Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
- Автор: Карпюк Алексей Никифорович
- Год: 1991
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00516-Х
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:
Ха, сотак выпісаць — зусім просто! Мясцком на аўтабазе ледзь не кожны дзень нас упрошвае, але я ўсё адбрыкваюса — на вёсцы цэлы хутар пакінуў з добрым садком і зноў браць? Ну, цяпер свае законныя шэсць сотак забяру абавязково, цётку Марыся! Дзякуй вам, што мяне надавумілі!
Няма за што дзякуваць — каб адно мая парада на карысць табе пайшла, дуралю!
Будзьце пэўныя!.. Нават буду на сотках скалачу! Не-е, шчэ нават файны домік саб'ю, хібо ж гэто доўго зрабіць? З вокнамі, з верандай, з вастраверхім дахам, як у Друскеніках літоўцы робяць! Стары прычандалы зможа там пакідаць! Ды і Кіру з дзяцьмі сяды-тады падкіну туды! Бацько ёй пакажа, як у зямлі капацца, а яна ў мяне гаспадарлівая! А дзецям? Растуць і думаюць, што булкі на кустах, бы вінаградзіны, вырастаюць! Ды і сам падскочу часамі на вучастак! Б-бляха, як гэто раней не здагадаўса сам! Не рублі, вядомо, тыя соткі дадуць! Сколькі гульні будзе малым і яму, забаўкі той, чыстаго паветра!
Адумаўса і ўзяў свае мазгі ў жменю, нарэшце, дзякуй богаві!
Ей-бо, адумаўса! Яшчэ раз, цётку Марыся, дзякуй вам!
З вялікай радасці падабрэлы пляменнік вырашыў сваячніцу нават пашкадаваць:
Вы нас бэсціце во, што забралі да сябе бацьку, а самі — ля-жыце тут пластом дзень у дзень зусім адныя, і што ў гэтым добраго? Не дай бог, занядужыце ці горшае што здарыцца — нават не будзе каму святла ўключыць! Так і валяцца будзеце ў цемры, покуль сын з рэйса не вернецца!
Сваячніца ўзглянула на яго і праверыла, ці пляменнік кажа гэта ўсур'ёз.
— Ты што такое гародзіш, Уладзік! Падумай над тым, чаго толькі тут намалоў! Мы ж тут адзін аднаго ведаем напралёт! Калі ў маіх вокнах, не дай божа, не загарыцца святло, то праз дзесяць мінут — паўвёскі збяжыцца! Ты за мяне, пляменнічак, не бядуй! Гэто ў вашых гарадах так! Гэто там у вас людзі паміраюць, а бліжэйшыя суседзі і ведаць пра гэто не ведаюць!
Здаюса, цётку Марыся, ваша праўда... У нас так...
То чаго мелеш быле-што? Лепш сябе пашкадуй! Пляменнік не рады быў, што ўвязаўся з цёткай у перапалку. Зрэшты, не гэта цяпер для яго было самым галоўным. Ён раптам усхапіўся ўзрадаваны з табурэткі — так проста знойдзены ў горадзе ратунак для бацькі.
Толькі ж дзе нашаго старого носіць, дзе яго знайсці, каб вы таксамо шчэ, цётку Марыся, параілі мне? З тыдзень, як некуды знік, і ніхто не ведае куды! Дзе цяпер можа быць, куды мне падацца яго шукаць?
Цётка паківала галавой ад палітавання над нездагадлівасцю маладога сваяка.
— I не дадумаешса?
Не-а!
А шчэ лічыш сябе такім разумным!
Во сітуацыя!
А-а!.. ,
— Не цягніце, цётку Марыся, бо не вытрываю і ўзарвуса!
То — слухай! Да Коліка вашаго ва Уладзівасток махнуў!
Ну-у-у?!.
От табе і «ну-у»!
Уладзік насцярожыўся:
Адкуль такія ўпэўненыя?
А сядзеў тут на гэтай самай табурэтцы перада мной апошні раз ды прызнаваўса — па самым меншым, па Мікалаю, надто сумуе і вельмі хоча яго пабачыць! Успамінаў тут і Нінін наказ — не забываць малого! Шчэ прызнаваўса — ветэранскі білет кожны рок у яго марнуецца за так!
Ага! Ані разу ім не карыстаўса...
А вы з Паўлам куды глядзелі?
— Не туды, вядомо, цётку Марыся! Дальбо, не туды! Б-бляха, як мы праваронілі — біць нас мало!
Вядомо — мало! Але добро, што хоць пакаяўса, бо ад майго арыштанта не дабіўса б і гэтаго! Свайму дрыцкіну я заўша вытыкаю, што вы лепшыя!.. Ну, во, а цяпер твой бацько ўзяў ды махнуў аж туды! I зараз — напэўно, ужэ там даўно! Колька недзе пасадзіў яго на самы велькі ўладзівастоцкі карабель і катае свайго бацьку па тым акіяні ды паказувае яму ўсялякія кіты і хвастатыя сірэны, пра якія ў Бібліі напісано!
Можа быць...
I не думай нават — напэўно так е! Ён тут спачатку вагаўса — ці не з'егдзіць лепш у Караганду, пашукаць магілы бацькоў і пакла-ніцца. Помніш дзеда Яфіма і бабу Нюру?
Мало.
— Сколькі ты меў, як іх...
Чатыры гады было мне, калі іх забіралі. Запомніласа што? Ай, зусім мало? Як баба мёдам частавала... Дзед ракаў вучыў мяне лавіць у Верацейцы каля свайго млына, а я надто іх баяўса... Карцело да трыбаў, якіх вада круціла, але дзед не падпускаў і казаў як вырасту, тады падпусціць...
Ну — во! Тут яму ўталкавала, што няма чаго валачыса ў пяскі да тых вярблюдаў, бо што там цяпер знойдзе? Столькі ж гадоў праляцело! Лепш падумаць пра жывых і з'егдзіць да сына. Лаўрэн і пагадзіўса.
Толькі цяпер убачыла, што пляменнік — на нагах.
— Ты — што-о, уцяка-аеш ужэ?!