Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 199
Перейти на страницу:

Толькі ў Коўне менскаму абуджэнню не давалі веры. Язэп Варонка непахісна нагадваў у «Паштовай скрыні» кастрычніцкага нумара «Часопісі» Луцкевічу-Навіне і, канешне ж, і ягоным «прапольскім» аднадумцам:

«Антону Навіне. Напамінаю вам, што рэзалюцыя Першага Усебеларускага кангрэсу ў Менску (5-18 снежня 1917 г.) адносна да палякаў была такая: «Каб абараніць народнае багацьце і абясьпечыць край, Урад павінен прыняць меры аб вывадзе польскіх легіёнаў з межаў Беларусі ці расфарміраваньні іх у самы кароткі срок»…

«Мы ўсе яшчэ ў няяснай мгле»

Езавітаў жа Варонкаўскую непахіснасць ужо не падзяляў. Папрацаваўшы ў Коўне, ён выказваў — дыпламатычна — шмат нязгодаў і літоўскім урадоўцам, асабліва ў замаруджванні фармавання беларускага войска, — і, урэшце, перад адʼездам у Латвію папрасіў адстаўкі з літоўскай арміі.

«Літоўскі бок пакуль не выканаў падпісаных Віленскай беларускай радай і Тарыбай дамоў, ― сказаў ён на развітанне міністру краёвай абароны Літоўскага Гаспадарства. — Спадзяюся, што ўсё ж вы паправіце становішча»…

А сам — ужо ў Рызе — не без добрых спадзевак назіраў за фармаваннем беларускага войска ў Менску Беларускай вайсковай камісіяй, якую пачаў ачольваць Алесь Гарун. Беларускія газэты знаёмілі з новымі адозвамі:

«…Моладзеж, наша краса і надзея!

Завём цябе ў беларускае войска! Бацькаўшчына наша заве сваіх верных сыноў…»

Праўда, не маглі не насцярожваць выпады некаторых польскіх шавіністычных выданняў. «Gazeta Warszawska» пісала:

«…Няма гэткай дзяржавы на свеце, якая б дазволіла на сваёй тэрыторыі клікаць ахвочых у чужыя арміі. Чаму і дзеля чаго ў нас робіцца інакш? Дык жа ўсходнія землі, хаця фармальна яшчэ не прылучаны да Польскай Дзяржавы, але далі ўжо шмат доказаў, што гэтага далучэння чакаюць ад Польшчы…»

Вось так… Беларусь — усходняя тэрыторыя Польшчы, а беларускае войска — чужое…

Не зважаючы на палітычныя рознагалоссі, супроцьстаяння ў творчых і грамадскіх стасунках — не было. Здвоены нумар «Часопісі» за лістапад-снежань (№ 3-4) «пралітовец» Язэп Варонка адкрываў вершамі «прапольскага» Алеся Гаруна «Трохлінейка-магазынка» і «Паходная» — і на паўстаронкі падаваў фотаздымак паэта: з бадзёра ўзнятымі ў акуратнай прычосцы валасамі, у кашулі народнага крою з высокім каўняром, з бел-чырвона-белым значком на лацкане пінжака.

Вершы Алеся Гаруна разыходзіліся на той час і са старонак сябраўскай «Беларусі» (з ейным рэдактарам — Лёсікам — іх аўтар пазнаёміўся яшчэ ў сібірскай высылцы), і на балонках Аляхновічавага «Беларускага Жыцьця» (рэдакцыя якога, перабраўшыся з Вільні ў Менск, заняла пакой у доме № 5 на Архірэйскім завулку).

У Гаруновых вершах пульсавалі матывы ваяцкасці, і болі, і неспакою, і смутку, і ўпэўненасці:

…Будзем мы ваяваць Для народу, Бараніці наш край І свабоду…
…Мусім народ абудзіці, Голасна мусім пазваць: Гэй, хто работнік? Хадзіце Новы ўсім лад будаваць!
…Але, ну так, але, але, — Мы ўсе яшчэ ў няяснай мгле, Наперад глянуць, — далі там Няма, здаецца, жаднай нам…
Глядзі: ідзём мы не адны, — Шукаць дабра для стараны, — За намі рушылі яны — Зямлі радзімае сыны!

12 кастрычніка 1919 года Пілсудскі даў згоду на скліканне Рады БНР. Антон Луцкевіч пасля сустрэчаў з Начальнікам Польскай Дзяржавы ў Варшаве прыехаў у Менск. Большасць «старых» сябраў Рады вырашыла не прызнаваць новыя мандаты віленскіх эсэраў, «мабілізаваных» Вацлавам Ластоўскім.

― Новых сябраў Рады павінна зацвердзіць мандатная камісія. Толькі тады яны змогуць удзельнічаць на паседжанні, ― выказваўся і старшыня прэзідыума Рады Язэп Лёсік.

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)