Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 221
Перейти на страницу:

Двух стрэлаў было даволі, каб яго тут засеклі, і як толькі першая куля цюкнула недзе з-пад столі, сыпануўшы на яго пяском, ён скаціўся па драбінах на ток. Ён раптам адчуў удзячнасць да гэтай прасторнай будыніны, якая, можа, болей чым іншым, менавіта сваім прасторам і ратавала іх.

Хай страляюць, падумаў Ляўчук, ток вялікі, не так лёгка ў каго тут трапіць.

Ён лёг ля той самай сцяны, да якой увесь час гарнулася Клава, і ў вузенькую шчылінку паміж бёрнаў стараўся згледзець, куды дзеўся яго недабітак. Але, здаецца, з таго боку цяпер не было нікога ці, можа, добра схаваўся ў алешніку. Ад паветкі яшчэ разы два ляснулі стрэлы, затым неяк усё прыціхла.

— Гэй, ты, жывы яшчэ? — глухавата даляцеў усё той жа голас Кудраўцава. — Хопіць пулькамі кідацца! Давай радыстачку і каціся к чортавай матары! Чуеш?

У пакутнай цішы, якая настала ў гумне пасля страляніны, гэтыя словы за сцяной прагучалі надзвычай выразна і пагрозліва. Ляўчук маўчаў, і тыя таксама замоўклі — мусіць, чакалі адказу. Было незразумела, чаму Кудраўцаў усё напірае на радыстку і адкуль яму вядома, што яна тут. Але ж, мусіць, вядома. I Ляўчук сцяміў, што менавіта затым яны і прыехалі на гэтае гумно. А ён, балда, усё спадзяваўся на нешта, на славуты авось, — трэба было адразу сячы іх чэргамі, можа б, менш засталося. А так што цяпер зробіш? Клава ж, у другі раз учуўшы гэтае патрабаванне, паклала на салому малога і заплакала.

— Ой божачка-божа!.. Ой, што нам рабіць?..

Рабіць сапраўды было немаведама што, але ж і не здавацца гэтым зладзюгам.

I Ляўчук, лежачы за падмурачкам, зычна закрычаў у шчыліну:

— Эй, ты! Ідзі вазьмі радыстачку! Ну! Ідзі вазьмі!..

I, ускінуўшы аўтамат, пулянуў туды праз сцяну — усяго адзін раз, болей ён не мог дазволіць сабе, але і гэтага разу для іх, мусіць, было даволі.

— Ну, падла! — пракрычаў зводдаль Кудраўцаў. — Дзяржыся! Зараз ты засквірчыш, як вяпрук у саломе!..

12

То быў намер, а не пустая пагроза — Ляўчук зразумеў гэта адразу. Вядома, ім спакусліва было б спаліць іх усіх разам з будынкам, але спярша, мусіць, трэба было да яго падысці. I ён рашыў нізашто не падпускаць іх да тока, адбівацца да апошняга. На гэты выпадак у яго заставаўся парабелум са жменяй патронаў, пара абоймаў была ў Грыбаеда і пяць штук у Клавы, — можа, як і дацягнуць да вечара. Ім дужа патрэбны быў вечар, цемра, можа б, у цемры яны ўратаваліся. Але сонца — халера на яго — вісела даволі высока, да ночы трэба было дажыць. Да ночы ім было доўга, як да канца вайны.

— Грыбаед, глядзі! Будзе падпаўзаць — бі!

Ён прыкінуў у памяці, што двух, напэўна, яны падстрэлілі, а можа, нават і трох. Цяпер па стрэлах цяжка было палічыць, колькі тых яшчэ засталося, але, мабыць, не больш пяці. Двое былі за паветкай, двое ў алешніку і, мабыць, адзін у жыце. Другі ўжо не паднімецца. Пастараўшыся, можна яшчэ падстрэліць двух, і калі не прыйдзе падмога, дык іх сілы зробяцца роўныя. Тады яны яшчэ паглядзяць, хто — каго.

Ляўчук стаў сачыць за тым бокам, ад лесу, які цяпер здаваўся яму найбольш небяспечны. Ён думаў, што хтось з іх папаўзе да тока з агнём, каб падпаліць яго. Ці, можа, раней запаляць паветку? Праўда, ён не ведаў, з якога боку дзьмуў вецер і куды панясе агонь. Але ён быў як ніколі пільны і наважыўся не прапусціць падпальшчыка.

Таму, калі з-за паветкі грымнуў новы стрэл і куля, струнка мільгануўшы ў падстрэшшы, прасекла навылет страху, ён падумаў, што гэта трасірная. Следам грымнула і яшчэ раз, ніякай трасы не было відаць, і ён рашыў, што гэта звычайная. I толькі калі грымнула трэці раз, ён зразумеў, што яны ўдумалі, і ад гневу ў яго памутнела ўваччу.

Яны пачалі абстрэл запальнымі.

Клава ляжала на баку пад сцяной, затуляючы целам малога, у куце ля сваёй зручнай шчыліны скурчыўся Грыбаед — яны яшчэ не разумелі нічога, і ён нічога ім не сказаў. Ён чакаў, калі загарыцца страха, і супраць гэтага быў бяссільны. Ён нават не мог бы дастаць да таго агню, каб патушыць яго. Ды і чым было тут тушыць?

Доўга чакаць яму не давялося — пасля чатырох-пяці стрэлаў у таку засмярдзела дымам. Клава першая крутанулася пад сцяной, зірнула ўгору і глуха крыкнула, нібы прастагнала ад болю:

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 221
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)