Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 217
Перейти на страницу:

Грым-грым! Грым-грым!

Грым-грым! Грым-грым!..

Якаясьці ўнутраная трывога прымусіла-такі Лаўрэна праз пэўны час прачнуцца. Некалькі секунд ён сам з сабой змагаўся, а секунды тыя здаліся цэлай вечнасцю. Але вейкі нарэшце расплюшчыў ды прыгледзеўся.

Сядзеў ён на камені. На тым самым, дзедавым. Сядзеў на самым краі вялізнага абрыву, якога дагэтуль у Зялёнай Даліне ніколі не было і, здавалася, быць не магло б увогуле — Карпаты ад вёскі за тысячу вёрст. Аднак абрыў перад ім ззяў аж на ўсю пойму ды такі глыбокі, што дых забівала, гледзячы ўніз.

«Мабыць, Нёман у апошнюю паводку такую яміну вымыў, покуль я ваяваў з немцамі. Халерная рэчка і такое зрабіць можа — у яе свае парадкі і нікога не слухае. Чорт на яго, як шкада поймы! Эх, гэтакая трава на ёй вырастала — у пояс! А сколькі там было ракіты, бакасавых гнёздаў, і ўсё ляснула за адное лето! Ну, вядомо, не ўсё. Бакасы ўжэ напэўна вывеліса. Перад навалам вады птушкі ўзняліса на крыло. А трава, трасціна і ракіта — паплылі! Там жа цяпер усё занесла мулам! Хале-ера, з чаго цяпер зялёнадалінцам кошыкі плясці, дзе вёсцы сено рабіць?! З трасціны стрэхі такія файныя былі і вечныя!..»

Лаўрэну давялося выкласці ўсе сілы, каб не праваліцца ўніз, каб, злавіўшы раўнавагу, завярнуць да калоны назад, знайсці свой «плютон», стаць паміж Касцевічам ды Шпаком, углыбіцца на хаду ў сон ды ўзяць пагу:

Грым-грым! Грым-грым!

Грым-грым! Грым-грым!..

Уздагон яму з балота на пойме зноў даляцела векавое «ква-ква! ква-ква!». Толькі чаго гэты месяц такі востры як брытва, чаму не запіхне яго хто за хмары?!.

I тут Лаўрэн вырашыў прачнуцца канчаткова, бо ў крапіве пад плотам надта выла Пранцыся з Вострава. Каля яе гаркатала многа сабак. Бобікі надта грызліся, не могучы падзяліць паміж сабой Пранцысіна мыла. А яно ў агародчыку — навалена вялізнай кучай. Жоўценькія кубікі па дваццаць пяць грошай за цаглінку ляжалі адзін на адным — акурат кавалачкі таго толу, якім Міхась Васілёк збіраўся нямецкі поезд узарваць. Толькі ў гэтых на кожным — дакладна выціснуты знак варшаўскай фірмы са словамі «Jeden Shycht».

Першае, што захацелася яму зрабіць, прачнуўшыся — падняць Пранцысю і суцешыць,— сціхні, маўляў, дурная баба, твае дзеці яшчэ не раз і не два будуць цябе ўспамінаць, калі і з імі на старасць гэтак атрымаецца!

Ён асцярожна абмінуў ашалелых сабак, падышоў да кабеты, а ў крапіве — Сонька Касіла! Яна плача, сіпла кашляе, але Лаўрэна чамусьці не бачыць. Ён нерашуча спыніўся ды задам пачаў адыходзіць з агародчыка, пакуль не схаваўся за кусты. Толькі тады ўздыхнуў з палёгкай.

Вецер тым часам мацнеў — на ноч бралася і добрая завіруха. Паміж ірваных, бы ашмоцце ваткі, хмарак ашалела нёсся кудысьці і нёсся востры, нібы выразаны з халоднага металу, маладзік, перакулены спінкай уніз, асвятляючы заснежаныя палі і бліскаючы сяды-тады шыбамі дамоў.

