Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 199
Перейти на страницу:

У сярэдзіне жніўня Язэп Варонка і Кастусь Езавітаў склалі «Пратэст урадам Злучаных Штатаў Паўночнай Амерыкі, Велікабрытаніі, Французскай Рэспублікі і іншых дзяржаў Антанты»:

«Аўгустоўскі павет былой Сувалскай губ. з волі Антанты адданы ва ўладарства Польскай Рэчы Паспалітай…

Уся тэрыторыя Беларусі становіцца цяперака разьдзеленай на двое: паміж бальшавіцкай маскоўскай арміяй Льва Троцкага і польскімі легіонамі Пілсудзкага…

У гэтыя дні, калі знаёмая ўсім беларуская часьць Літоўскага Гаспадарства, як то паветы: Берасьцейскі, Бельскі, Пружанскі, Белавежскі, Кобрынскі, Беластоцкі, Слонімскі, Сакольскі, Ваўкавыскі, Горадзенскі, Лідскі, Віленскі, Ашмянскі, Дзятлаўскі, Наваградскі стогнуць у цяжкім ярме польскай няволі, калі глохне голас жывога чалавека у спакойных з даўных часоў беларускіх вёсках і мястэчках, калі зарасьлі ўжэ лопухам сцежкі й запячатаныя цэрквы і зачынены беларускія школкі, калі ўсё культурнае і сьвядомае ў краі валакуць у паліцэйскія каморы <…>, ― тутака «абкругляюцца» граніцы польскага тэрору, зьдзеку і ў дапамогу палякам у іх барацьбе з бальшавікамі на ўсходзе ці, што яшчэ горш, з нашымі братамі ўкраінцамі на поўдню, — да «Вялікай Польшчы» далучаныя ласыя кавалкі на захадзе…

Разаружаны беларускі полк у Горадні трымаюць зачыненым у горадзе, не даючы нікому права выезду…

Зыходзячы з такога цяжкага палажэньня, у якім знаходзіцца цяпер беларускае насяленьне памянёных вышэй паветаў, <…> імем безпраўнага і зьнясіленага беларускага народу пратэстуем проці той занядбаласьці, якую дапускаюць апякуючыся Польшчай і прызнаючыя яе дзяржаўную незалежнасьць Вялікія Дзяржавы <…>, аддаючы на расправу польскім гайдамакам залітую кроўю, спаленую і галодную беларускую зямлю.

…многамільённы беларускі сялянскі народ мае такое ж права на ўвагу і справядлівыя да яго адносіны, як і народы Арменіі, Сэрбіі і Бельгіі і <…> ніякія прынцыпы крыві і жалеза… не прымусяць беларускі народ прызнаць права польскага панства на беларускую зямлю.

Гэдзь, за Нораў!..»

17 жніўня Язэп Варонка падпісаў і абнародаваў «Пратэст…», ён жа асобным лістом папрасіў прэзідэнта Вальдэмарыса «давесці да ведама місій Антанты, якія знаходзяцца ў Коўні, і па радыётэлеграфу ў Парыж» пра польскія здзекі з мясцовых жыхароў.

Пасля гэтага ў Вільні і Горадні запрацавала спецыяльная камісія па разглядзе падобных скаргаў. Некаторых беларусаў вызвалілі з турмаў, большасць жа беларускіх дзеячоў заставаліся пад арыштам. Польскія ўлады запэўнівалі камісію ў тым, што арыштаваныя — насамрэч расійскія шпіёны, якія працуюць на бальшавікоў.

А напрыканцы жніўня 1919 года выйшла з друку кніга Кастуся Езавітава «Беларусы і палякі», у якой сцвярджалася, што беларусам з палякамі «не па дарозе», і падавалася шмат дакумэнтаў аб польскіх гвалтах у Заходняй Беларусі. Кніга мела вялікі попыт і перадрукоўвалася ў амерыканскіх эмігранцкіх — расійскіх і беларускіх — газэтах; яе выдалі ў перакладах на многія мовы свету. Натхнёны Езавітаў пачаў працу над новай дакумэнтальнай працай — «Беларусь ад Керанскага да Пілсудскага»…

«Каб дзеці нас не пракліналі»

Верасень 1919 года у статрыццацівасьмітысячную Вільню прыйшоў багатым — кірмашовыя лавы ажно трашчалі ад яблык, ігруш, бульбы. Нават старажылы не маглі прыпомніць, калі ў горад прывозілася столькі таннага збожжа…

Абуджалася пасля леташняй спякоты і грамадскае жыццё: з верасня тройчы ў тыдзень пачала выходзіць газэта «Незалежная Беларусь». У «Беларускай кнігарні» на Завальнай вуліцы з'явілася новая кніга Аляхновіча — п'еса «ў двух актах са спевамі» «Дзядзька Якуб».

Францішак Аляхновіч на пачатку верасня займаўся газэтнымі клопатамі. «Беларускае Жыцьцё» з № 12 пачалі друкаваць кірыліцай, бо — як тлумачылася на першай старонцы газэты — польскае войска вызваліла усходнія землі Беларусі, дзе гэтыя літары ведаюць больш.

У той жа дзень — 7 верасня — Аляхновіч з друкарні (вярнуўся з Менска, каб дарабіць незакончанае) ішоў на выбары ў віленскі Магістрат. Сёмы нумар меў і беларускі выбарны спіс. Галасавалі папярэдне раздадзенымі карткамі: на іх трэба было напісаць нумар спісу, затым, паказаўшы пашпарт, атрымаць канвэрту, пакласці ў яе картку і аддаць старшыні, які канвэрту ўкідаў у скрынку…

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)