Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 217
Перейти на страницу:

Што гэты гіцаль там вярзе? Дзе тая Марыся, чаму свайму абармоту вушэй не надзярэ добра? Яна ж баба, здаецца, справядлівая, як такое можа цярпець?!.

За столькі гадоў чамусьці адно цяпер так выразна Лаўрэн успомніў маці. Які людскі з яе быў чалавек, якая была цярплівая і мудрая! Як яе ён слухаўся, бо мацерын папрок і пахвала ніколі не залежалі ад яе настрою. Такую ж справядлівасць і людскасць прывівала і яму, Лаўрэну, бо кабета ведала, што гэта якраз даросламу чалавеку будзе патрэбным, як прытулак і хлеб. Дый Марысіны бацькі, здаецца, такімі самымі былі, як яго маці, як усе астатнія старэйшыя зялёнадалінцы. Чаму ж Марыся, чаму і ён з Нінкай не змаглі сваім дзецям прывіць тое самае?

Што некаторыя маладыя цяпер вычаўпляюць? Адкуль яны такія ўзяліся?!.

Што з іх будзе? Як ужывуцца яны паміж людзей? Як дзяцей гадавацімуць?!.

Аднак і гэта ўсё — сон.

Ух, як добра, што размова гіцляватага Франака толькі прысні-лася. Лаўрэну адно здалося, што ў Марысі ляжыць у велькай хаце. Чаго ў гэтай бязногай калекі ён не бачыў? Нянькай ёй быць і не збіраецца — хай сын даглядае.

Грэе плечы і бакі — на Кірынай раскладанцы. Толькі ж дзіва, калі ён трапіў да Уладзіка на кватэру зноў? Ён жа выразна памятаў, як прысеў у Зялёнай Даліне на камень, як зрабілася халаднавата, а болей — нічога!

Мабыць, сыны прывезлі яго сюды «Жыгулямі» ды паклалі клапатліва на заўсёдашняе месца і — ляжы сабе, бацьку, адпачывай, ты таго ў нас варты, мы цябе шануем. А не памятае нічога, бо соннага везлі.

Унь, чуваць выразна, як унучка ў пакоі, дзе Уладзікаў каляровы тэлевізар, зубрыць вершык. Маладзенькі і далікатны, як у анёла, галасок яе цвярдзіць:

Слава миру на земле!

Слава хлебу на столе!

Вот он, хлебушек душистый,

Вот он, теплый, золотистый!

Ты, Ігар, куды?

Да дзеда. Цукерку хацу.

Не ідзі!

Цаму?

Ён — спіць! Здалёк яго прывезлі і нельга чапаць!

А я хацу!

Разумееш, нельга, бо — хворы! I ў яго ўжэ ні адной цукерачкі няма!

Адкуль ты ведаеш?

Я правярала!

А дзве — ёсць!

Ы-ы-ых, не разумее, гэты аршын з шапкай! Няма — ні дзве, ні тры, ні сто, ні тысячу!

Хацу сам паглядзець!

А калі нельга?

А я хацу-у, ён і мой дзед!

Давай лепш табе загадку загадаю!

Загадай, як хочаш...

Ну, слухай! Круглае, як сонца. Гарыць пад ім донца. Зарумяніцца бачок — скок на ручнічок! Што гэта?

А што?

Ты, ты кажы!

Не ўмею разгадваць! Сама мне разгадай!

Гэта — блін! Ы-ы-ых, нічога ты ні разу не разгадаеш, аршын з шапкай!

А цаму — аршын?

«Цаму», «цаму»! Дзед на цябе так кажа! Мурза ты, лепш ідзі і памыйса!

Я мы-ыўся раз узэ!..

I ўжо чуецца голас Кіры:

Света, на капейкі, злётай у магазін ды купі свежанькага малака, бо няма чым вас пакарміць!

Ма-ам, цяпер чарга каля касы, а я шчэ вершыка не вывучыла! Ніна Мікалаеўна двойку паставіць. Ой! — Слава миру па земле! Слава хлебу...

А ты адразу да касіркі звярніся! Скажы, у школу познішся, і яна адпусціць цябе, калі будзе там чарга! I ўсе цёці і дзядзі ў чарзе цябе прапусцяць!

Хэ?!.

Што шчэ?

Хэ-хэ?!. Прапусцяць!.. А што я — наш дзядуля, што без чаргі стану браць?! Што я — ветэран і на Вялікай Айчыннай вайне ваявала?! Што, я з немцамі білася, і цяпер без чаргі мне ўсё можна і ў касах, і без білета ў тралейбусах ездзіць?

Не мудры, бо атрымаеш!

Ма-ам, я не мудру-у, я пра-аўду кажу!..

Што я табе сказала? Ану — марш!

Чаму яна так на малую? Добрая дзеўчынка расце! Ой, якая файная і разумненькая, каб яна была здаровая! Шкада, не бачыць яе Нінка! I ніколі, бедная, не ўбачыць ужэ...

1 ... 137 138 139 140 141 142 143 144 145 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)