ў сарцавінах і карэннях стаілі рэшткі свайго дыхання. Знікла залітае месяцам белае поле, па якім імчалі цені ад маленькіх белых хмарак. А ён у «плютоне» паручніка Фіялкоўскага ўсё паныла тупаў адзеравя-нелымі нагамі:

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)