Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 153
Перейти на страницу:

У далоні Гальяша Цялкоўскага бліснуў вялікі медны кружок: боўдзіла нацягваў на руку каўчукавы цяж накладкі. Не даючы яму апамятацца, Алесь даў Гальяшу правай у скронь, і той пакаціўся па падлозе.

І тады астатнія з галёканнем рынулі на іх. Малацілі, хрыпелі, імкнуліся дарвацца бліжэй.

Было зусім дрэнна. Хаця Алесь і Волгін стаялі спіной да муру. Алесь убачыў, як Корвід дубасіць Сашку. Убачыў, што вочы ва ўсіх шалёныя і што ў гарачцы могуць кагосьці і забіць.

І тады ён схапіў плявацельніцу і – з маху – пусціў ёю ў акно. Шкло са звонам пасыпалася на двор. Сашка падскочыў бліжэй да акна і – у два пальцы – свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам.

Над дваром, над пляцоўкай для лапты рэзка, як нож, праляцеў гімназічны кліч аб дапамозе.

Унізе, на двары, а потым на сходах, нарадзіўся і стаў мацнець грукат соцень ног. Бліжэй. Бліжэй.

...Першае ўварвалася ў гулкі калідор, пабегла на гукі бойкі “Братэрства шыпшыны і чартапалоху”. Ляцеў, як апантаны, Мсціслаў:

Алеська! Братка! Сашка! Трымайцеся!

Лупілі за ім, рука да рукі, Пятрок Ясюкевіч і Мацей Біскуповіч. Цяжка соваў за імі цельпукаваты Усяслаў Грыма.

З маху ўдарылі ззаду. Алесь убачыў побач ясныя вочы Мсціслава. Мсціслаў раскідваў “арыстакратаў лёкайскай”... Грыма наскочыў на Дэмбавецкага, даў па шыі.

На аднаго?! На двух?!

Калідор ужо грукатаў бегам, гулка выбухаў галасамі. Прыбеглі “мазунчыкі”, сябры Лізагуба з сёмага і шостага. Іх было шмат.

Братэрства стала сценкай. Беглі і беглі новыя людзі. У калідоры стала цеснавата, і бойка на хвіліну сцішылася, як полымя, у якое паклалі зашмат дроў.

– Сябры, што здарылася?

– Панове, цо?..

– Хто каго?

Сашка скінуў з сябе Корвіда і адразу атрымаў па зубах ад Лізагуба. Крыкнуў:

– Білі беларуса за тое, што беларус!!!

Натоўп прасвідраваў худым жылаватым целам шасцікласнік Рафал Ржашэўскі. Выбіўся з месіва. Стаў. Зірнуў на Алеся ўтрапёна-спакойнымі сінімі вачыма.

– Цябе?

– І я таксама, - усміхнуўся праз распухлыя вусны Алесь. – Пацярпеў за ідэю вялікай Польшчы.

Шчокі ў Рафала нібы высахлі. Ён абвёў вачыма суседніх людзей. Сінія вочы стрэліся з тытунёвымі вачыма Лізагуба.

– Гэты, - нібы сцвердзіў Рафал. – Вядома. Хто ж яшчэ?

І наблізіўся да графа.

– Што ж ты нарабіў, смярдзючка?! – сказаў Рафал. – Халуй! Шкоднік!

...Бойка выбухнула ў розных канцах калідора, які дрыжаў, нібы ў ім грымела кананада. Настаўнікі і наглядчыкі мітусіліся недзе ў канцы і не маглі прарвацца да тых, што біліся. Крэст спрабаваў нешта рабіць, хутка, як гарох, раскідаючы задніх, але паток юнакоў са сходаў і верхняга паверха плыў і плыў.

Перад вачыма ў Алеся мільгалі твары. Ён, бы ў калейдаскопе, бачыў, як замахнуўся накладкай на яго, Алеся, Гальяш і як Мсціслаў перахапіў руку Цялкоўскага і ёю, з накладкай разам, мазануў ворага па носе... Потым дзіўны гук уразіў Алеся. Ён азірнуўся. Плакаў адной глоткай Пятрок Ясюкевіч. Горла юнака сутаргава пашыралася. І Алесь усім сэрцам зразумеў, што яны прысутнічаюць пры найвялікшым дзіве, калі табе здавалася, што ты і друг твой самотныя, а выявілася, што ўсе, большасць думала так, як вы, але маўчала, бо кожны лічыў, што ён адзін са сваімі смеху вартымі думкамі.

І тут Рафал раптам узнёс кулак і апусціў яго на галаву Дэмбавецкага.

– Вучыся, ёлуп, - зрывістым ад захаплення голасам крычаў Ржашэўскі. – Вучыся, сляпак! Вучыся, доўбня!

– Ліцвіны! Беларусы! У імя Канарскага!

Крыкі рынулі з усіх бакоў. Сценка кінулася на сценку.

...Праз пяць хвілін білася ўжо ўся гімназія. Усе паверхі будынка раўлі, стагналі, тупалі нагамі, пляскалі.

Прыйшоў час зводзіць рахункі за ўсе былыя крыўды. За пагарду. За здзеклівыя словы. За ўсё.

Яшчэ праз нейкіх пяць хвілін мазунчыкі пахіснуліся і падаліся назад, па сходах...

Загорскі цяжка ўздыхнуў і , нібы праз туман, убачыў, што са сходаў спускаюцца дырэктар, Гедымін і Крэст.

– Што гэта? – спытаў дырэктар.

Худы перст паказаў на нерухомага Лізагуба.

– Дзікуны, - сказаў дырэктар. – Папуасы... П’яныя нігілісты.

І звярнуўся да Алеся:

– Гэта, здаецца, з вас пачалося?

Начальніцкі гнеў вось-вось павінен быў прарвацца ў ягоным голасе.

– Так, - проста сказаў Алесь. – Настаўнік Крэст быў гэтаму сведкам.

Дырэктар сказаў:

– Я ведаю.

– То вы, напэўна, ведаеце таксама, што бітвы не было б, каб пан Крэст спыніў яе яшчэ тады?

– Не ваша справа займацца крытыканствам, малады чалавек, - сказаў Гедымін.

– Я ведаю гэта. Але, напэўна, настаўнік Крэст не адмовіцца пацвердзіць, што напаў не я. Што яны напалі на мяне. Сямёра на аднаго. Я вымушан быў бараніцца.

1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)