Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 153
Перейти на страницу:

– Я нікому не хачу іх даваць, сказаў Алесь. – Што сказана, тое сказана.

– Прабачце, не тлумачэнні, а працяг спрэчкі і, магчыма, некаторае неўразуменне і збянтэжанасць, што датычыцца вашых паводзін.

Лізагуб паспеў давесці яго да самага акна ў тупіку калідора, і толькі тут Алесь вызваліў локаць.

– Ваша неўразуменне мяне мала датычыць. Збянтэжанасць – таксама. Учора я сказаў тое, што хацеў.

Алесь вырашыў пайсці, а калі затрымаюць – прабіцца, адкінуўшы кагосьці з дарогі. Тут не магло быць і размовы аб тым, што ўцякаць – ганебна.

І тут адчыніліся дзверы прыбіральні, і з яе з’явіліся, нібы чэрці з табакеркі, яшчэ трое. Першыя крочылі Язэп і Гальяш Цялкоўскія. Браты. Не блізнюкі. Проста абодва мелі звычай па два гады сядзець у кожным класе. Гальяш аднойчы зрабіў подзвіг: не астаўся. І такім чынам дагнаў брата.

Яны стаялі побач. Здаравенныя, з фальварковымі атлусцелымі мордамі. Напаўідыёты.

За імі выслізнуў Воранаў, маленькі, бескаляровы, як белая мыш, сын буйнага акцызнага чыноўніка.

Убачыўшы гэтых трох, Алесь зразумеў: прарвацца не ўдасца. І адразу – ад злосці на тое, што яго так спрытна ашукалі, і ад непаразумення – страх некуды знік, а ў сэрцы нарадзіўся гнеў. Яны не мелі права нападаць на аднаго. Ну што ж, тады трэба біцца. Прайшло, відаць, хвілін дзесяць вялікай рэкрэацыі. Трэба яшчэ хаця б столькі ж заняць размовай аб усім тым, што стаіць паміж імі, а потым яшчэ десяць хвілін пратрымацца. Аднаму супраць сямёх. Не ўпасці, не даць ім рабіць з сабою ўсё, што яны захочуць.

– Калі ласка, - сказаў ён, стаўшы спіною да цёплай грубкі і адчуваючы патыліцай медны люфт. – Што вы маеце мне сказаць, граф Лізагуб?

–Я хачу спытаць, з якога такога права вы ўчора ганьбілі Польшчу, князь Загорскі? Вы ж ведаеце, гэта вельмі высакародна – лаяць тое, што ў гэты момант лае ўрад.

Нахабная хлусня абурыла Алеся. Але ён стрымаўся.

– Я не ганьбіў Польшчу, - магчыма, занадта высакамерна, каб не падумалі, што спалохаўся, сказаў ён. – Вам варта было б бліжэй трымацца да ісціны.

Алесь толькі тут успомніў, што са збораў у Кіркора Лізагуб і Ходзька пайшлі разам. Не можа быць, вядома, і размовы, каб дарослы чалавек нацкаваў юнака на юнака. Відаць, проста выказаў раздражненне, абурыўся “мужыцкім сепаратызмам здрадніка”. Гэтага і хапіла. Знайшоў сабе добраахвотнага ланцужнага сабаку. А можа, і не ў “мужыцкім сепаратызме” корань усяго, а ў ягоных неасцярожных словах аб прыгоне. Напэўна так.

– Я не кручу перад вамі хвастом, - сказаў Алесь. – Але я далёкі ад думкі агулам ганьбіць ці агулам хваліць нейкі народ. Я, калі вы хочаце тлумачэнняў, скажу, што я люблю і паважаю Польшчу, спачуваю яе няшчасцям і глыбока шаную палякаў...

– Закруціўся, як уюн на патэльні, - сказаў Дэмбавецкі.

– ...Акрамя, вядома, такіх палякаў, як наш Дэмбавецкі. Што зробіш, бываюць сумныя выключэнні, -сказаў Алесь.

Корвід пасунуўся бліжэй.

– Але, - сказаў Алесь, - я не разумею, якія адносіны да Польшчы мае немец Фан дэр Фліт, рускі Воранаў, літовец Корвід, беларусы Цялкоўскія і вы, граф Лізагуб? Мне здаецца, гэта справа пана Цыпрыяна Дэмбавецкага. Я гатовы пагаманіць з ім на гэтую тэму. З ім адным.

– Я паляк, - сказаў Лізагуб.

– За колькі? – спытаў Алесь. – І з якога часу?

– З таго часу, калі мае бацькі зразумелі, што ад двараніна, які называе сябе беларусам, смярдзіць стайняй і дзярмом.

– Не здрадай, прынамсі, - сказаў Алесь. – Не сабачым хвастом.

– Гноем, - сказаў Лізагуб. – І вы, кня-азь, яшчэ асмельваецеся лаяць парадак, заведзены слаўнымі дзядамі! Крычаць нешта аб “прыгоне”.

Алесь засмяяўся.

– Вось яно што, – сказаў ён. – Я так і думаў, што не ў нацыі тут справа, што я стукнуў вас не па нацыянальным гонары, а па кішэні.

Цяпер яму ўсё было ясна. І ён, з невымоўнай пагардаю, сказаў:

– Прыгоннік.

– Чуеце? – спытаў Лізагуб.

– Чуем, - змрочна сказаў Гальяш Цялкоўскі. – Я думаў – ты хлусіў.

– Я таксама думаў аб перабольшванні, - сказаў Фан дэр Фліт. – Прабачце, граф.

– Ясна, - змрочна сказаў Корвід.

Запанавала маўчанне. Потым Лізагуб прашыпеў, увесь трасучыся ад ярасці:

– І ты яшчэ хочаш, каб я назваў сябе тваім быдлячым імем, хаме з тытулам?

– Не. Для цябе гэта занадта вялікі гонар.

– Хто вас прымае ўсур’ёз? – схіляў галаву Лізагуб. – Хто вас паважае, абыякавыя да сябе людзі? Правільна сказаў Ходзька: мы вас церпім як фарпост супраць варвараў. Усе вам выказваюць ласку, апякаючы ды прыядноўваючы. Проста шкада, што прападзяце. І дарэмна, бо толькі залішні клопат з вамі. Кіруй, па-бацькоўску апякай, гадуй...

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)