Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 199
Перейти на страницу:

«Страціўся малы чорны партфель з пашпартам і рознымі дакумэнтамі на імя Ф. Аляхновіча. Хто яго знайшоў, няхай прынясе ў Рэдакцыю «Беларускага Жыцьця» толькі ўсе дакумэнты і квіткі, а за фатыгу атрымае 10 руб.»

У рэдакцыю падкінулі, наадварот, пусты партфель…

У Цэнтральнай беларускай радзе Віленшчыны і Горадзеншчыны ад Беларускай вайсковай камісіі з Менска прыйшла тэлеграма:

«Загад аб фармаваньні арміі падпісаны ў чацьвер. Пасылаем найглыбейшае прывітаньне ў гістарычную часіну пачатку тварэньня збройнай сілы, каторая будзе бараніць Бацькаўшчыну».

― Пэўна, у Менску Пілсудскага лепш улагодзілі, чымся тут, у Вільні, ― прыцмокнуў Аляхновіч, правячы штось у газэтных гранках.

― Маеш на ўвазе ягоны прыезд у верасні? — у рэдакцыю да яго завітаў Ластоўскі, каротка падстрыжаны (што яшчэ больш адкрывала маладыя залысіны). Сівізна ўжо кранулася і пухматых броў, і курчавай бародкі. Як заўсёды — у накрахмаленай кашулі, з тонкім гальштукам, — цяпер у сінія палосы.

― Так… — і Аляхновіч сам спытаў: — Ці праўда, што Іваноўскага бальшавікі вызвалілі з турмы?

― То ён ужо ў Менску!

І раптам у дзверы ўпэўнена пастукалі. Зайшоў малады і статны вайсковец, казырнуў:

― Штабс-капітан Францішак Кушаль, намеснік старшыні Беларускай вайсковай камісіі. Маю гонар, спадары, пазнаёміць вашу рэдакцыю з адозвай БВК і дэкрэтам галоўнакамандуючага Польскай Дзяржавы…

Аляхновіч і Ластоўскі параскрывалі раты — штабс-капітан быў у навюткай вайсковай форме з беларускай нацыянальнай сімволікай!

― Зробце ласку…

― Во толькі пра БВК і ўзгадвалі…

― Вось, — Кушаль падышоў да стала, выклаў з папкі на стол паперы.

— Гэта дэкрэт Пілсудскага, якім камандзірам беларускай арміі прызначаецца запрапанаваны БВК палкоўнік Канапацкі, а месцам фармавання нашага войска абраны Слонім.

Аляхновіч і Ластоўскі хутка чыталі дакумэнты — раз-пораз, не стрымліваючыся, азіраючы афіцэрскую форму.

У дэкрэце Пілсудскага значылася:

«Дзеля арганізацыйнай і прыгатаваўчай работы назначаю Беларускую Вайсковую Камісію, якая ў паразуменьні з Камісарыятам Усходніх Земляў <…> будзе арганізоўваць беларускае войска:

1) даючы адпаведныя наказы палкоўніку Канапацкаму і

2) утвараючы адпаведныя падкамісіі.

У склад Камісіі ўваходзяць: палкоўнік Канапацкі, п. Рак-Міхайлоўскі, штабс-капітан Кушаль, палкоўнік Якубоўскі, п.п. Мурашка, Аўсянік, Прушынскі (Гарун) і штабс-капітан Якубоўскі.

Месцам працы Камісіі назначаю Менск».

А гэта — з адозвы БВК:

«Дзеля таго, што ў хуткім часе мае фармавацца беларуская армія, прапануецца афіцэрам, ваенным чыноўнікам і дактаром-беларусам зарэгістравацца. <…> Старшыня Вайсковай камісіі П. Аляксюк. Сябра камісіі А. Аўсянік».

― Спадзяюся, вы неадкладна пазнаёміце сваіх чытачоў з гэтым… — Кушаль паднёс далонь пад казырок.

Аляхновіч спалохаўся, што нечаканы зайшла знікне, і паспяшыў распытаць:

― Гэтая форма… на вас — беларуская?

― Так, — Кушаль задаволена ўсміхнуўся. — Спраектавана і зацверджана і вайсковая форма. Пашыта, праўда, толькі першая партыя.

― І ўся такая? — дапытаў Ластоўскі.

― Што ж, — Кушаль падкруціў вус, — можа й пра гэта варта напісаць… Фасон шапкі, як бачыце, — ангельскі, колер шэры, у штабных і тэхнічных аддзелаў канты чырвоныя, у пяхоты — чорныя, у кавалерыі — белыя…

― Чакайце… Зараз буду запісваць! — перапыніў афіцэра Аляхновіч, абмакнуў пёрка. — Ну…

― Аколышак шапкі ў штабе аксамітны чорны, у пяхоты шэры, у кавалерыі — блакітны. На ім ва ўсіх нашыты бел-чырвона-белы паясок, пасярод яго — у вянку «Пагоня». Ва ўсіх шапках афіцэраў пад казырком — срэбны пераплецены шнурок… — У кароткіх паўзах у расказе штабс-капітана Кушаля было чуваць спешкае шапаценне пёрка: Аляхновіч старанна запісваў пачутае. — Мундзір фасону «фрэнч», з чырвонымі кантамі-лампасамі ў штабе, з чорнымі ў пяхоты і белымі ў кавалерыі. Апроч таго, у кавалерыі блакітны каўнер і манжэты. Эпалет з той жа сукні, на ім ва ўсіх на чырвоным полі вышыта срэбная «Пагоня». У афіцэраў на каўняры срэбная пятля, у жаўнераў — бел-чырвона-белыя нашыўкі, а на іх — срэбныя нашытыя паяскі дзеля азначэння рангаў. Афіцэрская ж ранга абазначаецца толькі срэбнымі нашыўкамі на рукавах… На гузіках ва ўсіх «Пагоня»… — Кушаль памаўчаў і падагульніў:

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)