Недзе спяваў на ўсё горла Франак:

З кобетамі велька бе-да-а,

Леч без ко-обет

Жыць сень не да-а,—

Ой, да-на, ой-да!..

Расплюшчыў Лаўрэн вочы ды са здзіўленнем убачыў сябе ў Марысінай велькай хаце на раскладанцы. Раскладанка новенькая — блішчыць цьмяна алюміній. Матрац таксама новенькі, паласаты. Над ім яскрава, аж да рэзі ў вачах, свяціла лямпачка без абажура. Знізу, зверху і з бакоў грэла прыемнае ды ласкавае цяпло, бо коўдра, прасцірадла ў сваячкі, як і ў яго Нінкі, нявесткі,— дабротныя, а навалочка — белая-белая.

Адчуваў бы сябе Лаўрэн так прыемна, бы ў раі, калі б не мучыла якаясьці трывога.

«Ад чаго ў мяне так?» — насцярожыўся ўвесь ён ды выразна пачуў за дашчанай сценкай мужчынскія галасы. Пазнаў і пляменнікаў голас. Сваяк ужо не спяваў.

...Вядомо, Рыгор быў выпіўшы, і я прызнаю гэто, хібо — не? Ну і што з таго, хібо не можно кожнаму чалавеку выпіць? А хто цяпер не п'е, падумай сам?! Не п'е толькі якая-небудзь апошняя здэхля!— пераконваў кагосьці Франак.

Чалавек згаджаўся, і пляменнік працягваў:

Ну, Рыгор прыйшоў дамоў п'яны, прызнаю. А яго баба што робіць? Прапірае з хаты, разумееш? I калі ўздумала, зараза, прапі-раць? Зімой, у саму халадзіну! Шчэ й на ноч! Рыгору — крыўдно, як па-твойму? Вядомо! А хібо не было б крыўдно табе ці нават і мне на яго месцы? Таксамо халера брала б і кошкі шкраблі б — напэўно шкраблі б! I што робіць Рыгор? На падворку хапае кол, падлятае к дому і калом — па вокнах, па вокнах, па вокнах!..

Хвіліну за сценкай панавала цішыня. Затым:

Уяўляеш, усе пяць рамаў так і высадзіў! З шыбамі, вядомо! Сагнаў чалавек злосць, не? Сагнаў і нават — файно сагнаў! А ці не законно? Законно — і ты скажаш, і — я, і — ён! А яго заразная баба што робіць? Па міліцыю ды — у суд падаваць! А якія цяпер суды, ведаеш сам, пераконваць цябе не трэ! Суддзі, вядомо, адразу на яе бок сталі — бачыш, дзеці малыя, хворыя! Рыгор зрабіў гэто, маўляў, ужэ не першы раз, тое-другое-трэцяе, і яму адразу, не падумаўшы нават —дзесяць гадоў уляпілі! Як лёду! Дзе-есяць, ра-зу-ме-е-еш? Здурнець зусім можно з-за таго, што цяпер гэтыя суды вычаўпляюць! Рыгор з турмы выйдзе сівым і бяззубым дзедам! Тады яго нават дзеці родныя, якіх ён на свет пусціў, і то пе пазнаюць! I не прызнаюць — каму будзе тады патрэбен, га? Ці справядліво ўсё гэто, я цябе пытаюса, Стасек, га? Справядліво, скажы? Не-е, ты не віляй, а па-чэснаму мне адкажы тут!.. У Старых Песках шафёр чалавека коламі раздавіў — як блін размазаў па асфальце — і толькі пяць гадоў атрымаў, а тут за што столькі, я цябе пытаюса! За адныя вокны — у два разы болей! То лепш ужэ чалавека забіць! Праўду я кажу ці — не, як па-твойму, га? А ты не віляй і кажы мне па-чэснаму!..

1 ... 136 137 138 139 140 141 142 143 144 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)