Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 153
Перейти на страницу:

У вачах Марцінкевіча Алесь заўважыў пыльную цікавасць.

– Можа, вы не будзеце мяне перабіваць? – сказаў Ходзька.

– Калі ласка, – сказаў Алесь. – Я проста ўдакладніў некаторыя не зусім... пэўныя пастулаты пана.

– Дык вось, – сказаў Ходзька. – Ідэя скампраметавала сябе.

– Або вы яе скампраметавалі, – буркнуў Грыма.

– Ажыўляць нябожчыкаў – гэта не справа гicторый. Мы проста адгалінаванне польскага племені, слабое, чэзлае, якое ідзе дарогаю апалячвання. І хоць гэтай гаворкай гавораць пяць мільёнаў, але яна проста “рабочая мова”, каб работнікі рознага паходжання разумелі адзін аднаго.

– Пяць мільёнаў!.. Цi не занадта многа для “рабочай гаворкі”? – сказаў Алесь.

– Я паважаю вашы пачуцці, – сказаў Ходзька. – Але цi не занадта вы малады, каб...

– Чакайце, – сказаў са свайго кута Сыракомля. – Гэта забаронены ўдар.

– Чаму забаронены? – умяшаўся Лізагуб. – Мы сапраўды яшчэ мала ведаем у параунанні з панам Ходзькам.

– Малады чалавек, – сказаў Сыракомля. – Веды i вера ў радзіму – розныя рэчы.

– Магчыма, пане Кандратовіч, – у голасе Лiзaгуба прарвалася непрыязная нотка. – Я проста кажу, што некарэктна перапыняць старэйшага госця.

Ходзька кінуў на яго ўхвальны позірк:

– Я ўдзячны вам. Не турбуйцеся. У мяне яшчэ няма старэчага маразму.

– Паважаю пана, – сказаў Лізагуб. – Але дадам толькі адно. Брыдка, калі адукаваны чалавек, князь, пачынае насіць лапці праз нейкія там меркаванні. Гаворка гэтая для людзей вашай культуры – тое самае, што лапці замест чаравікаў.

– Глупства, – раптам сказаў Марцінкевіч. – Выходзіць, я лапцюжны паэт? I пан Кандратовіч таксама?

– Не звяртайце ўвaгi, – нервова сказаў Сыракомля. – Я не хачу пакрыўдзіць пана Лізагуба, сказаўшы, што яго словы – праява злачыннай абыякавacці да перакананняў.

I замкнуўся, нервова перабіраючы брэлокі. Лізагуб, на знак павагі да слоў паэта, схіліў галаву.

Усім было трохі някавата. Алесь бачыў, што ўсе глядзяць на яго. Нават Манюшка кінуў сваю каву i ўглядаўся, мружачы добрыя вочы.

– Я адкажу спачатку пану Марцінкевічу, – сказаў Ходзька. – Не, я не кажу, што ваша паэзія лапцюжная. Я з прыемнасцю слухаю вашы ідыліі. Ваша “Сялянка” – гэта добра.

– Калі-небудзь я напішу такую ідылію, што вы не будзеце ведаць, куды схавацца ад людскога смеху, – буркнуў гарбун.

– Не, яна не лапцюжная. Яна недарэчная. Пішучы на беларускай гаворцы, вы насаджаеце сярод мясцовага люду, сярод мужыкоў i нават сярод некаторых дваран, як мы бачым, правінцыялізм.

Дунін-Марцінкевіч засмуціўся. Развёў рукамі.

– Я не хачу звадаў, – глуха сказаў ён. – Я хачу i намагаюся пераканаць у патрэбнасці гэтага ўcix... Я хачу, каб yciм было добра, каб на зямлі панавалі гармонія і радасць. Досыць ужо вытрымаў агню гэты няшчасны край. I што ж, мяне кусаюць адусюль. Няма такога сабакі, які не палічыў бы cвaiм абавязкам ухапіць мяне за нагу. А я не хачу даваць кухталі людзям. Нават дрэнныя, яны – людзі.

– Гуманізм, які б'юць і справа і злева, – буркнуў Грыма. – Зноў тое самае.

Але гарбун, відаць, не заўсёды трымаўся таго правіла, што людзям трэба дараваць, нават калі яны кусаюць за ногі. На ягоныя вусны ўспаўзла павольная разумная ўсмешка.

– Самае дзіўнае, што ніхто не выступіў супраць маёй паэзіі ў каралеўстве, у Польшчы. Лаюцца толькі тыя, каму гэтая справа павінна была б стаць блізкай, нашы паны. Больш ваююць за Польшчу, чым самі палякі. Відаць, таму, што ніколі iм не быць ні беларусамі, ні палякамі, ні немцамі, хоць яны схільны быць і тым, і другім, і трэцім.

– Зразумейце, пане Марцінкевіч, – сказаў Ходзька. – Я не супраць гэтага як рэдкасці, як своеасаблівага рарытэту. Але ж гэта наследаванне нязграбных тутэйшых песняў... Ці варта паўтараць тое, што памрэ.

І тут Алесь убачыў, як гаротна затрэсліся вусны інтэлігентнага каротказорага чалавека, які дарма намагаўся схаваць за кавай сваю разгубленасць і ніякаватасць.

– Я таксама gente albarutenus natione polonus[75], – сказаў Манюшка. – Мяркую, нядрэнны паляк. Мне добра быць палякам. Але я ніколі не дайду да думкі, што быць палякам – азначае душыць астатніх. Быць палякам – гэта, хутчэй, змагацца за шчасце астатніх. I вы дрэнна цяміце ў музыцы, пан Ходзька, калі ганіце тутэйшыя песні... Гэта ўжо я магу вам заявіць.

На твары чалавечка на хвіліну з'явіліся рысы вышэйшай адухоўленай прыгажосці.

“А мо сапраўды бог?” — падумаў Алесь.

– Яны, песні, не хочуць быць рарытэтамі. Яны звіняць, смяюцца, плачуць. Нават уначы, у сне, я чую іхнія галасы. Я ад Польшчы, я і ад іх.

І нібыта звяў. Зноўку сеў, не ведаючы, куды падзець рукі. Манюшка i Дунін-Марцінкевіч пераглянуліся. Гарбун усміхнуўся, схіляючы галаву.

вернуться

75

Паходжання беларускага, нацыі польскай (лат.).

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)