Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 199
Перейти на страницу:

На прыступках Магістрата сустрэў Апанаса Новіка (ужо другі год той вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі) з купкай сяброў-гімназістаў.

― Вы што, вераб'і, ці не агітаваць сабраліся? — пацікавіўся Аляхновіч. — То далей адсуньцеся: за пяцьдзесят сажняў ад выбарнага памяшкання агітаваць забаронена.

Але хлопцы сумна паапускалі галовы.

― Дык што здарылася? — не мог даўмецца Аляхновіч. — Галасаваць хочаце, а без пашпартоў не пускаюць?

― Мы, дзядзька Францішак, не на выбары… — першым забурчаў Апанас. — Мы пратэставаць хочам.

― Во як! — Аляхновіч спахмурнеў. — А нагода?

― Палякі хочуць закрыць беларускую гімназію ў Будславе.

― Хто сказаў?

― Нашы інспектары ўчора казалі…

Па-праўдзе, нечаканай для Аляхновіча гэтая чутка не стала. Тыдзень таму ў Горадні ўлады выселілі са свайго будынка беларускую школу. І вось зараз — чарга іншых?..

Будслаўская гімназія запраектавалася яшчэ ў ліпені 1917 года, аб яе адкрыцці пачаў рупіцца Эдвард Будзька, які сам нарадзіўся і пачынаў вучыцца ў Будславе. Будзьку ведалі і як колішняга сябра выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца», актыўнага карэспандэнта «Нашай Нівы», які за нацыянальнае выступленне на мітынгу нават сядзеў у астрозе, ведалі і як аўтара пецярбургскай газэты «Дзянніца», і як удзельніка Першага усебеларускага кангрэса, сябра Рады БНР. Будзька даводзіўся родзічам (хоць і далёкім) Паўліне Мядзёлцы і ў 1908 годзе ажаніўся на ейнай сяброўцы Валерыі. У родным мястэчку Будзька склікаў быў сход, на якім пастанавілі адкрыць у Будславе беларускую гімназію (а будслаўцы гаварылі па-беларуску і, хоць былі каталікамі, палякамі сябе не ўважалі), і забраць — на той час, пакуль не займеюць асобны будынак — памяшканне валасной управы і пачаць ахвяроўваць грошы на аплату настаўнікаў. Будзька тады ўзначаліў гімназічны апякунскі камітэт і звярнуўся да Лявона Вітана-Дубейкоўскага, знаёмага яшчэ па рэдакцыі «Нашай Нівы», які скончыў Французскую акадэмію архітэктуры, — каб распрацаваў план двухпавярховага будынка гімназіі. На Зосінскай вуліцы вылучылі пляц зямлі. Непадалёк ад Будслава быў лес пана Аскеркі, які сяляне і вазілі на пабудову…

Будзька выехаў у Вільню, каб зарэгістраваць гімназію. У рэгістрацыйным адзьдзеле ў той дзень першым чакаў чаргі сур'ёзна-хмуры мужчына ў цёмным касцюме, пры гальштуку. Сакратар-справавод пачала збіраць дакумэнты… І трэба ж так сысціся: незнаёмец таксама рэгістраваў беларускую гімназію — у Слуцку!

― Можна падумаць, што адно беларускія школы і засноўваюцца ў нас! — не ўтрываў Будзька. Незнаёмец не без здзіўлення агледзеў яго, усміхнуўся:

― Думаю, вы супраць не паўстанеце…

― Ды не! Я ж сам з такім клопатам з Будслава прыехаў…

Радаслаў Астроўскі, які арганізаваў у Слуцку беларускую гімназію (а да гэтага выкладаў у Менскім настаўніцкім інстытуце) і прыехаў яе «ўзаконіць», дачакаўся, пакуль сакратарка пераправерыла паперы і ў Будзькі, ― і разам з ім падаліся на вакзал, падсілкаваліся ў чыгуначнай сталоўцы, нават замовілі з нагоды сустрэчы па шклянцы віна, а вечарам адным цягніком выехалі з Вільні…

Перад Калядамі ў Будслаўскай гімназіі пачаліся заняткі (на дзень раней адкрыліся дзверы беларускай гімназіі ў Слуцку). Пан Пянткоўскі, калі стаў бурмістрам, раскватараваў у гімназіі нямецкіх салдат, але праз некалькі дзён тыя самохаць вызвалілі яе. Пасля намаганняў Цэнтральнай беларускай рады нямецкія акупацыйныя ўлады выдалі Будслаўскай гімназіі з Менскага казначэйства грашовую дапамогу. Нямецкія афіцэры нават выкладалі ў гімназіі нямецкую мову, давалі вучням сшыткі, алоўкі… Гімназісты пад кіраўніцтвам Будзькі пачалі выдаваць часопіс «Сьветач». Склаўся свой аркестр, драматычны, танцавальны, харавы і літаратурны гурткі.

Працавала гімназія і пры бальшавіках. А восенню, калі ў Будслаў прыйшлі палякі, Будзька змушаны быў, каб пазбегнуць пакарання за скарыстанне лесу пана Аскеркі, з'ехаць у Вільню, а затым — у Коўну, Дзвінск…

І вось цяпер ад імя нібыта гімназічнага домаўласніка Аскеркі бурмістр пан Пянткоўскі пачаў вытурваць гімназістаў і настаўнікаў са свайго будынка — каб размясціць там польскую школу. Апякунскі камітэт гімназіі пагадзіўся за свае сродкі наняць для польскай школы іншы будынак, але Пянткоўскі на тое не пагадзіўся. А новапрызначаны школьны інспектар Венслаўскі загадаў беларускую гімназію наогул закрыць.

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)