Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Таямніцы полацкай гісторыі
Таямніцы полацкай гісторыі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Таямніцы полацкай гісторыі

Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 198
Перейти на страницу:

Згодна з падлікамі Кастуся Тарасава, да канца XVIII стагоддзя беларускія губерні далі расійскаму войску 109 тысяч салдатаў без уліку шляхты, якая папаўняла афіцэрскі корпус. У 1811 годзе наш народ складаў дзесятую частку 40-мільённага насельніцтва імперыі, але пастаўляў ёй кожных пятнаццаць рэкрутаў з сотні. Паднявольныя салдаты нярэдка ўцякалі з царскага войска і таемна вярталіся на радзіму. Пра гэта сведчыць зацверджаны царом у сакавіку 1812-га ўказ, у якім чытаем: «Мелкопоместный шляхтйч, в поместье своем пребывающий, за водворенйе у себя дезертйра, должен платйть 2 тысячй рублей, а если не в состоянйй заплатйть, отдается в военную службу; а в случае неспособностй к оной, подвергается ссылке в Сибирь. Управляющий деревнею, где допущен будет к водворенйю дезертйр, подвергается равному наказанйю».

Беларусы рабіліся гарматным мясам у захопніцкіх царскіх паходах. У 70-я гады XVIII стагоддзя быў створаны Полацкі мушкецёрскі полк. Той, хто цікавіцца геральдыкай, можа занатаваць колеры і сімвалы яго баявога сцяга: у залатым правым полі шчыта — палова чорнага расійскага арла, у чырвоным левым — «Пагоня». Між іншым, полацкім мушкецёрам належыць галоўная роля ў здабыцці Суворавым Ізмаіла: якраз яны першыя ўварваліся ў фартэцу. Палачане ўмелі ваяваць і ў тыя часы. Згадку пра Полацкі полк вы сустрэнеце нават у паэме Байрана «Дон Жуан».

Расія ніколі не ведала нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасці. Беларусаў наогул не прызнавалі за народ, лічылі крыху папсаванымі палыпчызнаю расійцамі. Адпаведнае стаўленне было да мовы. Продкаў пазбавілі нават права на ўласныя імёны і прозвішчы. Адразу пасля захопу ўсходніх беларускіх земляў царскія пісарчукі пазапісвалі Язэпаў — Іосіфамі, Міхасёў — Міхаіламі, а Тамашоў — Фамамі. Жукі ператварыліся ў Жукавых, Каты — у Котавых, Кавалі — у Кавалёвых… Загадам Кацярыны II «для собственного употребленйя по упражненйю ея в исторических сочинениях» з беларускіх манастырскіх, царкоўных і прыватных бібліятэк у Пецярбург забралі летапісы і радаводы найболып славутых шляхецкіх родаў (Існуе меркаванне, згодна з якім менавіта расійская імператрыца загадала знйпчыць Полацкі летапіс.) Крыху пазней з Полацка будуць вывезеныя Евангелле XII стагоддзя, што належала Траецкаму манастыру і два Евангеллі ХГѴ стагоддзя з манастыра Іаана Прадцечы. Цяпер гэтыя унікальныя помнікі знаходзяцца ў бібліятэках Масквы і СанктПецярбурга.

Адносіны царскіх уладаў да яўрэяў відаць ужо з цытаваных раней дакументаў Кацярына II абяцала юдзеям карыстанне правамі «без различия закона (религии) й народа наравне с лйцамй другйх состоянйй россййского подданства», аднак іх пачалі ўсяляк абмяжоўваць. Антысемітызм будзе насаджацца на дзяржаўным узроўні. З’явіцца так званая мяжа аселасці, за якой яўрэям забароняць сяліцца.

Царызм не мог пакінуць без увагі і навучальныя ўстановы. Над некаторымі ўвялі вайсковы нагляд. Новых падданых пазбавілі трохсотгадовага права набываць адукацыю ў замежных універсітэтах. Рабіліся спробы вярнуць тых, хто ўжо вучыўся ў Еўропе. За імі сачылі, кантралявалі іх карэспандэнцыю. Такога паняцця, як таямніца ліставання, у Расй ніколі не існавала.

Моваю навучання ў абсалютнай болыпасці беларускіх школ і вучэльняў у першыя дзесяцігоддзі пасля далучэння была польская. Гэта можа здавацца дзіўным, але якраз тады, ужо ў Расійскай імперыі, паланізатары дасягнулі вялікіх поспехаў У Пецярбургу лічылі, што на захопленых землях лепей мець справу з аднымі палякамі. (Пазней сэнс такой палітыкі сфармулююць у сталінскім акружэнні: ёсць народ — ёсць праблема, няма народа — няма праблемы.)

3 другога боку, няўхільна набірала абароты русіфікацыя. Забягаючы наперад, адзначым, што за 150 гадоў Расійская імперыя, выкарыстоўваючы прыродныя, эканамічныя і чалавечыя рэсурсы Беларусі, не дазволіла адчыніць ніводнай беларускай школы. Беларускія кнігадрук і прэса былі афіцыйна дазволеныя, але вельмі абмежавана і без дзяржаўнай дапамогі толькі пасля рэвалюцыі 1905 года.

У палітыцы русіфікацыі царызм карыстаўся падтрымкай практычна ўсёй расійскай інтэлігенцыі на чале з валадарамі яе думаў Непахісныя імперскія перакананні меў і Аляксандр Пушкін. Выказваючыся пра рускую мову, ён сцвярджаў, што яна, «как матерйал словесностй, ймеет неоспорймое превосходство перед всеми европейскими». А ў час нацыянальнавызваленчага паўстання 1830–1831 гадоў у Беларусі, Літве і Полыпчы «певец свободы» ў лісце да П. Вяземскага, прызнаючы мужінасць інсургентаў пісаў: «Все это хорошо в поэтйческом отношении. Но всетаки их надобно задушить й наша медлительность мѵчительна». (Не, зусім не памыляўся расійскі гісторык і філосаф Г. Фядотаў, калі называў Пушкіна «певцом империи».)

1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)