Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 154
Перейти на страницу:

— Я не кручу перад вамі хвастом, — сказаў Алесь. — Але я далёкі ад думкі агулам ганьбіць ці агулам хваліць нейкі народ. Я, калі вы хочаце тлумачэнняў, скажу, што я люблю і паважаю Польшчу, спачуваю яе няшчасцям і глыбока шаную палякаў…

— Закруціўся, як уюн на патэльні, — сказаў Дэмбавецкі.

— …Акрамя, вядома, такіх палякаў, як наш Дэмбавецкі. Што зробіш, бываюць сумныя выключэнні, —сказаў Алесь.

Корвід пасунуўся бліжэй.

— Але, — сказаў Алесь, — я не разумею, якія адносіны да Польшчы мае немец Фан дэр Фліт, рускі Воранаў, літовец Корвід, беларусы Цялкоўскія і вы, граф Лізагуб? Мне здаецца, гэта справа пана Цыпрыяна Дэмбавецкага. Я гатовы пагаманіць з ім на гэтую тэму. З ім адным.

— Я паляк, — сказаў Лізагуб.

— За колькі? — спытаў Алесь. — І з якога часу?

— З таго часу, калі мае бацькі зразумелі, што ад двараніна, які называе сябе беларусам, смярдзіць стайняй і дзярмом.

— Не здрадай, прынамсі, — сказаў Алесь. — Не сабачым хвастом.

— Гноем, — сказаў Лізагуб. — І вы, княазь, яшчэ асмельваецеся лаяць парадак, заведзены слаўнымі дзядамі! Крычаць нешта аб «прыгоне».

Алесь засмяяўся.

— Вось яно што, — сказаў ён. — Я так і думаў, што не ў нацыі тут справа, што я стукнуў вас не па нацыянальным гонары, а па кішэні.

Цяпер яму ўсё было ясна. І ён, з невымоўнай пагардаю, сказаў:

— Прыгоннік.

— Чуеце? — спытаў Лізагуб.

— Чуем, — змрочна сказаў Гальяш Цялкоўскі. — Я думаў — ты хлусіў.

— Я таксама думаў аб перабольшванні, — сказаў Фан дэр Фліт. — Прабачце, граф.

— Ясна, — змрочна сказаў Корвід.

Запанавала маўчанне. Потым Лізагуб прашыпеў, увесь трасучыся ад ярасці:

— І ты яшчэ хочаш, каб я назваў сябе тваім быдлячым імем, хаме з тытулам?

— Не. Для цябе гэта занадта вялікі гонар.

— Хто вас прымае ўсур'ёз? — схіляў галаву Лізагуб. — Хто вас паважае, абыякавыя да сябе людзі? Правільна сказаў Ходзька: мы вас церпім як фарпост супраць варвараў. Усе вам выказваюць ласку, апякаючы ды прыядноўваючы. Проста шкада, што прападзяце. І дарэмна, бо толькі залішні клопат з вамі. Кіруй, па-бацькоўску апякай, гадуй…

— Сволач! — Алесевы вусны збялелі. — Рабавалі, жэрлі ды яшчэ…

— Што ў вас рабаваць? — кпіў Лізагуб.

Алесеў твар быў страшны. Прыступ жахлівага дзедаўскага шаленства падступаў аднекуль знутры.

— Кінь, — спалохаўся Фан дэр Фліт. — Яны небяспечныя.

Але Ігнацы не зважаў.

— Ласку! Ласку вам усе робяць! Што б вы былі без нас?

Адчуваючы, што цяпер ён не стрымаецца ад гневу, Алесь размахнуўся і, уклаўшы ўсю сваю сілу, ляснуў па гэтай шчацэ левай рукой, насунуўшы пад сківіцу знізу правай.

Лізагуб віскнуў, адлятаючы.

Вочы, вусны, увесь Алесеў выгляд былі такія страшныя, што хаўрус марудзіў кінуцца на яго. Адзін толькі Корвід мільгнуў недзе ўбаку, наносячы, відаць, адзін са сваіх страшных, непрыкметных удараў.

Біў у галаву.

Але ў Загорскага рэакцыя супраць шпагі, супраць кулака была імгненная. І ён нездарма стаў галавою да люфта.

Алесь таргануў галавою — і Альгердаў кулак змаху наляцеў на медны, востры зачап юшкі.

Корвід адскочыў, сагнуўшыся. Ён сычэў ад болю. З далоні цурком лілася на падлогу кроў.

Адкінуўшы нагою Язэпа Цялкоўскага, Алесь стаў у кут і падрыхтаваўся. Наляцеў Фан дэр Фліт — па мордзе, па мордзе сушанай трасцэ. Нагою ў пах Гальяшу Цялкоўскаму… Набліжаецца Лізагуб… Зноў у сківіцу.

Усё ж яго вырвалі з кута, абкружылі. Нехта — мабыць, Фан дэр Фліт — ударыў ззаду па галаве. Лізагуб сунуў у грудзі…

І раптам усё сціхла. Дзверы прыбіральні адчыніліся, і адтуль выйшаў настаўнік гімнастыкі, адстаўны афіцэр з маладых, падборысты і шыракагруды чалавек з дзіўным прозвішчам Крэст. Крэста большасць гімназістаў любіла, бо ён не задаваўся, не ўдаваў з сябе настаўніка, а паколькі спорт ледзь-ледзь пачынаў уваходзіць у моду і ніхто не лічыў яго за сур'ёзную дысцыпліну, а выкладчыка — за паўнацэннага, Крэст трымаўся з гімназістамі проста і роўна, хутчэй як не з вучнямі, а як з малодшымі сябрамі. Гэта выяўлялася шмат у чым. Між іншым, і ў тым, што ён ніколі не карыстаўся прыбіральняй для настаўнікаў.

Усе адскочылі. Крэст стаяў, выціраючы вільготныя рукі хустачкай, і белазубая ўсмешка ляжала на яго ружовым абліччы.

— Курыце ў прыбіральні, бэйбасы? — звярнуўся ён да Цялкоўскіх. — Усе кураць, халдзеі вы… Будзеце мець курыныя грудзі… Вось што.

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)